Крытычная маса № 52 / 1543 за 2021-12-25
Стабільнасць супраць летуценнасці
Конкурс прафесійных музыкантаў, а тым больш міжнародны, акадэмічны, у тры туры, — справа сур’ёзная. Вынікі такога спаборніцтва звычайна аказваюцца куды больш працяглымі, чым перамога ў самым нашумелым шоу. Бо тут увага назіральнікаў скіраваная не на інтрыгу, а на вызначэнне новых выканальніцкіх ідэй і асноўных тэндэнцый. Так што водгулле конкурсных баталій будзе пераследаваць нас яшчэ доўга.
Далей
|
№ 46 / 1537 за 2021-11-14
Траянскі “Канёк-Гарбунок” без падвойнага дна
У нашым Вялікім тэатры з’явіўся “Канёк-Гарбунок”, пастаўлены народным артыстам Беларусі, галоўным балетмайстрам тэатра Юрыем Траянам. Гэта ўжо трэцяе харэаграфічнае ўвасабленне на айчыннай сцэне знакамітай вершаванай казкі Пятра Яршова. І адначасова першае — на музыку Радзівона Шчадрына.
Далей
|
Восень. Фарбы музыкі
У дзень, пазначаны двума адзінкамі — 11 лістапада, — у Беларускай дзяржаўнай філармоніі адкрыўся Міжнародны фестываль “Беларуская музычная восень”, што працягнецца амаль да пачатку зімы. Ён далёка не першы па ліку — ажно 47-ы, але выканаўцы і творы, абраныя ў праграму з 15-ці канцэртаў, — папраўдзе першыя, найлепшыя ў сваёй галіне.
Далей
|
№ 21 / 1512 за 2021-05-22
Тэатральная адліга пасля каранавіруснай “замарозкі”?
Сучасныя п’есы маладых драматургаў апошнім часам не такія ўжо рэдкія на нашай сцэне. Гэтым разам збегліся прэм’еры паводле твораў з Расіі і Украіны. Чым не нагода паразважаць, што хвалюе аўтараў з краін-суседзяў? І як гэта закранае нас, адбіўшыся ў беларускіх пастаноўках? Нарэшце, як рэагуе публіка? Сыходзіць, не дачакаўшыся фіналу, ці застаецца яшчэ і на абмеркаванне?
Далей
|
№ 18 / 1509 за 2021-05-01
У патрэбны час, у патрэбным месцы
На дадзены момант галоўная падзея года ў галіне выяўленчага мастацтва — Нацыянальны скульптурны фэст, які быў разгорнуты на самых значных экспазіцыйных пляцоўках сталіцы. Наладзіць такую імпрэзу ва ўсіх адносінах значна цяжэй, чым аналагічныя агляды жывапісу, графікі, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Скульптура, як казаў мне калісьці аўтар помніка Першадрукару ля Нацыянальнай бібліятэкі Алесь Дранец, гэта мастацтва цярплівых. Манументальная і манументальна-дэкаратыўная пластыка робіцца не “на злобу дня”, як гэта калі-нікалі могуць дазволіць сабе жывапісцы і графікі, але з разлікам на гістарычную перспектыву. Манумент у выставачную залу не зацягнеш, а пластыка малых форм часта для творцы толькі падрыхтоўчы матэрыял у працэсе працы над ім. Можа атрымацца, што калі скульптар насамрэч паспяховы, дык увесь ягоны творчы набытак месціцца на вуліцах і плошчах, а на персанальную выставу дык няма чаго прадставіць. Прынамсі, з такой праблемай мог бы сутыкнуцца нават геній усіх часоў і народаў Мікеланджэла Буанароці, бо ягоныя станковыя творы можна пералічыць па пальцах.
Далей
|
Каб не наступаць на граблі
Кажуць, няма горш, як чакаць, а потым даганяць. Між тым здараецца такое даволі часта і ў побыце, і на ўзроўні грамадскіх з’яў, і ў дачыненні падзей і працэсаў, якія маюць статус гістарычных. Замарудзіўся на старце, пабег не той дарожкай, а потым вымушаны рваць жылы, каб выбіцца з аўтсайдэраў, наблізіцца да групы лідараў. З такіх пазіцый можна разглядаць і гісторыю беларускага выяўленчага мастацтва ў мінулым і бягучым стагоддзі. І нічога крыўднага ў гэтым няма. Здараецца ўсялякае, галоўнае з мінулага правільныя высновы зрабіць і зноў не наступаць на граблі.
Пачынаючы з 30-х гадоў беларускае ды савецкае выяўленчае мастацтва ўвогуле было загнанае ў рэзервацыю “сацыялістычнага рэалізму”, закрытую ад вялікага свету, ад знешніх уплываў. Прынамсі, у скульптуры, пра якую ідзе гаворка на гэтым развароце, ад згаданага часу і аж да скасавання СССР бязмежна панаваў афіцыйна ўхвалены неакласіцызм. Крок ўлева, крок управа ад зацверджанай лініі маглі стаць для творцы фатальнымі ці, самае малое, — грунтоўна ўскладніць ягонае жыццё. Так што адсталі мы ад “групы лідараў” на дзесяцігоддзі, і сёння, як сведчыць Фэстываль скульптуры ў Мінску, шчыруем, каб да яе наблізіцца. Пры гэтым праходзім стадыі, якія для іншых даўно сталі гісторыяй. Для нас жа гэта навацыі. Зрэшты, у кожнага свой шлях… Даем слова творцам, адзначаным як лепшыя ў чатырох намінацыях фестывалю.
Далей
|
№ 16 / 1507 за 2021-04-17
Класікі як класікі, а моладзь уключыла крэатыў...
Яшчэ працуе шэраг з адкрытых пляцовак, але галоўныя падзеі былі сканцэнтраваны, безумоўна, у Палацы мастацтва. І не толькі таму, што там — самая вялікая колькасць паказаных твораў (каля 150) і прадстаўленых аўтараў (каля 60). Гаворка ідзе не проста пра агляд усяго напрацаванага за апошнія гады, а пра тэндэцыі, якія выразна выявіліся падчас падрыхтоўкі і экспанавання.
Далей
|
№ 42 / 1481 за 2020-10-17
|
Тайнапіс будзёнай звышрэальнасці
У Мінску, на адной з лепшых выставачных пляцовак — Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага — экспануюцца творы Сальвадора Далі. Сказалі б мне такое ў часы, калі я быў студэнтам — не паверыў бы, што такое ўвогуле калі-небудзь адбудзецца. Аднак жа, ёсць… Змяняецца свет, і ў нейкіх праявах нават станоўча. Адно, што вельмі марудна.
Далей
|
Назад
·
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 .. 20
Назад
|
Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці
|