Асоба і час № 25 / 1360 за 2018-06-24
Увасабляў сабой Радзіму
На працягу нашага шматгадовага сяброўства я з кожнай яго выставай, кожнай нашай размовай усё больш пераконваўся ў тым, што Гаўрыла Вашчанка — вялікі мастак. Цяпер, калі засталіся сведкамі толькі творы, якія гавораць самі за сябе, асаблівую значнасць набывае кожнае слова, сказанае мастаком. Сярод шматлікіх маіх запісаў пра Гаўрылу Харытонавіча ёсць і вось гэты.
Далей
|
Запавет чалавечнасці
20 чэрвеня слыннаму мастаку Гаўрылу Вашчанку споўнілася б 90 гадоў. Вопытны дызайнер, кіраўнік
студыі Сollection Канстанцін ВАШЧАНКА вельмі падобны да свайго бацькі — такія ж блакітныя вочы
глядзяць шчыра і адкрыта, а ў іх зіхаціць творчы агеньчык.
Далей
|
№ 11 / 1346 за 2018-03-17
Перабраць рукамі тысячы аскепкаў
2 сакавіка 2018 года на 91-м годзе жыцця адышоў у лепшы свет доктар гістарычных навук, прафесар Георгій Штыхаў. Легендарнаму археолагу, дзякуючы якому мы спасцігнулі многія таямніцы сярэднявечных Менеска, Віцебска, Полацка, давялося пажыць у розныя гістарычныя эпохі. Больш за тое — ён і сам стаў цэлай эпохай у беларускай навуцы.
Але мала хто ведае, якім цярністым быў пачатак яго жыццёвага шляху. І ўжо зусім здзівіць многіх наступны факт: у Беларусь малады Штыхаў вярнуўся, бо… зняверыўся ў магчымасці пабудовы камунізму!
Далей
|
№ 10 / 1345 за 2018-03-08
Ляляўскі і лялькі
6 сакавіка споўнілася б 95 гадоў народнаму артысту БССР, рэжысёру, педагогу Анатолю Ляляўскаму.
У Беларускім дзяржаўным тэатры лялек адбылася святочная імпрэза, на якую з усёй краіны з’ехаліся як непасрэдна лялечнікі, так і тыя, чые першыя крокі ў мастацтве былі зроблены пад кіраўніцтвам слыннага творцы.
Напярэдадні імпрэзы аглядальнік “К” разам з заслужаным артыстам Рэспублікі Беларусь Уладзімірам ГРАМОВІЧАМ перагледзелі архіўныя фотаздымкі, каб яшчэ раз згадаць, кім быў для айчыннага мастацтва Анатоль Аляксандравіч.
Далей
|
№ 6 / 1341 за 2018-02-11
Майстар ва ўсім
У сталіцы праходзяць дзве выставы, прысвечаныя 90-годдзю з дня нараджэння народнага мастака Беларусі Уладзіміра Стэльмашонка: “Мастак і Чалавек” у Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага і “Жывыя малюнкі, вобразы, сімвалы…”
Далей
|
Тэрапія праз пакуты
“Лёс уратаваў яго ад лагераў і душагубак, але ён ўзышоў на гэтую Галгофу як мастак”. Такі эпіграф да выставы “Нямецкая акупацыя ў графіцы Меера Аксельрода”, якая праходзіць у віцебскім Арт-цэнтры Марка Шагала, у поўнай меры адпавядае яе трагічнаму зместу. Невыпадкова адкрыццё адбылося акурат напярэдадні Міжнароднага дня памяці ахвяр Халакосту, што адзначаецца 27 студзеня.
Выстава, арганізаваная Музеем Марка Шагала ў Віцебску, Фондам Аляксандра Пячэрскага і Галерэяй “Вэлум”, уключае кніжныя ілюстрацыі і эскізы да іх, эскізы да карцін, алоўкавыя накіды. Цэнтральнае месца займае серыя “Нямецкая акупацыя” (“Зверствы немцаў”), створаная у гады вайны.
Далей
|
№ 17 / 885 за 2009-04-25
Пра “маму Ліду”
17 красавіка споўнілася 110 гадоў з дня нараджэння народнай артысткі СССР Лідзіі Ржэцкай. У Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы заўсёды працавала шмат выдатных, таленавітых акцёраў. Адна з іх -- Лідзія Іванаўна Ржэцкая, якая больш за 50 гадоў іграла на Купалаўскай сцэне. Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў захоўвае ў сваіх фондах шмат цікавых і разнастайных аўдыёвізуальных дакументаў, якія знаёмяць з творчасцю актрысы, даюць магчымасць зразумець вытокі яе таленту.
Далей
|
№ 49 / 866 за 2008-12-06
Тая, што марыла сыграць сучасніцу
“Культура” і Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў працягваюць знаёміць чытачоў з рэдкімі фотаздымкамі, дзе спынены імгненні творчага напалу, натхнення, высокага мастацтва — усяго, што ўласціва сапраўднай плеядзе майстроў беларускага тэатра. Сёння на авансцэне часу — народная артыстка Беларусі, прыма Рускага тэатра Ганна Абуховіч.
Далей
|
№ 43 / 861 за 2008-10-25
Наш незабыўны маэстра
30 кастрычніка на сцэне Палаца культуры Мінскага трактарнага завода адбудзецца вечар, прысвечаны 90-годдзю з дня нараджэння заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі, дырыжора Іосіфа Абраміса. У канцэрце возьмуць удзел: аркестр Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь, Канцэртны аркестр “Няміга”, аркестр рускіх народных інструментаў Магілёўскай абласной філармоніі, сімфанічны аркестр Мінскага дзяржаўнага музычнага вучылішча імя М.Глінкі. За пультамі гэтых калектываў выступяць вучні І.Абраміса, а гэта ажно тры дырыжорскія пакаленні!
Далей
|
Назад
|
Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці
|