На людным месцы № 20 / 1563 за 2022-05-14
№ 19 / 1562 за 2022-05-07
Добрае не бывае танным
Мяне яшчэ тэхнікумаўскі выкладчык папярэджваў: "Эканоміку трэба любіць. У адваротным выпадку яна пачне цябе ненавідзець". Так яно па жыцці і атрымліваецца. Банкірам не стаў, хоць і не надта з гэтай нагоды засмуціўся. Аднак праца Карла Маркса "Капітал" уразіла незвычайна сваёй лагічнасцю і паслядоўнасцю. Тавар пераўтвараецца ў грошы, калі ён якасны, запатрабаваны, канкурэнтаздольны. Калі не памыляюся, усё гэта дакладна праектуецца і на эканоміку культуры.
Далей
|
№ 14 / 1557 за 2022-04-02
Час клубнага апгрэйду
Аднойчы ў сяброў трапіў на кухонны літаратурны дыспут “Чаму Міхаіл Фёдаравіч лепшы за Фёдара Міхайлавіча?”. Было сумна, бо на той момант мяне турбавала іншае пытанне: “Ці павінен клубнік валодаць бібліятэчнай прафесіяй?” Калі не прафесіяй, дык яе азамі. Да слова, пытанне гэтае цікавіць мяне і сёння. Карацей, хто пра што, а я зноў пра рэгіянальную культуру.
Далей
|
№ 13 / 1556 за 2022-03-26
Вярнуцца ў вёску
Іван Шамякін напісаў "Сэрца на далоні", "Атланты і карыятыды" і першым пераканаўча давёў, што краіна наша — далёка не вясковая. Дыпламаваная інтэлігенцыя спрабавала шукаць і знаходзіць сэнс жыцця сярод гарадскіх гмахаў. Прататыпы герояў "Трывожнага шчасця", а дакладней дзеці хлебаробаў, станавіліся пісьменнікамі, настаўнікамі, урачамі, архітэктарамі… Яны выйшлі з вёскі, аднак далёка не ўсе здолелі вярнуцца. Праз пакаленне ў сваю "Вёску" запрасіў Андрэй Федарэнка. Для таго, каб успомніць, хто мы і для чаго мы.
Далей
|
№ 12 / 1555 за 2022-03-19
Ангажую вас на конскі бранль!
У бібліятэчнай пошце ўсё часцей з'яўляюцца артыкулы, дзе бібліятэкары аналізуюць, што з кніг цікавіць чытачоў і з якой прычыны. Веданне гэтага дапамагае будаваць перспектыўную бібліятэчную палітыку. Такі разгляд тэмы, якая на нашых старонках раней не ўзнімалася, — доказ развіцця бібліятэчнага ўплыву на чытацкую актыўнасць…
Далей
|
№ 11 / 1554 за 2022-03-12
І тады бібліятэкары заспявалі…
Узрост пасля шасцідзесяці — для бясконцых вандровак па лабірынтах памяці, час сумных і шчаслівых згадак, забытых сустрэч і развітанняў. Іншым разам да гэтага падштурхоўвае бяссонне, іншым разам — нечаканы пах бэзу з тралейбуснага акна. І пачынае размотвацца той клубочак, спіралі якога знітоўваюць мінулае з будучым. Я чалавек не сельскі, аднак часта стаіць перад вачыма вёска. Заімшэлая студня, пратаптаная сярод разнатраўя сцежка, хата, крытая гонтам, ганак маленькага клубіка… Прычым наяўнасць апошняга — абавязковая. Без клуба і мроя не мроя. Тлумачэнне тут простае. За дзесяцігоддзі журналісцкага клопату кожнае паселішча, дзе паспеў пабываць, стала родным ды зразумелым. Як і тое, што сяло без царквы — не сяло, а вёска без клуба — што арганізм без сэрца. Занадта ўзнёсла? Але досыць дакладна!
Далей
|
№ 10 / 1553 за 2022-03-05
І слова роднае гучала…
Чытанне — з ліку тых абавязковых уменняў, што працягваюць жыццё чытача. Чым больш розуму, тым большая прага да асэнсавання асабістага існавання… Праблема адна: як на тое ўменне “захварэць”. Хачу распавесці пра свой эпікрыз. Эпіцэнтрам стала маці. Яна чытала ўсё і заўжды. Я пісаў ужо, што ў радыусе яе ўспрымання свету чытаць пачыналі літаральна ўсе. Пра матчын уплыў усё. Тут патлумачыць трэба: яна і бацька былі настаўнікамі. А школа тады месцілася праз дарогу ад нашай хаты. Бацькі не проста працавалі, яны жылі там. Калектыў быў дружны, адзіная ідэя аб’ядноўвала… У выніку выхоўвалі мяне старшакласніцы і старэйшая на шэсць гадоў сястра. Чытаць мяне вучыла менавіта яна.
Далей
|
№ 9 / 1552 за 2022-02-26
Пра крылатых…
Уявіце: летні ціхі вечар, вёска, якую дзеліць шаша, ля адчыненых дзвярэй бібліятэкі сядзіць на крэсле маладая жанчына і чытае кніжку. І ў гэтай паставе столькі стрыманай прыгажосці і нейкай унутранай годнасці пры поўнай адсутнасці паказухі, што нельга было не спыніцца на гэтым абсалютна выпадковым журналісцкім маршруце. Уразіла пазіцыя прыгажуні: “Я раблю сабе рэкламу тым, што яе не раблю”. Яшчэ адзін доказ таго, што ў прыгожых людзей і ўчынкі прыгожыя. Так, расчаравання ад выпадковай сустрэчы не было. Я пісаў пра гэта некалькі гадоў таму. І пра тое, што чытальная зала тады была паўнюткая і чытачоў на абанеменце хапала. Карціна, скажам, не надта стандартная. Як, зрэшты, і сама гаспадыня ўстановы. Усё правільна: кожная асоба выбітная па-свойму. Але ўсіх аб’ядноўвае артыстызм, смеласць, упэўнены прафесійны гонар і такая арганізацыя працы, што складваецца цвёрдае ўражанне: усё робіцца само па сабе. Аднак вы ведаеце: які аркестр без дырыжора!
Далей
|
№ 8 / 1551 за 2022-02-19
Згадка пра яблыневы сад
Мы з вамі займаемся вельмі нясумнай справай. Прынамсі, так яно павінна быць. Нясумная справа — цікавая для цябе і мяне, радасная і светлая. Якая, да прыкладу? Краязнаўства! Многія клубы і бібліятэкі абралі яго для сваіх гурткоў і аматарскіх аб’яднанняў ці не генеральным кірункам дзейнасці. І правільна зрабілі. Іншым разам за спінамі работнікаў культуры на гэтай вясковай ці раённай дзялянцы працы няма больш ніякіх даследчыкаў. Што клубнікі ды бібліятэкары збяруць і запомняць, тое і застанецца. На ўвазе маю дыялекты зніклых вёсак, творы народнага мастацтва, рэчы сялянскага побыту, гідронімы, тапонімы і ці мала яшчэ якія артэфакты. Ведаю бібліятэкарку, якая з неўтаймоўнасцю сапраўднага калекцыянера даследуе гарышчы асірацелых вясковых хат, збірае старыя фотаздымкі. Наколькі ведаю, у замежжы такі занятак даўно лічыцца топавым сярод аматараў даўніны. Доследы гэтыя я назваў бы ўмоўна “Пагартаем дзядулеў фотаальбом”. Усё так: за кожным здымкам — лёсы, гісторыя і культура асобна ўзятай сям’і. А ўсё разам і называецца “Радзімазнаўствам”. Хто нам замінае ўзяцца талакой за рэалізацыю такога праекта на рэспубліканскім узроўні?
Далей
|
Назад
·
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 .. 121
Назад
|
Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці
|