Асоба і час № 52 / 1492 за 2020-12-25
“Смелы чалавек” Аляксандр Гутковіч
У 1950 — 1980-я гады імя гэтай асобы было добра вядома не толькі жыхарам нашай рэспублікі, але і ўсяго Савецкага Саюза. А ў 1971 годзе, пасля выхаду тэлефільма “Уся каралеўская раць”, яго вядомасць павялічылася шматкроць.
Далей
|
№ 20 / 1459 за 2020-05-16
Баявая вахта Янкі Купалы
75-я гадавіна Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне зноў нагадвае нам пра значэнне подзвігу кожнага асобнага чалавека. Многія вядомыя беларусы прымалі актыўны ўдзел у барацьбе з нямецкімі захопнікамі на ўсіх франтах. У фондах Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы зберагаюцца матэрыялы ваеннай пары, якія звязаны з лёсам славутага паэта: вершы, артыкулы, лісты, фотаздымкі, асабістыя рэчы. Каштоўным экспанатам калекцыі з’яўляецца ваенная ўзнагарода Янкі Купалы — медаль “За абарону Масквы” (фота № 1). Нямногія ведаюць, што паэт праявіў сябе ў час абароны горада ў 1941 годзе, аднак узнагароджаны ён быў ужо пасмяротна…
Далей
|
№ 18 / 1457 за 2020-05-02
Незабыўная цёця Уладзя…
Літаральна праз пару тыдняў, 18 мая, акурат у Міжнародны дзень музеяў, споўніцца шэсць дзясяткаў гадоў з таго часу, як гасцінна расчыніў дзверы для наведвальнікаў добра вядомы сучаснікам будынак, дзе месціцца адна са старэйшых культурных устаноў Беларусі — Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы. Але самая першая яго экспазіцыя запрацавала адразу праз некалькі месяцаў пасля Перамогі —
20 верасня 1945-га. Амаль за семдзясят пяць гадоў існавання ў музеі сабрана ўнікальная калекцыя сапраўдных рарытэтаў: захоўваюцца рукапісы паэта і яго асабістыя рэчы, узноўлены мемарыяльныя пакоі, экспанаты ў залах распавядаюць пра жыццё і творчасць Песняра. Сёння ў фондах музея
налічваецца 42 602 музейных прадмета, якія ўваходзяць у склад 22 калекцый.
Далей
|
Эмбіентны перформанс як план “Б”
Кіраўнік пластычнага тэатра InZhest Вячаслаў Іназемцаў, які здаецца вечна маладым праз сваю творчую ва ўсіх сэнсах слова пластычнасць, непрадказальнасць і здольнасць да трансфармацыі, не так даўно нечакана для ўсіх дасягнуў шасцідзесяці гадоў — прынамсі, паводле пашпарта. З гэтай нагоды 21 красавіка ў мінскім Палацы чыгуначнікаў была запланаваная вялікая дзея. Калектыў рыхтаваўся да яе ледзь не палову года, але… ход агульных падзей аказаўся куды больш непрадказальным за любы спектакль.
Як і з мінулым “Генэзісам” — ён шматкроць пераносіўся па розных прычынах і ўрэшце быў паказаны ўсяго пару разоў, — тэатру ізноў не пашчасціла з абставінамі. І тым не меней, імпрэза ў запланаваны дзень адбылася…
Далей
|
№ 5 / 1392 за 2019-02-02
Шчамялёў, які ён ёсць
Не раз я прыводзіў да Шчамялёва шматлікіх “знакавых” і “нязнакавых” асоб. Былі сярод іх выдаўцы, мастацкія крытыкі і мецэнаты. Неяк у майстэрню я запрасіў Ігара Лучанка, які неўзабаве стаў адным з герояў карціны “Працаўнікі муз”. Яшчэ адным яго героем меўся стаць і народны артыст СССР Мікалай Яроменка, які патрапіў у шчамялёўскае “валадарства” таксама з маёй падачы — увесну 2000 года.
Далей
|
№ 4 / 1391 за 2019-01-26
Шчамялёў, які ён ёсць
Згадваючы Шчамялёва як самабытнага творцу, мы не павінны забываць і пра іншы ягоны талент — выбітнага
педагога. Гады тры запар (пачынаючы з 1966-га) я быў пастаянным рэцэнзентам у дыпломнікаў мастацкай вучэльні, якія амаль усе прайшлі школу Шчамялёва. Да гэтага часу памятаю многіх з гэтага племені.
Далей
|
№ 3 / 1390 за 2019-01-19
Шчамялёў, які ён ёсць
Наша мастакоўскае жыццё — бурлівае, імклівае, супярэчлівае, у нечым, можа быць, “няправільнае” з пункту гледжання “рупліўцаў маралі” — яўна выпадала з рамак агульнапрынятых савецкіх нормаў. Яно праходзіла не толькі ў інтэр’ерах творчых майстэрняў або на кухнях сціплых малагабарытных кватэр. Яно віравала і ў танных кавярнях, і на вернісажах, і ў шумных дыскусіях на выставах, і на творчых пленумах ды “навукова-практычных” канферэнцыях. Яно працягвалася ў працэсе жывых творчых сустрэч твар у твар з сельскім і гарадскім людам, не супынялася падчас адпачынку “на прыродзе” ў розных кутках Беларусі, а таксама і ў частых камандзіроўках у сталіцу нашай тагачаснай радзімы — СССР.
Далей
|
№ 47 / 1383 за 2018-11-24
І вучні, і вучні вучняў…
“Калі музыкант не згодны працаваць у нядзелю, лепш адразу змяніць прафесію” — так казаў сваім студэнтам гэты выбітны педагог. Сярод тых, хто можа назваць яго настаўнікам, мноства знакавых постацяў. А вось ягонае імя, пэўна, згадае далёка не кожны аматар музыкі.
Не так даўно ў Канцэртнай зале Мінскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя Міхаіла Глінкі адзначаўся 100-гадовы юбілей беларускага дырыжора, выкладчыка, заслужанага дзеяча мастацтваў БССР Іосіфа Самуілавіча Абраміса (1918 — 1984).
Далей
|
№ 46 / 1381 за 2018-11-16
Калі Бог дае голас…
27 кастрычніка народная артыстка Беларусі Галіна Паўлёнак адзначыла дзень нараджэння. Як і кожная жанчына, яна не надта любіць гаварыць пра ўласны ўзрост. Зрэшты, гледзячы на яе, ты разумееш — час сталасці, мудрасці і духоўнай прыгажосці спявачцы пасуе. У сваёй творчасці яна дасягнула тых вышынь, пра якія многія могуць толькі марыць. Яе імем ганарацца гамяльчане, яна — сапраўдны брэнд Гомельшчыны музычнай. Ды і цяпер Галіна Паўлёнак не пакідае любімай справы, якой прысвяціла дзесяцігоддзі плённага творчага жыцця. Імя спявачкі дасюль красуе на канцэртных афішах і ў праграмах Гомельскай абласной філармоніі, а кожны выхад на сцэну выклікае бурлівыя апладысменты.
Далей
|
Назад
|
Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці
|