Суботнія сустрэчы № 32 / 952 за 2010-08-07
“Кіно — бізнес… касмічны”
Любы кіназнаўца скажа, што карціна пачынаецца са сцэнарыя. Тым не менш, для шараговага гледача спатканне з мастацтвам экрана адбываецца з глядзельнай залы кінатэатра. Ад таго, як гэтая зала будзе выглядаць, ці будзе яна мець зручныя крэслы, кандыцыянер, ці з’явяцца на яе экране самыя апошнія відовішчныя стужкі, залежыць
поспех усяго кінематаграфічнага ланцужка “студыя — дыстрыб’ютэр — пракат”, большая частка якога нябачная шырокай публіцы.
“Культура” працягвае адсочваць актуальную сітуацыю ў развіцці айчыннага кінапрацэсу. Гэтым разам нашым суразмоўцам стаў чалавек, ад якога якраз і залежаць уражанні гледача ад сустрэчы з пэўнай стужкай. А нагодай для гутаркі з генеральным дырэктарам
УП “Кінавідэапракат” Мінгарвыканкама Васілём КОКТЫШАМ стала, сярод іншага, і ягонае шасцідзесяцігоддзе.
Далей
|
№ 31 / 951 за 2010-07-31
Леанарда каля… лагойскага “мора”
Згодна з данымі адной з сусветна вядомых кансалтынгавых кампаній, на еўрапейскім кантыненце налічваецца каля 300 паркаў забаў. На жаль, пакуль у гэтым шэрагу “казачных месцаў” не фігуруюць забаўляльныя паркі, якія месціліся б на постсавецкай прасторы. Між тым, у Беларусі цягам года таму распрацаваны праект тэматычнага парку забаў, што здолеў бы кампенсаваць нястачу такога кшталту адпачынку беларусаў, ды і ўвогуле — стаць першым вялікім цэнтрам забаў для дзяцей і дарослых на прасторы СНД.
Далей
|
№ 28 / 948 за 2010-07-10
№ 25 / 945 за 2010-06-19
Пяты форт і 272 імені
Цягнікі ў гэты горад прыходзяць ці не праз кожныя паўгадзіны як з заходняга, так і з усходняга кірункаў. І ў кожным з іх прыедзе хоць некалькі турыстаў, чый шлях далей пралягае да славутай Брэсцкай крэпасці. Вось і ў дзень камандзіроўкі разам са мной у мемарыяльны комплекс прыехала невялічкая група гасцей Беларусі. “Калі ласка, Брэсцкая крэпасць?” — запыталіся яны на прыпынку транспарту па-англійску. Растлумачыў ім дарогу, пасля ж пабачыў турыстаў у самой Цытадэлі... Напярэдадні 22 чэрвеня — Дня ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны — карэспандэнт “К” сустрэўся з дырэктарам Мемарыяльнага комплексу “Брэсцкая крэпасць — герой”, генерал-маёрам Валерыем ГУБАРЭНКАМ.
Далей
|
№ 24 / 944 за 2010-06-12
АРХІЎНЫ ДЭТЭКТЫЎ
Фонды з “творчай кухняй”
Як выглядаў фотаальбом Янкі Лучыны? Ці былі аматарамі шахмат Максім Гарэцкі і Адам Багдановіч? На якім піяніна ў свой час граў заслужаны артыст Беларусі Віктар Скорабагатаў?.. На гэтыя пытанні можна знайсці адказ і паглядзець на рарытэтныя экспанаты ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва, якому 9 чэрвеня споўнілася 50 гадоў. Скарыстаўся такой магчымасцю і наш карэспандэнт, пабываўшы ва ўстанове з самым дасведчаным гідам па ёй — дырэктарам Ганнай ЗАПАРТЫКА. Што было сабрана за паўстагоддзя? Якія перыяды гісторыі культуры Беларусі ахопліваюць фонды архіва-музея? Менавіта з гэтых пытанняў распачалася размова.
Далей
|
№ 23 / 943 за 2010-06-05
Прынцып дзеяння — “Не адкладаючы!”
Дзверы, у якія заўсёды можна пастукаць
Прысутныя на VI З’ездзе Беларускага прафсаюзу работнікаў культуры, што прайшоў 28 мая ў Мінску, мелі дастаткова магчымасцей, каб пераканацца ў актуальнасці і запатрабаванасці яго дзейнасці. Гутарка тычылася не бюракратычных фармальнасцей, а самых злабадзённых праблем, надзённых, бадай, для кожнага са 108 тысяч членаў прафсаюза, якія працуюць у сферах культуры, фізічнай культуры і спорту, а таксама інфармацыі і паліграфіі. Вырашыць гэтыя праблемы ўласнымі сіламі, на жаль, удаецца далёка не заўсёды. — Самае галоўнае для нашай арганізацыі — быць патрэбнай кожнаму яе ўдзельніку, — гэта была першая фраза гутаркі карэспандэнта “К” з новым старшынёй Цэнтральнага камітэта Беларускага прафсаюзу работнікаў культуры Наталлі АЎДЗЕЕВАЙ.
Далей
|
№ 22 / 942 за 2010-05-29
Сяргей ДАРАФЕЕЎ: “Я хачу быць аб’ектыўным”
Гарызантальны і вертыкальны “лайнер” для ток-шоу
Мяркую, не перабольшу: глядзець праграмы гэтага вядучага ніколі не бывае сумна. Вострыя пытанні, сапраўднае супрацьстаянне суразмоўцаў, цікавыя меркаванні экспертаў, нязмушаная атмасфера — усё гэта характарыстыкі ток-шоу “Выбар” на АНТ пад кіраўніцтвам журналіста Сяргея ДАРАФЕЕВА. Да згаданага праекта далучыўся нядаўна і, так бы мовіць, больш камерны “Выбар+” — праграма, што, нягледзячы на позні эфірны час, прымушае прачнуцца і актывізавацца нават стомленага гледача. Зноў-такі — дзякуючы актыўнай пазіцыі інтэрв’юера, якая ўключае і пошук цікавага суразмоўцы, і злабадзённыя пытанні да госця ў студыі. Як здзейсніўся выбар прафесіі Сяргея Дарафеева? Якое яго асабістае творчае крэда? Нарэшце, якім чынам удалося ажыццявіць невялікую, здавалася б, але такую заўважную эвалюцыю на айчынным тэлеэкране? Пра гэта — у гутарцы карэспандэнта “К” з вядучым праграм “Выбар” і “Выбар+”, дырэктарам Дырэкцыі ранішняга вяшчання АНТ Сяргеем Дарафеевым.
Далей
|
№ 20 / 940 за 2010-05-15
Ігар СІГОЎ: “Я не збіраюся спыняцца!”
Напэўна, ніводны з айчынных артыстаў не мае столькі інфармацыйных нагод для сустрэчы з журналістамі, як акцёр Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі Ігар СІГОЎ. Сёння Ігар Аляксеевіч у тэатры працуе над новай роляй у п’есе Алены Паповай “Сонечка”; літаральна на мінулым тыдні на Першым канале адбылася прэм’ера серыяла “Замах” Аляксандра Яфрэмава з удзелам акцёра... Нельга абысці ўвагай і дакументальнамастацкі праект “Гарады… Героі…” на АНТ, дзе Ігар Сігоў задзейнічаны як вядучы. А яшчэ немагчыма забыцца на славутую паездку беларускага акцёра на цырымонію “Оскар”, куды ён быў запрошаны як выканаўца галоўнай ролі ў стужцы ірландскага рэжысёра Хуаніты Уілсан “Дзверы”. Між іншым, на гэтым тыдні стужка кінапрэміі была прадстаўлена беларускай публіцы на сцэне роднага тэатра Сігова.
Далей
|
№ 18 / 938 за 2010-05-01
“Праект не скончыцца 9 мая!”
Літаральна днямі Беларускае тэлеграфнае агенцтва на сваім афіцыйным сайце запусціла унікальны спецпраект пад назвай “Ветэраны. Салдаты Вялікай Перамогі”, прысвечаны святой даце — 65-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Жывыя сведкі той вайны дзеляцца ў яго рамках сваімі ўспамінамі. Гэты інтэрнет-праект, ініцыяваны і распачаты БелТА, падтрыманы інфармацыйнымі агенцтвамі з васьмі краін СНД: ИТАР-ТАСС (Расійская Федэрацыя), АзерТАдж (Азербайджанская Рэспубліка), Арменпрэс (Рэспубліка Арменія), Казінфарм (Рэспубліка Казахстан), Кабар (Кыргызская Рэспубліка), Малдпрэс (Рэспубліка Малдова), Укрінфарм (Украіна), Ховар (Рэспубліка Таджыкістан). Ён выклікаў непадробны інтарэс і прыцягнуў да сябе пільную ўвагу карыстальнікаў Інтэрнета. Напярэдадні адкрыцця выстаўкі “СМІ ў Беларусі” акурат з гэтай навінкі кантэнту сайта БелТА мы і распачалі нашу размову з генеральным дырэктарам агенцтва Дзмітрыем ЖУКОМ.
Далей
|
Назад
|
Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці
|