Гістарыёграф № 21 / 1408 за 2019-05-25
“Шлях Манюшкаў” і яго церні
Рыхтуючы цыкл публікацый пра радавод вялікага беларускага — ці, кажучы мовай паліткарэтнай, беларуска-польскага — кампазітара Станіслава Манюшкі, 20 мая я пабываў у мясцінах, якія хоць і звязаныя з “памяццю” пра яго род, але прыцягваюць сёння вельмі мала ўвагі. Інакш не давялося б карыстацца спадарожнікавай навігацыяй, каб іх адшукаць. Ды і пісаць пра іх зараз бы не было сэнсу.
Далей
|
№ 20 / 1407 за 2019-05-18
Таямніца знявечанага надмагілля
На старых могілках у Глуску ёсць напаўзруйнаваны помнік. На ацалелай аснове надпіс: “Под сим камнем покоится прах / Артиллерии Полковника / Филиппа Антоновича / Бистрома / родился в 1789 году июня 18 числа / убиеннаго в 1819 году апреля 23 / числа жития его было 29 лет / 10 месяцев и 5 дней”.
Што ж гэта за асоба і чаму шлях прадстаўніка знакамітага роду спыніўся менавіта ў невялічкім беларускім гарадку? Як выявілася, урослы ў зямлю камень сведчыць пра таямнічую гісторыю даўно мінулых дзён.
Далей
|
№ 18 / 1405 за 2019-05-04
Космас, які пабываў у космасе
Не так даўно ў краінах постсавецкай прасторы адзначаўся Міжнародны дзень палёту чалавека ў космас. У Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа з гэтай нагоды праходзіла спецыяльная інстаграм-акцыя пад назвай “Коласу — Космас”. Здавалася б, якім чынам звязанае свята касманаўтыкі з Песняром? Адказ прагучыць дзіўна і нечакана — самым непасрэдным!
Далей
|
“Ван Гог” родам са Смаргоні
Не так даўно ў Смаргонскім гісторыка-краязнаўчым музеі адкрылася выстава “Невядомы вядомы скульптар Ісаак Іткінд”, прымеркаваная да 50-годдзя з дня яго смерці. Бадай, упершыню беларускі глядач меў магчымасць пазнаёміцца з творчасцю гэтага аўтара ў такім аб’ёме — хай і не ў арыгіналах.
Далей
|
№ 16 / 1403 за 2019-04-20
Агінты, што спарадзілі Агінскіх
Памятаю, яшчэ ў пачатку 1990-х гадоў даследчыкі біяграфіі Міхала Клеафаса Агінскага з Беларусі і Украіны зацята спрачаліся наконт таго, дзе ж знаходзіцца тое паселішча Агінты, якое дало імя знакамітаму княжацкаму роду. Вакол назвы панаваў арэол рамантычнасці і таямніцы — як, зрэшты, і вакол усяго, што звязана з жыццём кампазітара і палітыка. Тады мы яшчэ не ведалі пра яго бадай нічога і нястомна шукалі хаця б некалькі слоў у бібліятэках ці гістарычных часопісах.
Але ў наш час любыя адлегласці пераадольваюцца даволі лёгка, а невядомае хутка становіцца вядомым і імгненна разносіцца па свеце. Вось і мне давялося пабываць у тых мясцінах, адкуль бяруць вытокі Агінскія.
Далей
|
Яны праектавалі дызайн
Сёлетняй вясною сваё 80-годдзе адзначаюць адразу два мэтры, якія стаялі каля вытокаў
сучаснай беларускай школы дызайну, — Ігар Герасіменка і Алег Чарнышоў.
Далей
|
№ 15 / 1402 за 2019-04-13
Слаўная спявачка нашай Бацькаўшчыны
Так у 1930-х гадах называлі маладую беларускую спявачку Яўгенію Чарняўскую-Орса. Яна была родам з Навагрудчыны. У сярэдзіне 1930-х гадоў вучылася ў Варшаўскай кансерваторыі. Сваю вучобу і жыццё актыўна сумяшчала з удзелам у беларускім руху ў польскай сталіцы. Без яе не абыходзілася ні адна беларуская вечарына, сустрэча, прэзентацыя. У Варшаве Яўгенію Чарняўскую ведалі не толькі
суайчыннікі, але і ўкраінцы, палякі, літоўцы. Усіх яна зачароўвала сваёй прыгажосцю і голасам.
Далей
|
№ 14 / 1401 за 2019-04-06
Нястомны руплівец гісторыі
Не так даўно споўнілася 80 гадоў Эмануілу Рыгоравічу Іофе. Доктару гістарычных навук, прафесару БДПУ імя Максіма Танка. Гісторыку, чыё імя вядомае не толькі ў нашай краіне, але і далёка
за яе межамі. Дыяпазон яго навуковых інтарэсаў неверагодна шырокі, а даробак вымяраецца ажно дзвюма тысячамі розных публікацый! У іх ліку — і манаграфія, выдадзеная напярэдадні святкавання 90-х угодкаў з дня стварэння БССР, у якой паказаны жыццёвы шлях і дзейнасць усіх кіраўнікоў Савецкай Беларусі. Да Эмануіла Рыгоравіча ніхто такіх кніг не выдаваў.
Далей
|
№ 12 / 1399 за 2019-03-23
Раяль, які выратаваў ад смерці
Гісторыя гэтага музычнага інструмента не менш дзівосная, чым лёс чалавека. Гутарка пра раяль Пушчыных. Думаю, не толькі ў мяне многае ў Парычах асацыюецца са знакамітым рускім дваранскім родам, пра добрыя справы якога на нашай зямлі я распавёў не так даўно чытачам “К”.
Здавалася, у рэвалюцыйнай віхуры часу набыткам Пушчыных было наканавана знікнуць. Але, як выявілася, іх цяга да хараства займела нечаканы працяг.
Колішняя парычанка Маргарыта Сяргееўна Мінянкова адпрацавала амаль 50 гадоў музычным педагогам. Атрымала званне заслужанага работніка культуры Беларусі. І ўсё дзякуючы яму — раялю! Па яе словах, гэты інструмент не толькі дапамог ёй ажыццявіць мару, але аднойчы і выратаваў ад смерці.
Далей
|
Назад
|
Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці
|