Балада пра баяніста
Да напісання гэтага матэрыялу падштурхнула пісьмо ад былой загадчыцы аддзела культуры Смаргонскага райвыканкама Соф’і Лазар: “Пасля вайны ў Смаргоні прафесійных музыкаў не было. Толькі ў 60-х і 70-х гадах сталі з’яўляцца дыпламаваныя спецыялісты. Сярод іх асабліва вылучаўся Мікалай Ходаш. Баяніст ад Бога. Геній. Бескарыслівы, улюбёны ў сваю работу. Ён выдатна граў на розных інструментах (баяне, акардэоне, піяніна, балалайцы, саксафоне), рабіў апрацоўкі для цымбальнага аркестра і народнага ансамбля песні і танца імя Агінскага...
…На жаль, пра Аляксандра Дзяругу, заснавальніка першага ў Беларусі народнага цымбальнага аркестра, смаргонцы ведаюць няшмат, а пра Мікалая Ходаша — яшчэ менш. Мікалай Іванавіч пайшоў у іншы свет рана. Творчая дзейнасць прызнанага маэстра абарвалася, калі ён дасягнуў самага росквіту свайго таленту”. Гэты матэрыял — рэквіем творчай Асобе і Чалавеку з вялікай літары.
Далей