“Я родам з Крынак з-пад Бялынічаў...”
Чыстакроўны беларус, выхадзец са старажытнага шляхецкага роду, ён сваім пейзажным жывапісам натхнёна і моцна ўвайшоў у вялікую кагорту мастакоў свету і стаў побач з такімі пасіянарнымі пейзажыстамі, як І.Левітан, І.Айвазоўскі, І.Шышкін, А.Куінджы, К.Манэ, К.Каро, К.Пісаро, У.Цёрнер, Д.Канстэбл, М.Сар’ян, наш сучаснік і яго малодшы калега па пэндзлі В.Цвірка.
Вітольда Каэтанавіча няма з намі ўжо 65 гадоў, але вядома: такія творцы не адыходзяць у нябыт, бо для нас і нашых нашчадкаў застаюцца іхнія палотны, у якіх вечна жыве шчодрае сэрца і душа, прыгажосць і чалавекалюбства. Нехта сказаў, што “стыхія любові ўкладваецца толькі ў рамкі паэзіі”. Дадамо: і ў рамкі выяўленчага мастацтва — таксама. Менавіта такога мастацтва, якому прысвяціў сваё жыццё гэты выдатны беларускі і расійскі мастак, чыя юбілейная выстава твораў адкрылася 3 сакавіка ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі.
Далей