Соцыум № 44-45 / 862-863 за 2008-11-08
Калі матэрыялізуецца Белая Панна?
У гэтым нумары “Афіша “К” яшчэ запрашае наведаць філіял Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, які размясціўся ў колішнім францысканскім кляштары ў Гальшанах. На наступным тыдні гэтага модуля вы ўжо не пабачыце: з 17 лістапада філіял ліквідуецца, бо кляштар, стан якога быў прызнаны аварыйным, зачыняецца.
Таму не дзіва, што тураператары цяпер актыўна павышаюць колькасць экскурсій па гэтым маршруце — дарэчы, і без таго адным з найпапулярнейшых на Беларусі, — падкупляючы турыстаў апошняй магчымасцю сустрэцца з прывідам Белай Панны, які немаведама з чыёй ласкі пасяліўся ў гэтых намоленых некалі сценах. Зрэшты, ёсць падставы меркаваць, што неўзабаве ён якраз і стане аднаасобным гаспадаром помніка архітэктуры ХVII стагоддзя.
Ці хутка чакаюць змены Гальшанскі замак? Калі сівыя муры стануць “працаваць” на карысць краю?
Гэтыя пытанні хвалююць цяпер тых, хто непасрэдна зацікаўлены ў лёсе гістарычнага помніка. А такіх асоб, як высветліў карэспандэнт “К”, аказалася нямала.
Далей
|
№ 43 / 861 за 2008-10-25
Канцэпцыя “горнай ракі” замест бетоннага рэчышча
На фоне таго штылю, які назіраўся ў выставачным жыцці Мінска ў апошнія гады, падзеі не так даўно распачатага сезона выглядаюць на сапраўдную буру. Што тут казаць, калі адных толькі біенале за лічаныя месяцы адбылося ажно дзве! А раней нам здавалася, што яны бываюць толькі ў Венецыі… Дый і іншых цікавых праектаў, забяспечаных арыгінальнай канцэпцыяй, у гэты сціслы адрэзак часу не бракавала. Публіка адрэагавала адэкватна: нагамі. Людзей у мінскіх галерэях прыкметна паболела. Адсюль узнікла надзея, што зацікаўлены глядач ізноў, як і калісьці, стане катэгорыяй адносна масавай.
З чым звязаны гэты ўсплёск актыўнасці? Ён стаў заканамернай тэндэнцыяй развіцця беларускай арт-прасторы, або выпадковым збегам абставін? І ці варта чакаць працягу? Думаецца, адказы на гэтыя пытанні залежаць ад імпэту тых, хто шмат у чым вызначае якасць і яркасць сталічнага мастацкага жыцця, — галерыстаў.
Далей
|
№ 42 / 860 за 2008-10-18
Актыўная фаза падрыхтоўкі да “вялікага перасялення”
Тое, што ў самы бліжэйшы час Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны распачне вялікі пераезд, ні для кога не сакрэт. Дырэктар славутай установы Сяргей Азаронак адзначае з усмешкай: “Новы год, пэўна, мы яшчэ сустрэнем у старым будынку, а ўжо 8 Сакавіка дакладна будзем святкаваць у іншым месцы”.
Сёння музей знаходзіцца ў “актыўнай фазе падрыхтоўкі” да “вялікага перасялення”, праводзячы кантрольную інвентарызацыю і рыхтуючы тару для экспанатаў. Якім чынам будзе ажыццяўляцца пераезд фондаў вялізнай установы, што чакае ў будучым музей-юбіляр, якому ў наступным годзе — 65 гадоў? Пра рэаліі і перспектывы распавёў карэспандэнту “К” дырэктар Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны Сяргей АЗАРОНАК.
Далей
|
Апгрэйд ведаў: як вучыць прафесіяналаў?
Знаёмая ўсім ісціна “Вучыцца ніколі не позна” наўрад ці калі састарэе — асабліва ў наш дужа зменлівы час, які патрабуе няспыннага апгрэйду ведаў. Таму і не дзівішся, калі бачыш у вучэбных аўдыторыях Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры і мастацтваў, людзей, чый век даўно перасягнуў за “сярэднестудэнцкі”. За плячыма ў іх — доўгія гады працы па спецыяльнасці. Нягледзячы на такія акалічнасці, аб наведванні курсаў у інстытуце яны адгукаюцца як пра надзвычай карысны для прафесійнага сталення досвед.
Далей
|
№ 39 / 357 за 2008-09-27
Фармат “26 гадзін у суткі”
Надрукаванае ў № 37 “Культуры” інтэрв’ю намесніка міністра інфармацыі Аляксандра Слабадчука “Прайм-тайм: перайсці FM-Рубікон” выклікала значны розгалас. Шэраг выданняў цытавалі артыкул у “К”, аналізуючы ўвядзенне 75-працэнтнай квоты на беларускую музыку ў прайм-тайм.
Далей
|
№ 38 / 856 за 2008-09-20
“Рыцарскі падыход” на кані прагматызму
Больш як 300-кіламетровую адлегласць да Мсціслава аўтобус з Мінска пераадольвае за сем з гакам гадзін, і таму думкі пра хлеб штодзённы па прыбыцці становяцца бадай непераадольнымі. Адпаведна, першыя ўражанні ад колішняга цэнтра вялікакняжацкага ваяводства ў многіх падарожнікаў ствараюць не яго касцёлы, вулачкі і пакручастыя ландшафты, а пункты грамадскага харчавання. Знаёмства з мясцовай інфраструктурай тоіць першы сюрпрыз: у кавярні вас сустракаюць дзяўчаты ў прыгожых нацыянальных строях.
Далей
|
№ 37 / 855 за 2008-09-13
Сэт з вясковым каларытам
На Міншчыне пытанне, як дыскатэкі з просценькай пляцоўкі для танцаў ператварыць у цікавы культурны аб’ект, пачалі вырашаць яшчэ чатыры гады таму з дапамогай арыгінальнай абласной праграмы “Дыскатэка”. Яна прадугледжвала паляпшэнне матэрыяльнай базы клубаў і дамоў культуры, сур’ёзную распрацоўку тэматычных дыскатэк. Абласны конкурс дзі-джэяў, што прайшоў у 2005 годзе ў Барысаве, паказаў, што праграма трапіла “ў яблычак”: разнапланавыя шоу прыйшліся даспадобы моладзі, і нават праліўны дождж у той год не змог разагнаць зацікаўленую публіку каля галоўнай конкурснай эстрады.
Далей
|
№ 32 / 850 за 2008-08-09
Псеўданім і псеўданімб: знайсці адрозненні або захаваць асобу
Аліна, Ангеліна, Берта, Караліна, Гера, Венера, “Віялета энд Ніна”, Лючана, Мілана, Марыэль, Юліяна, Катрын... Гучыць, бы дзіцячая лічылка, напоўненая слоўцамі на замежны манер, што быццам дапамагаюць спрычыніцца да свету дарослых. А між тым, усё гэта — псеўданімы артыстаў. Нашых, беларускіх...
Далей
|
Імідж? Нішто. Іміджмейкер – усё!
Мінуў час, калі мы акцэнтавалі ўвагу на ўнутранай сутнасці, калі знешняя прыгажосць лічылася ўсяго толькі кідкай “этыкеткай”. Зараз жа ледзь што — клічуць дызайнера. Але і ў гэтай сферы рэвалюцыя пачалася, найперш, з вытворчасці. А пра “дызайн” вобраза самога чалавека сталі думаць пазней. Вось вы, да прыкладу, маеце ўласнага іміджмейкера? Не? І я — таксама… А ці маюць іх нашы артысты?
Далей
|
Назад
|
Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці
|