Рэпліка пра... № 15 / 1141 за 2014-04-12
№ 14 / 1140 за 2014-04-05
№ 13 / 1139 за 2014-03-29
…музычныя творы, якія варта дадаць у школьны падручнік
— Неаднойчы заўважаў, што сучасныя студэнты, выпускнікі школ, падлеткі, малазнаёмыя між сабой, не здольны праспяваць разам ніводнай беларускай песні. Ніводнай, так! І датычыцца гэта, паўтаруся, не нейкіх абстрактных студэнтаў ды школьнікаў. Урэшце, запытайцеся ў сябе: а колькі песень на роднай мове здольныя цалкам праспяваць вы?...
Далей
|
№ 12 / 1138 за 2014-03-22
…пошук герояў у мінуўшчыне
— Калі я быў малы, выбар вартых прыпадабнення герояў не стаяў так востра, як цяпер. Дзятва неабсяжнага СССР лічыла сваімі героямі Чынгачгука, Капітана Нэма ды іншых персанажаў прыгодніцкіх кніг. Натуральна, па меры сталення яны страчвалі сваю актуальнасць. І чым далей, тым сур’ёзней я задаваўся пытаннем: а ці ёсць у нас свае, нацыянальныя героі? Не плён пісьменніцкай фантазіі, а — рэальныя постаці, якімі сапраўды можна захапляцца? Урэшце, пераканаўся ў тым, што гісторыя героямі нас не абдзяліла. І сярод іх асаблівае месца займае прызабыты сучаснікамі Тадэвуш Рэйтан, чыё імя стала сімвалам патрыятызму не раўнуючы ва ўсім свеце.
Далей
|
…культуру як прадукт
— Мне як практыку (сцэнарысту дакументальных фільмаў) было надзвычай цікава пачуць на нядаўняй канферэнцыі ў Інстытуце культуры Беларусі даклады спецыялістаў у такіх судакранальных з культурай сферах, як эканоміка, сацыялогія, культуралогія, філасофія ў іх узаемасувязях і ўзаемаўплывах. Натуральна, з часам з'яўляюцца новыя формы, мадэлі ды перспектывы развіцця культуры. Вось толькі мне падалося, што новае — не заўжды сінонім слова “добрае”…
Далей
|
№ 11 / 1137 за 2014-03-15
Рэпліка пра гульнявы пакой бібліятэкі
— Якія ўстановы культуры новага тыпу ёсць у Гродне? Забаўляльныя мерапрыемствы за пэўныя грошы прапануюць два маладзёжныя цэнтры. Антыкафэ “Жывы час” для гурманаў ладзіць сустрэчы, майстар-класы, канцэрты... Як сучасны тып недзяржаўнай установы яно заняло пэўную вольную нішу ў культурным жыцці горада: наведвальнік плаціць за час знаходжання ў антыкафэ. Асартымент жа мерапрыемстваў бібліятэкі, як падаецца, знаходзіцца на перакрыжаванні з яго праграмай. Але няма прафесійнага дызайнерскага падыходу да фарміравання прасторы бібліятэкі, якую можна разглядаць у якасці канкурэнта для антыкафэ за кошт бясплатнасці асноўных мерапрыемстваў у першай. Урэшце, ідэя стварэння дзіцячых гульнявых пакояў у бібліятэцы не новая, але ўвасабленне яе ў жыццё бывае рознае.
Далей
|
№ 10 / 1136 за 2014-03-08
Рэпліка пра культуру сумесных спеваў
— Дзякуючы новым тэхналогіям і паўсюднаму выкарыстанню камп’ютара ўсе сталі музыкантамі, кампазітарамі, спевакамі. Нават “шаптуны”, як я называю некаторых нашых наваяўленых артыстаў… А вось за сталом ніхто ж не спяе… Прыгадваю, як зусім нядаўна на запісе расійскага ток-шоу, дзе я прысутнічаў, адзін з гасцей звярнуўся да залы, поўнай гледачоў, з заклікам: “Давайце пра ёлачку песню спяём! Ну давайце ж…” — шукаў ён вачыма таго, хто падтрымаў бы ягоную ідэю. Але сядзяць спевакі за галоўным сталом — і ніхто не можа зацягнуць. Мяне ж перасадзілі ўжо бліжэй да гледачоў, і я зірнуў на людзей вакол ды, прапанаваўшы дапамагчы, заспяваў тую песню. Калі ж пасля на сцэну вывезлі раяль і запрасілі паўтарыць песню разам усім артыстам, так і не заспявалі калегі пераканаўча. У выніку, у праграму ўвайшоў той першы фрагмент, дзе я спяваў з залай...
Далей
|
Рэпліка пра праекты раёнаў
— Рагачоўскі аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі заслужана можна назваць рэкардсменам па атрыманні грантаў для рэалізацыі розных сацыяльна-культурных праектаў. Пра кожны з іх мы паведамлялі цягам мінулага года. Але і сёлета праектная дзейнасць у раёне не спыняецца. Гэтым разам пад прыцэл крэатыўшчыкаў трапіла вёска Збараў, а дакладней — мясцовы СДК.
Далей
|
№ 7 / 1133 за 2014-02-15
...культурны пласт Байнэта
— “Як культурнае жыццё Беларусі, навіны краіны асвятляюцца ў Інтэрнэце? — спытаеце мяне вы. — Наколькі “тоўсты” культурны пласт Байнэта?” Думаю, што ён вельмі “тонкі”. Калі я ўвёў у пошукавую сістэму самага, бадай, папулярнага партала Беларусі запыт “культура Беларусі”, ён высыпаў на мяне масу рэсурсаў. Але сайтаў, на якіх можна знайсці анонсы значных мерапрыемстваў, што маюць адбыцца, і іх постфактум-разбор, не так шмат, як хацелася б. А такіх рэсурсаў, як у газеты “Культура”, дзе разам з храналогіяй культурных падзей магутна прадстаўлена аналітыка, — і ўвогуле бракуе. Можна парыраваць, што, маўляў, маюцца культурныя раздзелы вядучых газет. На жаль, тэма культуры ў іх далёка не заўжды на пажаданым узроўні.
Далей
|
Назад
|
Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці
|