вяртанне імёнаў № 6 / 1132 за 2014-02-08
"Як ён малюе — ніяк не разумею... Чарадзей!"
...Такім чынам, першая сустрэча мастака з Беларуссю адбылася, мабыць, у сувязі з тым, што на Міншчыне даўно ўжо жылі родзічы ягонай былой жонкі, якія да мастака ставіліся з павагай, нягледзячы на яго сямейныя перыпетыі. Тым больш, Пахітонаў даўно жыў з малодшай сястрой Мацільды — Яўгеніяй. А яшчэ мастак ведаў, што ягоны сябра Ілья Рэпін амаль дзесяць гадоў таму купіў у мястэчку Здраўнёва, што за 16 вёрст ад Віцебска, невялічкі маёнтак, і быў вельмі задаволены: “...Край — цёплы, народ — разнастайны: ёсць беларусы (пануючае племя), палякі, літва і яўрэі!..” (з ліста да Валянціна Сярова).
Далей
|
№ 5 / 1131 за 2014-02-01
"Як ён малюе — ніяк не разумею... Чарадзей!"
У 1879 годзе Пахітонаў ажаніўся з Мацільдай Канстанцінаўнай Вульферт, рускай студэнткай медфакультэта Сарбоны. Вырасла яна ў сям’і палкоўніка ў адстаўцы барона Канстанціна Вульферта, нямецкія продкі якога перасяліліся ў Расію і на працягу двух стагоддзяў пражывалі на Міншчыне. А маці яе была шведкай. Мацільда Вульферт — асаблівы тып адукаванай жанчыны другой паловы XIX ст., якая стала урачом-клініцыстам і займалася навуковай дзейнасцю. Абараніла доктарскую, працавала ў парыжскім шпіталі і мела прыватную практыку як урач дэрматолаг-венеролаг.
Далей
|
№ 3 / 1129 за 2014-01-18
"Як ён малюе — ніяк не разумею... Чарадзей!"
Радзіма чарадзея — украінская вёска Матронаўка Бабрынецкага (пасля — Елізавецінскага) павета Херсонскай губерні (цяпер — Новаўкраінскі раён Кіраваградскай вобласці, а сама вёска увайшла ў склад сяла Зялёны Гай). Бацька — Павел Данілавіч Пахітонаў, артылерыйскі афіцэр, сын запарожскага казака Данілы Пахітона.
Далей
|
№ 2 / 1128 за 2014-01-11
"Як ён малюе — ніяк не разумею... Чарадзей!"
Гэтак сказаў пра майго сённяшняга героя Ілья Яфімавіч Рэпін. А яму верыць можна. Зараз я хачу распавесці пра жыццё таго выдатнага мастака-жывапісца, лёс якога самым непасрэдным чынам звязаны з нашай Беларуссю. На жаль, яго яшчэ мала ведаюць не толькі ў нас, але і ў Расіі (мастак лічыў сябе менавіта рускім жывапісцам): а ён быў акадэмікам імператарскай Акадэміі мастацтваў і членам Таварыства перасоўных мастацкіх выставак. Затое яго літаральна абажаюць у Францыі і Бельгіі: у гэтых краінах ён пражыў амаль палову жыцця. У Брусэлі 23 снежня 1923 года знайшоў апошняе месца вечнага спачыну. Яму было 73 гады…
Далей
|
№ 52 / 1126 за 2013-12-28
Маэстра абразной гравюры
...А вось творы, прысвечаныя Вялікай Айчыннай вайне, у Гарбаўца знайсці цяжка, хаця ён з першых яе дзён пайшоў на фронт і да 1943-га ўдзельнічаў у жорсткіх баях, у тым ліку пад Ржэвам. Пасля цяжкага ранення быў камісаваны. І, на шчасце, — выжыў. У адрозненне ад франтавога таварыша, таленавітага мастака і любімага вучня Р.Фалька — Льва Зевіна, якому ў баі за горад Ржэў не пашанцавала… Такія выпадкі сустракаюцца, калі мастак-франтавік тэму вайны ў сваёй творчасці абыходзіць: занадта цяжкія перажыванні, якія непакояць душу, не даюць вяртацца ў мастацтве да нядаўняга трагічнага мінулага. Для сардэчнага спакою, канешне ж, лепш пісаць пейзажы, нацюрморты, партрэты, жанравыя сучасныя кампазіцыі. А эпас трагедый і подзвігаў Вялікай Айчыннай вайны, лічыў мастак, няхай прафесійна ствараюць тыя, каму гэта было наканавана лёсам…
Далей
|
№ 51 / 1125 за 2013-12-21
Маэстра абразной гравюры
17 чэрвеня 1927-га мастацтвазнаўца, калекцыянер і бібліёграф, “рыцар графічнага вобраза” Павел Эцінгер, той самы, які цягам сямнаццаці гадоў рэгулярна перапісваўся з Маркам Шагалам, у Расійскім таварыстве сяброў кнігі прачытаў даклад пра беларускіх графікаў, і першае месца аддаў Зіновію Гарбаўцу. Потым у лісце да Эцінгера Гарбавец напіша: “...Толькі дзякуючы Вашаму прызнанню і ацэнцы мяне ўпершыню як мастака-гравёра, я атрымаў шэраг магчымасцей, якія не мелі месца раней”. Наступныя тры гады Гарбавец падтрымліваў сувязь з гэтым цікавым таварыствам — бібліяфільнай арганізацыяй савецкіх кнігалюбаў, куды ўваходзілі такія знакавыя асобы тых гадоў, як У.Адарукаў, Д.Айзенштат, А.Кажабаткін, А.Сідараў, М.Шчаўкуноў, С.Кара-Мурза; дзе рабілі даклады А.Белы, І.Сяльвінскі, Л.Лявонаў, І.Грабар, П.Шчогалеў, Д.Благой. Я бачыў унікальнае выданне таварыства — пушкінскую рэч “Домік у Каломне” з выдатнымі гравюрамі-ілюстрацыямі настаўніка Гарбаўца — Уладзіміра Фаворскага.
Далей
|
№ 50 / 1124 за 2013-12-14
Маэстра абразной гравюры
Імя Зіновія Гарбаўца амаль што нічога не гаворыць сучаснаму аматару выяўленчага мастацтва. Толькі ў некаторых даследчыкаў беларускай графікі 1920-х гадоў (І.Фурман, В.Шматаў, А.Падліпскі, М.Цыбульскі) можна знайсці штосьці пра гэтага таленавітага майстра, аднаго са стваральнікаў беларускай абразной гравюры — ксілаграфіі (дрэварыта). І ў гэтым ён з’яўляўся годным нашчадкам Ф.Скарыны, П.Мсціслаўца, Ф.Ангілейкі, у выданнях якіх выкарыстоўвалася прыкладна такая ж гравёрная тэхніка. Думаю, што Гарбаўца можна смела паставіць у адзін шэраг з такімі цікавымі мастакамі-графікамі, яго сучаснікамі, як Я.Мінін і С.Юдовін, а як выдатнага майстра нацыянальнага экслібрыса — з П.Гуткоўскім, А.Тычынам, Г.Змудзінскім. Урэшце, і пра гэтых творцаў сёння, на вялікі жаль, мала хто ведае, уключаючы і творчую моладзь…
Далей
|
№ 49 / 1123 за 2013-12-07
Эпоха ВМТ
…А зараз я трошкі распавяду пра няпростыя лёсы некаторых педагогаў Віцебскага мастацкага тэхнікума (вучылішча), пра якіх сучасны чытач мала што ведае. Перш за ўсё — Міхаіла Керзіна, скульптара, педагога і першага дырэктара ўстановы (1923 — 1928 гг.). Пасля яго тэхнікум на кароткі тэрмін узначаліў пісьменнік Віталь Вольскі. Дык вось, Міхаіл Аркадзьевіч — асоба складаная, супярэчлівая.
Далей
|
№ 48 / 1122 за 2013-11-30
Эпоха ВМТ
...Цікава зазначыць і такі факт. Гаворка ідзе пра тое, што большасць педагогаў стварала работы ў памяшканні тэхнікума на вачах вучняў — можна сказаць, спецыяльна, каб апошнія бачылі працэс нараджэння твора. Менавіта так маляваліся карціны “Чырвоныя партызаны”, “Работніца” і “Дзяўчаты ідуць на працу” М.Эндэ, “Партызаны”, “Плытагоны” і “Кастусь Каліноўскі” В.Волкава. Так працаваў над вялікімі палотнамі “Другі З’езд РСДРП” і “Торф для Асінбуда” малады І.Ахрэмчык, стваралі карціны “Сустрэчны” В.Дзежыц і “Будаўніцтва” У.Хрусталёў. Я.Мінін любіў пад “наглядам” студэнтаў працаваць над сваімі графічнымі аркушамі пра старажытную архітэктуру Віцебска, — і ўвесь калектыў тэхнікума мог прымаць удзел у абмеркаванні твораў. Тут аўтарытэт аўтараў-педагогаў не адыгрываў ніякай ролі — можна было казаць усё, што думаеш і пра недахопы твора, і пра тое, як іх выправіць. Тут педагог і яго вучань, так бы мовіць, ператвараліся проста ў раўнапраўных калег па цэху. Педагогі на крытыку не крыўдзіліся, наадварот, давалі вучню пэндзаль ці разец і казалі: “Давай, дружа, пакажы, на што ты здольны, паспрабуй выправіць мае памылкі…”. Вось так юны Заір Азгур, паводле яго ўспамінаў, “дапамагаў” Керзіну ляпіць партрэт-бюст Карла Маркса, а Я.Ціхановіч “уставіў” свой мазок у палатно Ф.Фогта “Смерць венгерскага камуніста Валіша”.
Далей
|
·
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 .. 26
Назад
|
Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці
|