З "Сямейнага альбома "К" № 19 / 1458 за 2020-05-09
“Балада пра Бацькоў” — 2020
Сёння юбілей Вялікай Перамогі! Свята, якое неаддзельнае ад таго, пра якое зараз згадаем, без якога мо і не нарадзілася б наша “Балада пра Бацькоў” тых і ўжо сённяшніх часоў... Мінула адзінаццаць гадоў з таго суботняга дня, калі наш рэдакцыйны праект пабачыў свет на старонках “Культуры” ў тагачасны юбілей Вызвалення Беларусі. Але “Балада пра Бацькоў” можа доўжыцца бясконца, прынамсі як і Памяць пра родных людзей, што перадаецца з пакалення ў пакаленне: ад дзяцей да іхніх патомкаў — унукаў, праўнукаў, пра-пра-пра... і так да наступных чалавечых “звёнаў” у непарыўным ланцужку кожнага радаводу беларускай нацыі... Вось і зноў яна — наша агульная “Балада...”
Далей
|
Кветкі невядомым салдатам
Маё дзяцінства прайшло ў “хрушчоўцы” па вуліцы Казлова. І ў нас была сямейная традыцыя: штогод 9 Мая мы ішлі да манумента на плошчы Перамогі. А спачатку — неслі кветкі на вайсковыя могілкі, што непадалёк. Там не было пахавана нікога з нашых сваякоў, дый летніка з квяцістымі клумбамі ў нас не было. Але маці, нягледзячы на вечную грашовую нястачу, купляла як мага больш кветак, каб хапіла на большую колькасць магіл, сярод якіх было шмат безымянных, пазначаных толькі зорачкамі.
Далей
|
Бэз для дзядулі
...Набліжаецца 9 Мая, а для нашай сям’і гэта свята непарыўна звязана з дзядуляй. Наш Мікалай Сцяпанавіч, у час вайны малады партызан, проста абагаўляў Дзень Перамогі. Даставаўся гармонік, апранаўся касцюм і медалі, “мабілізоўваліся” ўнучкі (гэта я і мая сястра Вольга), — і ўсе ішлі гуляць у горад. А ўвечеры, па вяртанні, як і ўва многіх сем’ях, — хатнія пасядзелкі.
Далей
|
Бацька, мір і футбол
Я нарадзіўся пасля вайны, але памятаю пра яе…
Самы праўдзівы, як падаецца, фільм пра Вялікую Айчынную вайну — “Беларускі вакзал”. Ніводнай батальнай сцэны, дзея адбываецца ў мірны час, але гаворка пра тое, што з намі зрабіла і робіць нядаўняя вайна. Я не бачыў усяго гэтага ліхалецця, але паспрабую распавесці пра той след яго, які нашу ў сваёй душы. Дзесьці пасля сарака пачаў хваравіта адчуваць настальгію па тым часе, калі нашы бацькі былі маладымі. Можна назваць гэты боль фантомным.
Далей
|
“Уваскрасалі” і выжывалі насуперак усяму
Ваенная гісторыя маёй сям’і — дужа неаднастайная, бо ўсе мае прадзеды ды прабабкі, якія тую вайну заспелі больш-менш дарослымі, жылі ў розных мясцовасцях Беларусі, мелі рознае паходжанне ды заняткі, належалі да розных нацыянальнасцяў. Адпаведна з гэтым складваліся іх лёсы ў ваеннае ліхалецце.
Далей
|
“Вайна — гэта жах і суцэльная праца: паспрабуй пакапаць траншэі пад агнём”...
Мае дзядулі і дзядзька з тых франтавікоў, што вельмі скупа расказвалі аб сваім удзеле ў Вялікай Айчыннай вайне. Колькі б я, будучы хлапчуком, у іх ні прасіў падзяліцца ўспамінамі аб тых гадах, як правіла, яны, пачаўшы нешта гаварыць, потым пераводзілі размову на іншыя прадметы. А дзядулю Андрэя я наогул не бачыў, ён ваяваў у пяхоце, памёр ад наступстваў раненняў праз пару гадоў пасля вайны. Траюрадны дзядзька Вадзім пайшоў на фронт зусім маладзенькім, быў разведчыкам, двойчы паранены. Другі родны дзядуля — Пеця, будаваў і аднаўляў масты, наводзіў пераправы — пад бамбёжкамі таксама. Перад вайной служыў на Далёкім Усходзе, падчас чысткі органамі “блюхераўцаў” яго ледзь не рэпрэсавалі.
Далей
|
Увесь народ тае пары — ветэраны
Напачатку 60-х гадоў мая маці з’ездзіла ў Чэхаславакію ў складзе турыстычнай групы. Самым моцным уражаннем ад тае вандроўкі для яе стала наведванне мемарыялу спаленай нацыстамі вёскі Лідзіце. (Хатынскага мемарыялу ў нас яшчэ не было). Гэта адзінае ў Чэхіі паселішча з такім трагічным лёсам.
На той момант маці ўжо мела немалы журналісцкі стаж, паездзіла па беларускай глыбінцы і ведала, што ў нас такіх вёсак сотні. Пра што і сказала чэшскаму экскурсаводу. Ён здзівіўся, было відаць, што не паверыў, папрасіў даць назвы вёсак. Мама назвала некалькі. Дык чаму пра іх не ведаюць у свеце, чаму там няма мемарыялаў накшталт гэтага? — запытаўся суразмоўца. Яна адказала, што калі ў Беларусі разгарнуць мемарыялы паўсюль, дзе гінулі нашы людзі, дык нам не будзе дзе жыта сеяць. Такі вось маштаб трагедыі…
Далей
|
Родныя мае, бясцэнныя...
...Мой тата паспеў сустрэць шэсцьдзясят першы Дзень Перамогі і пайшоў ад нас таксама ў квецені таго святочнага мая. Вечнасць яго прымала як воіна — пад кароткі развітальны салют ганаровай варты. Тыя арудыйныя стрэлы былі для мяне бы кананада Вялікай Айчыннай...
Далей
|
З любімым тваім святам, тата, з Перамогай!
Прыгожы, абаяльны, заўсёды спагадлівы, творчы, захоплены мой бацька Овад Фёдар Сямёнавіч многае паспеў у сваім жыцці: служыў на флоце, працаваў рэжысёрам на ваеннай кінастудыі, дасканала авалодаў італьянскай мовай, вучыўся завочна на аператарскім у ВГИК, выкладаў у ВИЗРУ, год праслужыў у В’етнаме. Пасля выхаду ў запас пісаў артыкулы і апавяданні, супрацоўнічаў з Камітэтам абароны міру. Уступіў у Саюз журналістаў. А ў перабудовачныя часы ў асноўным займаўся італьянскімі перакладамі. Ездзіў у сваю любімую Італію перакладаць то для дзелавых, то для турыстычных або дзіцячых аздараўленчых груп. Некалькі гадоў жыў і працаваў у італьянскім лагеры ў Жлобіне, калі там будаваўся металургічны камбінат. Яшчэ ён спяваў і іграў на гітары. Быў час, калі ў нас дома ладзілі музычныя аўторкі, на якія за сталом з гарбатай і вялікім найсмачнейшым пірагом з капустай, які пякла бабуля, збіраліся яго сябры, аматары бардаўскіх песень і рамансаў. У яго рэпертуары было і нямала ваенных песень.
Далей
| |
Назад
|
Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці
|