Да Перамогі! № 19 / 939 за 2010-05-08
“Хлопцы, Перамога!”
Маё першае знаёмства з Аляксеем Міхайлавічам Багамолавым адбылося пад час выстаўкі “З днём нараджэння, Перамога!” у Цэнтральнай бібліятэцы імя Янкі Купалы. У экспазіцыі, зладжанай Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў разам з гэтай установай, былі прадстаўлены 34 фотаработы старшага сяржанта Багамолава — 34 расповеды аб вызваленні Берліна, асабістым шляху да Перамогі, зробленыя 24-гадовым салдатам у апошнія дні вайны… Гісторыя гэтых здымкаў папраўдзе унікальная. 25 красавіка 1945 года ў цэнтры Берліна савецкія салдаты натрапляюць на разбураную фотакраму. І— вялікая ўдача! — знаходзяць два рабочыя фотаапараты. З гэтай хвіліны намеснік камандзіра ўзвода роты аўтаматчыкаў і разведкі 544-га стралковага палка 152-й стралковай дывізіі, фотааматар Аляксей Багамолаў пачынае захоўваць саму гісторыю.
Далей
|
№ 51 / 919 за 2009-12-19
Залатыя львы “Нармандыі — Нёман”
Сустрэча з Рыгорам Антонавічам Яўсейчыкам стала для мяне падарункам лёсу. Чэмпіён свету, дзесяціразовы рэкардсмен, заслужаны трэнер СССР і БССР па парашутным спорце, падпалкоўнік у адстаўцы, Рыгор Яўсейчык — асоба легендарная. У гады Вялікай Айчыннай вайны Рыгор Антонавіч рыхтаваў дэсантнікаў і дыверсантаў для заданняў у варожым тыле, служыўінструктарам-парашутыстам у знакамітым палку “Нармандыя — Нёман”. — А колькі вам тады было гадоў, калі вас накіравалі ў эскадрыллю? — пытаюся ў ветэрана. — Дзевятнаццаць. У 1944 годзе непасрэдна апынуўся ў палку пад час здзяйснення аперацыі “Баграціён”. І сустрэў Перамогу разам з савецкімі і французскімі абаронцамі неба.
Далей
|
№ 40 / 908 за 2009-10-03
Але раптам Пушча ўзрывалася...
Сёння — 3 кастрычніка — Белавежская пушча святкуе 600-годдзе ўстанаўлення запаведнага рэжыму. Гісторыя славутага цягам стагоддзяў ляснога масіву складаецца з незвычайных і драматычных падзей, пра якія неаднойчы пісалі гісторыкі, журналісты і даследчыкі. Але ж ёсць сярод жыццёвага летапісу запаведнага лесу і малавядомыя старонкі. Менавіта да іх “К” і паспрабавала звярнуцца ў гэтыя дні. Аб’ектам увагі нашага карэспандэнта абраны перыяд Вялікай Айчыннай вайны, калі Белавежская пушча знаходзілася пад варожай акупацыяй. Што пагражала славутаму лясному масіву і ці ўдалося выйсці Пушчы да Перамогі без страт? На гэтыя пытанні мы і паспрабавалі знайсці адказы.
Далей
|
№ 38 / 906 за 2009-09-19
“Абсалютна родныя...”
Адрэзак жыцця Якуба Коласа, што прыпаў на гады Вялікай Айчыннай вайны, можна ўмоўна падзяліць на некалькі этапаў: эвакуацыя з Мінска, жыццё з сям’ёй у Клязьме, а пасля — у Ташкенце, вяртанне на Радзіму. У № 27 за 2009 год “К” ужо згадвала дарогі вайны народнага паэта. Але ж, вядома, у скарбніцы Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа ёсць яшчэ багата экспанатаў, што могуць распавесці пра тыя “векапомныя дні”…
Далей
|
№ 35 / 903 за 2009-08-29
Міна пад Мадонну
(Заканчэнне. Пачатак у №№ 31— 34.) “К” завяршае публікацыю эсэ “Міна пад Мадонну, або Сорак пяць тайнікоў для шэдэўра”. І цэнтральная тэма — вяртанне легендарнай рафаэлеўскай “Сіксцінскай Мадонны” ў Дрэздэнскую галерэю, дзякуючы, у тым ліку, і воіну-беларусу, які ўдзельнічаў у яе выратаванні. Частка V
Далей
|
№ 34 / 902 за 2009-08-22
№ 33 / 901 за 2009-08-15
Міна пад Мадонну, або Сорак пяць тайнікоў для шэдэўра
Частка ІІІ
“К” працягвае друкаваць эсэ Навума Цыпіса “Міна пад Мадонну, або Сорак пяць тайнікоў для шэдэўра”. Гэтым разам аўтар праводзіць нас праз усе перыпетыі лёсу славутай рафаэлеўскай карціны, захапляльныя, але такія небяспечныя для шэдэўра.
(Працяг. Пачатак у №№31, 32.)
Далей
|
№ 32 / 900 за 2009-08-08
Міна пад Мадонну, або Сорак пяць тайнікоў для шэдэўра
У мінулым нумары “К” мы пачалі рубрыку “Да Перамогі!”, якая пройдзе праз газетныя старонкі шляхамі нашых воінаў-пераможцаў па Еўропе, калі яны вызвалялі свет ад фашысцкага прыгнёту. Пачынаецца рубрыка эсэ Навума Цыпіса “Міна пад Мадонну, або Сорак пяць тайнікоў для шэдэўра”, прысвечаным гісторыі стварэння, а таксама выратаванню ў 1945-м годзе карціны вялікага Рафаэля “Сіксцінская Мадонна”. Сёння — працяг эксклюзіву “Культуры”.
Частка ІІ
Далей
|
№ 31 / 899 за 2009-08-01
Міна пад Мадонну, або Сорак пяць тайнікоў для шэдэўра
У мінулым нумары “К” мы завяршылі больш чым паўгадавы шлях рубрыкі “Дыміліся франтоў дарогі”, якая прайшла на старонках газеты па пунктах наступальнай аперацыі “Баграціён”. Далей шляхі нашых воінаў-пераможцаў праляглі ў Еўропу, каб вызваліць свет ад фашысцкага прыгнёту, каб выратаваць мільёны лёсаў, каб вярнуць народам вялікія шэдэўры геніяў Чалавецтва. Працягвае ісці шляхам “да Перамогі” напярэдадні 65гадавіны неўміручага Подзвігу і “Культура”. Сёння мы пачынаем публікацыю эсэ Навума Цыпіса “Міна пад Мадонну, або Сорак пяць тайнікоў для шэдэўра”, прысвечанага гісторыі стварэння, а таксама выратаванню ў 1945-м годзе карціны вялікага Рафаэля “Сіксцінская Мадонна”. Вобраз Мадонны, Жанчыны для асэнсавання бяспрыкладных мужнасці і гераізму ў гады Вялікай Айчыннай вайны — ключавы і ў беларускім выяўленчым мастацтве: згадайма творы Мая Данцыга і Міхаіла Савіцкага, Віктара Грамыкі і Леаніда Шчамялёва… Дарэчы, аўтар эсэ знайшоў і беларускія ніты гэтага выратавання. Але ж як напісаная паўтысячагоддзя таму Мадонна ўпісалася ў свой час ў лёс нашага земляка? Пра гэта — эксклюзіўная публікацыя “Культуры”.
Далей
| Назад
|
Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці
|