Абагульненне ў глабальным кантэксце
У Пасланні беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, у тым ліку, і на стан айчыннай літаратуры. Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што пісьменнікі, на жаль, не ствараюць сёння выбітных твораў, папулярных сярод шырокага кола чытачоў. Адным з крокаў да выпраўлення сітуацыі можа стаць адкрыццё ў Інстытуце журналістыкі БДУ новай спецыяльнасці — “літаратурная работа (творчасць)”. Першы набор абітурыентаў адбудзецца сёлета. Загадчык кафедры літаратурна-мастацкай крытыкі Інстытута журналістыкі Людміла САЯНКОВА спадзяецца на тое, што з’яўленне маладых “прафесіяналаў слова” з добрым культуралагічным базісам дазволіць вырашыць і іншую праблему. У выніку цікавых ды грунтоўных матэрыялаў, датычных культурнага жыцця, у беларускіх СМІ ў найбліжэйшы час прыкметна паболее. І, думаецца, намінацыя “Лепшыя матэрыялы культурнай і гісторыка-краязнаўчай тэматыкі” на Нацыянальным конкурсе друкаваных сродкаў масавай інфармацыі “Залатая Ліцера” папоўніцца новымі імёнамі. Якраз напярэдадні XIV Міжнароднай выстаўкі “СМІ ў Беларусі” і Дня друку наш карэспандэнт сустрэўся з настаўнікам будучых “акул пяра”, што стануць спецыялізавацца якраз на культурным кантэксце.
Далей