Праекты № 7 / 1550 за 2022-02-12
Паводле рэнесанснага ўзору
Нагадаем, што напрыканцы снежня ў Гродне адбывалася выязное пасяджэнне Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры. Гаворка ішла пра далейшую рэстаўрацыю Старога замка. Пра гэта досыць падрабязна распавядала наша газета. А днямі старшыня Беларускага саюза мастакоў, манументаліст Глеб Отчык прадставіў фотафакт, датычны дадзенай тэмы, — кардон роспісу, які мусіць упрыгожыць інтэр’еры замка. З гэтай нагоды наш карэспандэнт задаў спадару Глебу некалькі пытанняў.
Далей
|
№ 6 / 1549 за 2022-02-05
Чачэрская хата лялькамі багата
Калі можна казаць пра трэнды ў сучасным народным рамесніцтве, то імклівы рост папулярнасці лялек — менавіта такі трэнд. З аднаго боку, вырасла цікавасць да беларускіх традыцыйных строяў — у іх лялькі апрануты, з другога — з забыцця вяртаюцца абрадавыя лялькі і абярэгі. На пачатку ўжо гэтага года ў Чачэрску, што на Гомельшчыне, у Цэнтры рамёстваў, фальклору і этнаграфіі адкрыўся Музей традыцыйнай лялькі, у якім больш за сотню экспанатаў, створаных рукамі майстроў Цэнтра.
Далей
|
№ 45 / 1536 за 2021-11-07
“Беларускі аванграўнд” Андрэя Плясанава
У новага выставачнага праекта, што пачаў працу ў Мінску ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў, кідкая назва — “Беларускі аванграўнд”. За ёй стаіць цэлая з’ява ў мастацтве, якую называюць “беларускім авангардам 80–90-х гадоў” — у тыя часы ён, зразумела, быў у андэграўндзе. Магчымасцю зараз казаць пра такую з’яву сярод іншага мы абавязаны і Андрэю Плясанаву — чалавеку, які больш за 40 гадоў прысвяціў збіральніцтву карцін авангарднага напрамку, і рабіў гэта яшчэ тады, калі падобныя творы ўсур’ёз ніхто не разглядаў. Акрамя таго Андрэй Плясанаў напрыканцы 80-х быў і арганізатарам першых выставак авангарднага мастацтва ў Мінску. Праект “Беларускі аванграўнд” прысвечаны яго памяці.
Далей
|
№ 29 / 1468 за 2020-07-18
Interstellar Івана
Ліпеньскі прахалодны вечар. Я іду на адмысловы паказ дыпломнай работы выпускніка Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў Івана Гапіенкі - “Мары зорак”. Куды б вы думалі? У Мінскі планетарый, дзе нада мной на купале разварочваецца відовішчны папулярны нарыс пра піянераў касмалогіі: Капернік, Бруна, Эйнштэйн, Цыялкоўскі ды нават Стывен Хокінг... “Мары зорак”, стрымана і няспешна трымаючыся лінейнай апавядальнай гісторыі, месцамі “выдаюць” уражальныя панарамы, візуальныя атракцыёны, ну а віды зорнага неба ўвогуле прымушаюць гледача яшчэ вышэй задраць галаву. “Канешне, хацелася б, каб зор было яшчэ больш, але мы ўжо не паспявалі па часе”, — удакладняе аўтар, а між тым анімацыйная работа Івана Гапіенкі доўжыцца каля 17 хвілін.
Далей
|
№ 28 / 1467 за 2020-07-11
“Трэба дома бываць часцей…”
Як і многія мае суайчыннікі ў свой законны працоўны адпачынак мы з жонкай імкнемся наведаць экзатычныя мясціны з ліку тых, што на ўзбярэжжы якога-небудзь мора. Пажадана цёплага. Былі ў Балгарыі, Чарнагорыі, Каталоніі, на Сіцыліі. Менавіта праз параўнанне са згаданым замежжам пераканаўся, што Беларусь — цудоўная краіна. Зразумела, мора было б нам не лішнім, бо відавочна вабіць беларусаў вялікая вада. Але сёлета здарылася неспадзяванка…
Далей
|
№ 27 / 1466 за 2020-07-03
За паўгадзіны да Мулявіна
Хто сыграе народнага артыста СССР і Беларусі, а сярод блізкіх — Мулю (менавіта так называлі выбітнага музыканта яго сябры і калегі)? Які часавы перыяд ахопіць будучы баёпік, што мае рабочую назву “За паўгадзіны да вясны”? Дзе будзем глядзець стужку? І хто здымае серыял пра вядомую асобу і ВІА “Песняры”? У нашым матэрыяле мы сабралі пяць цікавостак пра будучы праект, пагутарыўшы з Віктарам Лабковічам, прадзюсарам “Першай Кінавідэакампаніі”, што выйграла конкурс Міністэрства культуры на вытворчасць карціны.
Далей
|
№ 25 / 1464 за 2020-06-20
“Клічу вас я на пабеду”
На працягу 2020 года ў адным са старэйшых літаратурных музеяў краіны — Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы — рэалізуецца наватарскі культурна-асветніцкі праект “Дом успамінаў” для людзей “60+” (згодна з Грантам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь).
Праект ладзіцца ў фармаце жывой гісторыі, а музей стаў цэнтрам трансляцыі памяці 12 чалавек, якія з’яўляюцца медыятарамі паміж пакаленнем сучаснікаў Янкі Купалы і беларусамі ХХI стагоддзя. Мэта праекта — захаванне нацыянальных духоўных традыцый і пашырэнне сферы інклюзіі ў музеі.
Далей
|
№ 14 / 882 за 2009-04-04
“Брэсцкая крэпасць”: хутка прагучыць “Матор!”
Адным з гучных культурных праектаў Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі, што абяцае стаць заўважнай кінематаграфічнай падзеяй на ўсёй постсавецкай прасторы, з’яўляецца поўнаметражны мастацкі фільм “Брэсцкая крэпасць”. Стваральнікамі гэтай стужкі, якая рэканструюе на экране падзеі чэрвеня 1941 года і на здымкі якой з саюзнага бюджэту будзе выдаткавана 225 мільёнаў расійскіх рублёў, выступаюць Тэлерадыёвяшчальная арганізацыя Саюзнай дзяржавы і Нацыянальная кінастудыя “Беларусьфільм”. Прэм’ера фільма запланавана на май 2010 года. Сёння ж мы гутарым з намеснікам начальніка ўпраўлення кінавідэамастацтва Дэпартамента па кінематаграфіі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь Аляксеем БЯЗУГЛЫМ пра тое, на якім этапе цяпер знаходзіцца работа над фільмам.
Далей
| Назад
|
Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці
|