Легенды без легенд № 35 / 1265 за 2016-08-27
“Кін-дза-дза” незвароту?
Пры яго самым непасрэдным удзеле пачынаўся той самы беларускі рок, які многія меламаны і па гэтую пару лічаць узорам для сучаснай айчыннай альтэрнатывы. Ён уваходзіў у склад двух культавых айчынных гуртоў, адзiн з якіх па-ранейшаму запісваецца, здымаецца і выступае. У iм артыст як граў, так і працягвае граць на барабанах. Нармальны такi рокер са стажам, які не знаходзiць у нашым цяперашнім рок-н-роле такіх адкрыццяў, каб спрэс “зносіла” галаву (“Мутнаевока” і “Akute” — добрыя калектывы, але не настолькі”, — кажа ён). У творчасці сённяшніх музыкантаў яму не хапае ідэй — выразна сфармуляваных, галоўных, асобасных, звязаных з набалелым. Тэм — імгненна-актуальных і вечных — не пералічыць, а скласці і праспяваць пра іх так, “каб душа спачатку разгарнулася, а потым назад — згарнулася”, цяперашняе пакаленне не можа. Не здольнае яно — асцярожнае, ашчаднае і прагматычнае — выйсці на сцэну з шашкай нагала на праблему. А вось у іх гады, калі трава была... блакітнейшая, чым цяпер, неба... зелянейшым, дрэвы — вялікімі, запыты — малымі, і нараджаліся хіты на ўсе беларускія часы, нараджаўся сапраўдны сакральны беларускі андэрграўнд. Трэцяе пакаленне беларускага року на старонках “К” прадстаўляе Алег ДЗЕМІДОВІЧ.
Далей
|
№ 8 / 1238 за 2016-02-20
Калі райдар не патрабаваў крэветак...
Так склалася, што фізік-ядзершчык па адукацыі Іван ПАЛАНЕЙЧЫК, скончыўшы БДУ і яго аспірантуру (цікавы факт: не так даўно мы публікавалі інтэрв’ю з... калісьці фізікам-ядзершчыкам Андрэем Філатавым, барабаншчыкам кавер-калектыву “Хуткая дапамога” і экс-ударнікам легендарных “Сузор’я” ды “Крамы”...), цягам паўтара дзясятка гадоў быў прыкметным арганізатарам выступленняў замежных артыстаў у нашай краіне. А потым неяк цішком “развёўся” з шоу-бізнесам і вярнуўся ў навуку. Як гэта адбылося? Пра тое і пагутарым з Іванам Іванавічам.
Далей
|
№ 49 / 1227 за 2015-12-05
Просты кодэкс цудоўнага
Мастацтва Уладзіміра ХІНА — гэта роздум пра свет і чалавека, пра “natura rerum” (прырода рэчаў і светабудова); гэта сімбіёз адлюстравання і слова, прасторы і часу, літары-знака і лініі, чорнага і белага, дакладнага шрыфта і дэкаратыўнага “павуціння”, прадметнасці і абстракцыі, рацыянальнасці і пачуццёвасці. Ён па сваёй натуры — інтуітыўны мысляр-інтэлектуал, які самастойна прыйшоў “да сябе”. І таму яго ўвагу прыцягваюць толькі тыя мудрыя пісьменнікі, якія блізкія яму па духу, якія падыходзілі да свайго асэнсавання свету па-філасофску і ў той жа час імкнуліся паказаць чытачу ў сваіх творах, што ісціна дзесьці побач з імі, а сусветную ісціну знайсці цяжка: можна яе перажыць толькі сэрцам, і тым самым дайсці хаця б крыху да ейнай сутнасці. Менавіта такая “формула” самога мастака, выпакутаваная яго семідзясяцігадовым жыццём і лёсам, не падобным да іншых калег.
Далей
|
№ 46 / 1224 за 2015-11-14
Чаму мэтр не грае рок?
Мы сядзім у адной з мінскіх кавярняў з Уладзімірам КАНДРУСЕВІЧАМ: вядомым, папулярным, знакамітым айчынным кампазітарам. Мэтрам. Я мог бы шмат ужыць дыфірамбаў (у найвысокім значэнні гэтага слова) на яго адрас, і ўсе яны будуць праўдай. Абмяжуюся такім: гутару з сучасным класікам беларускай музыкі. Фонам гучыць таксама класіка — сусветнага року. Супадзенне? Мудрыя людзі кажуць, што супадзенні ў нашым свеце рэдкія, а трымаецца ён на заканамернасцях. Хай будзе так, і сённяшні госць “Культуры”, у дадатак да ўсіх эпітэтаў, яшчэ і рок-легенда: вакаліст, бас-гітарыст і аўтар песень гурта “Пане-браце”. Ці памятае хто пра такі калектыў?
Далей
|
№ 41 / 1219 за 2015-10-10
Высокі бландзін з другой рок-хвалі
У дзяцінстве я хацеў стаць і музыкантам ВІА. Прычым — барабаншчыкам. Не памятаю, чаму менавіта ім. З сябрам збіраліся ў мяне дома, і ён, які вучыўся ў музычнай школе, умела трынькаў па струнах, а я стукаў алоўкамі па вечку ад рондля і па таўшчэзным альбоме з маркамі… Прэамбула мая да таго, што новы цыкл публікацый “К” адкрывае інтэрв’ю акурат з барабаншчыкам Андрэем ФІЛАТАВЫМ. Ён належыць да другога пакалення айчынных рокераў і працягвае працаваць на гэтай дзялянцы. Называюць яго і рок-легендай.
Далей
| Назад
|
Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці
|