Канстанцін РЭМІШЭЎСКІ, прарэктар па інавацыйнай дзейнасці і мастацкай творчасці Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў: “Інавацыйны менеджмент ужо і ў культуры”
Канстанцін РЭМІШЭЎСКІ — чалавек у сферы культуры не выпадковы: ягоныя бацькі ўсе жыццё прысвяцілі беларускаму кінематографу. Па заканчэнні кінааператарскага факультэта ВГИКа Канстанцін Ігаравіч працаваў на “Беларусьфільме”. У другой
палове 1990-х з’явіліся магчымасці самарэалізацыі ў памежных абласцях экраннай культуры: фундаментальныя веды і практычныя навыкі, атрыманыя ў ВГИКу, аказаліся актуальнымі і запатрабаванымі за межамі лакальнай тэрыторыі кіно. У тым ліку — у рэкламе, дзе ён кіраваў уласнай кампаніяй. Пазней тыя практычныя ўрокі вядзення спраў у рыначных зносінах дазволілі стаць і спецыялістам у галіне маркетынгу ў структуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, паралельна была абаронена кандыдацкая дысертацыя па мастацтвазнаўстве.
Гэтае спалучэнне творчай натуры і разумення эканамічных зносін з мастацкай вытворчасцю сёння дапамагае вынайсці эфектыўны сплаў эканомікі, культуры і адукацыі: Рэмішэўскі пачынаў у Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў з пасады начальніка навукова-даследчага аддзела, а цягам амаль года працуе на пасадзе прарэктара па інавацыйнай дзейнасці і мастацкай творчасці. І актуальных задач,
вызначаных Дзяржаўнай праграмай “Культура Беларусі” на 2011— 2015 гг., стаіць перад БДУКіМ нямала.
Далей