Стартап для служак Мельпамены
Летам сайты шэрагу дзяржаўных тэатраў стракацелі аб’явамі, якія запрашалі ўсіх авотных паспрабаваць патрапіць у трупу. Іншыя ладзяць пошукі акцёраў не так гучна, але праблема ад гэтага меншай не становіцца. Нягледзячы на штогадовыя выпускі творчых ВНУ, калектывам не хапае асобаў, якія мараць знайсці сваё месца ў мастацтве (а не толькі перасядзець размеркаванне, а потым ірвануць на больш аплатную пасаду).
Дзе шукаць няўрымслівую творчую змену? Адзін з варыянтаў — падтрымліваць аматарскі рух. У Беларусі безліч школьных, студэнцкіх, моладзевых калектываў, куды дакладна ідуць не па заробак ці гучнае імя, а таму, што без тэатра свайго жыцця не ўяўляюць. Нярэдка здараюцца гісторыі, калі аматары, захапіўшыся творчасцю, становяцца прафесіяналамі і сыходзяць у тэатр з галавой.
Далей