Вялікае бачыцца на адлегласці
Год назад не стала Леаніда Шчамялёва. Памятаю, як летась 14 студзеня на пачатку адзінаццатай гадзіны раніцы на маім мабільніку з’явілася паведамленне ад Маргарыты Леанідаўны пра тое, што дваццаць хвілін назад памёр яе бацька. Са спадарыняй Маргарытай мы знаёмыя са студэнцкіх часоў, калі-нікалі перазвоньваемся, так што адносна яе праблем я быў больш-менш дасведчаны. У прыватнасці, пра невылечную хваробу Леаніда Дзмітрыевіча ведаў. А яшчэ ведаў, што пандэмія зачапіла мужа спадарыні Маргарыты, і цяпер ён у вельмі кепскім стане (менш чым праз тыдзень ён таксама пойдзе з жыцця…). Адзінае, што я мог сказаць у той момант: “Трымайся. Цяпер ты ў родзе старэйшая”. Дзякуй Богу, у дачкі нашага мэтра моцны характар, і ў той цяжкі для яе час апірышча яна знаходзіла ў працы, у творчасці. Думаю, што створаныя ёю ў той год малюнкі і габелены з часам змогуць годна дапоўніць калекцыю мемарыяльнай галерэі яе бацькі як знакі мастакоўскай дынастыі і ўзор пераадолення творчасцю жыццёвай нягоды.
Далей