Візітоўка Бялынічаў
Вітольд Бялыніцкі-Біруля — вядомы ўраджэнец Беларусі, майстар пэндзля, карціны якога можна ўбачыць у тым ліку ў Траццякоўскай галерэі. Ён пражыў доўгае жыццё, паспеў стаць народным мастаком БССР (1944 г.) і РСФСР (1947 г.). Сваю малую радзіму, Бялыніцкі край, Вітольд Каэтанавіч пакінуў рана, але заўсёды стараўся прыязджаць сюды, ды і ўвогуле часта працаваў у Беларусі, прысвячаў нашай прыродзе асаблівае месца ў сваёй творчасці. Пры гэтым, і ўжо будучы вядомым жывапісцам, ніколі не забываў сказаць, што ён менавіта беларус.
Далей