На людным месцы № 27 / 1414 за 2019-07-06
“Кветкавая феерыя” на фоне ягадных дэсертаў
Лета — гэта маленькае жыццё, як спяваў адзін вядомы савецкі бард. І гэтае жыццё цяпер, у спякотныя ліпеньскія дні, напоўненае самымі рознымі культурнымі падзеямі як раённага, так і абласнога маштабу. А каб у гэтым пераканацца, варта зазірнуць у тую вялікую пошту, якую атрымлівае наша газета літаральна з усіх куточкаў Беларусі.
Далей
|
№ 26 / 1413 за 2019-06-29
Фэст касцоў і свята трускаўкі
Мінск віруе спартыўнымі падзеямі: вуліцы і праспекты перакрываюцца для забегаў удзельнікаў ІІ Еўрапейскіх гульняў, у арэнах і алімпійскіх комплексах ладзяцца спаборніцтвы па розных відах спорту, а замежныя госці
падчас адпачынку з цікавасцю аглядаюць адметныя архітэктурныя аб’екты беларускай сталіцы (без фота на фоне Нацыяналкі, мабыць, не з’ехаў з Беларусі ні адзін спартсмен!) ды наведваюць шматлікія імпрэзы, якія ладзяцца ў тэатрах, музеях і карцінных галерэях. Так што, як бачна, спорт і культура на гэтым тыдні шчыльна ідуць побач. Прычым так адбываецца не толькі ў Мінску, але і ў розных раёнах Беларусі.
Далей
|
№ 25 / 1412 за 2019-06-22
“Дзявочае войска” і супольны “Кракавяк”
У мінулую нядзелю праваслаўныя і каталіцкія вернікі святкавалі Троіцу, таму ўрачыстыя богаслужэнні з гэтай нагоды прайшлі ў сотнях цэркваў і касцёлаў Беларусі. Але ж, натуральна, гэтае свята таксама адзначалася і ў многіх сельскіх клубных установах краіны. Бо ні для каго не сакрэт, што традыцыі правядзення Троіцы, або, як яе яшчэ называюць у народзе, Сёмухі, Зелянца, Зялёных святак, у беларускіх вёсках бытуюць здаўна і ажно да сёння.
Далей
|
№ 24 / 1411 за 2019-06-15
“Вясёлы сыравар” і карагоды на скрыжаванні
У рэдакцыйных калідорах — гарачыня і нават спёка, якая, што ні кажы, а не надта добра ўплывае на прадуктыўнасць журналісцкай работы. А вось ва ўстановах культуры спякотны летні час — самы прадуктыўны, насычаны і “ўраджайны” на розныя мерапрыемствы, фестывалі, святы вясковых паселішчаў і іншы крэатыў. Нездарма ж казалі і кажуць на вёсцы, што летні дзень год корміць. Для сельскіх культработнікаў гэтая прыказка цяпер актуальная як ніколі.
Далей
|
№ 23 / 1410 за 2019-06-08
Шпацыры з тыграм і дэфіле ад бабулі
Сацыяльныя сеткі — раскоша для журналіста, і, натуральна, для чытача, які можа звязацца з табой адразу і без перашкод. Вось і мне нядаўна напісаў наш сталы чытач і сябар — дырэктар Вяззеўскага сельскага Дома культуры Мікалай Забаўскі. Аказалася, што ягоны народны ансамбль народнай песні “Вязанка” днямі прымаў удзел у міжнародным фальклорным фестывалі ў сталіцы Літвы.
Далей
|
№ 21 / 1408 за 2019-05-25
Ярэміцкія маскі і бібліятэкары з чарапахай
Назапасілася лістоў, назапасілася. А што паробіш — лета: новы віток раённай творчай актыўнасці. Сяджу-думаю: з чаго б пачаць. А тут дзяўчаты-метадысты з Дзятлава тэлефануюць. Цікавяцца, ці атрымаў я звесткі пра знакаміты “Зецельскі фэст” — трэці штогадовы фестываль сямейнага адпачынку.
З гэтай навіны і пачну.
Далей
|
№ 20 / 1407 за 2019-05-18
“Майскі вальс” і дзесяць імёнаў Казлоўкі
Вельмі шмат навін назапасілася. Большая частка з іх, натуральна, пра святкаванне Дня Вялікай Перамогі. Даю самае галоўнае, каб нікога не пакрыўдзіць — і з мінімумам асабістых каментарыяў.
Далей
|
№ 19 / 1406 за 2019-05-11
Вайна і мір
Так ужо прынята, што галоўная работа на вайне — забіваць ворага. Таму самае дарагое на фронце не тушонка, а патроны. Бывала, распавядаў дзед Сцяпан, за поўныя нявыкарыстаныя абоймы пасля бою салдат расстрэльвалі. Я, маладзён, усё не мог рады даць: “Чаму?” “Страляюць па тых, хто страляе, — цярпліва даводзіў салдацкія ісціны дзед. — Не страляў, значыць, за сваё жыццё дрыжэў…” Не памятаю, у якім нямецкім мястэчку заспела дзеда вестка пра тое, што вайна скончылася. Але свята аказалася двайным: 9 мая ў яго — дзень нараджэння. Як тут без салюту абысціся? Расстраляў ён з “тэтэшкі” тое, што ў пісталеце было, потым — дзве запасныя абоймы, затым — недатыкальны запас з асабістай валізкі (знаходзілася там месца і для бляшанак з тушонкай). Калі скончылася і там, пайшоў пазычыць. У выніку перагрэты пісталет заклініла… У гэтыя дні я не магу без згадак пра вайну. Я яе не бачыў, але мне баліць. Вам, мяркуючы па пошце, таксама.
Далей
|
№ 18 / 1405 за 2019-05-04
Пабачыць Парыж і доўга-доўга жыць
Давайце сёння так зробім. Я вам пра сваю (дакладней — маміну) вёску распавяду, а вы мне — пра сваю. Вось толькі параўноўваць не будзем, бо мая беззваротна сканала па прычыне вялікага чарнобыльскага перасялення народа. Роўна год таму мы са старэйшым сынам усё ж прабраліся ў гэтыя джунглевыя хмызы. Нават падмуркаў няма. Адна пясчаная дарога засталася. Калі б не засуха, дык нават і “форд” не дапамог бы. На вясковым кладаўі (вось яно працягвае сваё “жыццё”) наведалі могілкі цёткі, бабулі (яе Васа звалі) і бясконцых родзічаў-сваякоў, якія вярнуліся ў родную зямлю з усіх канцоў гэтага незразумелага і не вельмі ўтульнага свету. Але не будзем больш пра нежывое.
Далей
|
Назад
|
Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці
|