“Пломбы” ў ландшафце спадчыны
Калі вы маеце звычку шпацыраваць па гістарычных цэнтрах нашых гарадоў з багатым мінулым, дык, пэўна, ужо заўважылі, што вольныя лапікі там пакрысе забудоўваюцца. Адбываецца гэта і ў сталіцы, і ў абласных гарадах (асабліва актыўна, здаецца, у Гродне), і нават у райцэнтрах. Прычына зразумелая: зямля ў цэнтры каштоўная, і пуставаць “святому” месцу не даюць інвестары. Зрэшты, тое самае адбываецца не раўнуючы па ўсім свеце.
Пытанне толькі ў тым, якім павінна быць новае будаўніцтва ў гістарычным асяроддзі — каб не знішчыць тую атмасферу, па якую вы на шпацыр і выправіліся. У нашых экспертных колах сёння прэвалюе памкненне дбайна аднаўляць страчаныя кварталы — або хаця б будаваць нешта падобнае. Аднак ці абавязковы такі варыянт? І наколькі ён мэтазгодны?
Пра тое, якія падыходы ў дадзеным выпадку легітымныя і дарэчныя і якім крытэрыям павінны адпавядаць навабуды ў “намоленых” месцах, мы гутарым з вядомым архітэктарам-рэстаўратарам Вадзімам ГЛІННІКАМ.
Далей