Тэатральная плошча № 9 / 1552 за 2022-02-26
Оперна-балетныя вітанні-развітанні
На календары — канец зімы. А ў Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балета Беларусі — быццам сапраўднае вясновае адраджэнне з яго ўздымам жыццёвай энергіі, бо колькасць значных па-
дзей проста-такі зашкальвае: замежныя гастролі, дамовы з вядучымі маскоўскімі калектывамі на наступны год, юбілеі, перамогі, прыезды зорных салістаў, прэзентацыі.
Далей
|
Выдатная работа, каманда купалаўцаў!
12 лютага трупа купалаўцаў падарыла гледачам Магілёўскага абласнога тэатра драмы і камедыі імя В. І. Дуніна-Марцінкевіча ў Бабруйску два спектаклі, выбраўшыся на гастролі. Пра цікавасць бабруйчан да пастановак “Гісторыя шакаладнага дрэва” і “Жаніцьбы” сведчыла зала, запоўненая практычна цалкам. Маленькі глядач на першым спектаклі поўнасцю пагрузіўся ў тое, што адбывалася на сцэне, дапамагаючы казачным героям не трапіць у пасткі ворагаў, а дарослыя сапраўды паставіліся да вячэрняга спектакля як да вялікай культурнай падзеі і не шкадавалі апладысментаў. Ды і для саміх акцёраў такія гастролі — добрая магчымасць для прафесійнага развіцця, аб’яднання калектыву і знаёмства з новымі тэатральнымі пляцоўкамі Беларусі.
Далей
|
№ 50 / 1541 за 2021-12-11
№ 39 / 1530 за 2021-09-25
“Белая Вежа” як палітра тэатральных фарбаў
Вот как там должно быть: Позна ўвечары 18 верасня былі падведзены вынікі ХХV Міжнароднага тэатральнага фестывалю “Белая Вежа”. Але сэнс гэтага буйнога форуму насамрэч куды шырэйшы, чым вызначэнне лепшых спектакляў і акцёрскіх прац. Бо цяперашні юбілейны фестываль, узяўшы геаграфічны кірунак “на ўсход”, даў магчымасць убачыць суцэльны зрэз развіцця тэатральнага мастацтва краін СНД.
Далей
|
№ 36 / 1527 за 2021-09-04
“…Паляванне”? На мастацкія адкрыцці
8 верасня Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета Беларусі адкрые сезон “Дзікім паляваннем караля Стаха”. Прэм’ерай гэтага спектакля ў сярэдзіне ліпеня завяршаўся мінулы творчы марафон калектыва. Опера Уладзіміра Солтана стала злучальнай ніткай не толькі між двума сезонамі, але і між рознымі эпохамі.
Далей
|
№ 21 / 1512 за 2021-05-22
“Несцерка” адзначае юбілей
Напэўна, няма ва ўсім Віцебску такога чалавека, які б не чуў пра вядомы спектакль-доўгажыхар Коласаўскага тэатра “Несцерка”, пастаўлены ў 1941 годзе па п’есе вядомага беларускага драматурга Віталя Вольскага. Гэты спектакль такі ж сімвал абласнога цэнтра, як Ратуша, альбо Міжнародны фестываль “Славянскі базар у Віцебску”. Вядома ж, галоўнага персанажа нашага спектакля ведаюць і далёка за межамі таго горада, дзе ён нарадзіўся 80 гадоў таму. Яго віталі гледачы Масквы і Пецярбурга, Адэсы і Харкава, Яраслаўля, Запарожжа і Львова.
Далей
|
№ 11 / 1502 за 2021-03-13
Паўстагоддзя служэння коласаўцам
Амаль паўстагоддзя актрыса прысвяціла служэнню коласаўскаму тэатру, а калі браць шырэй, то і ў цэлым беларускаму сцэнічнаму мастацтву. Бо маштаб многіх вобразаў, створаных Тамарай Скварцовай, даволі грунтоўны. Нездарма ж яны адзначаны на міжнародным і рэспубліканскім узроўні (як тая ж Бабуля з драмы “Пахавайце мяне за плінтусам” Паўла Санаева, за якую актрыса атрымала дыплом “За псіхалагічную праўду вобраза ў сцэнічным увасабленні сучаснай прозы” на IV Міжнародным тэатральным фестывалі “Родниковое слово” ў Архангельску, прыз “Лепшая жаночая роля” на VI Міжнародным фестывалі камерных і монаспектакляў LUDI у Арле, “Залаты дыплом” на Міжнародным тэатральным форуме “Залаты Віцязь”).
Далей
|
№ 8 / 1447 за 2020-02-22
І вясковец, і прыроджаны шляхціц!
Генадзю АЎСЯННІКАВУ — народнаму артысту Беларусі і СССР, лаўрэату Дзяржаўнай прэміі нашай краіны, уладальніку медаля UNESCO “Віктор Гюго” — 85! Як звычайна, ён сустрэў свой юбілей на сцэне роднага Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы, дзе працуе больш за шэсцьдзясят гадоў, ажно з 1957-га. У свой дзень народзінаў ён сыграў цэнтральную ролю ў спектаклі “Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях” паводле аднайменнай кнігі Яна Баршчэўскага.
Далей
|
№ 46 / 1329 за 2017-11-17
Бабруйск як тэатральны праменад
17 лістапада ў Бабруйску адкрыўся VI Рэспубліканскі фестываль нацыянальнай драматургіі імя Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча. Напярэдадні гэтага форуму-біенале мы пагутарылі з Веранікай ВІНЕЛЬ — дырэктарам Магілёўскага абласнога тэатра драмы і камедыі ў Бабруйску, у сценах якога і праходзяць фестывальныя падзеі.
Далей
|
Назад
|
Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці
|