Рэпарцёрскі марафон № 34 / 1212 за 2015-08-22
Вокнамі да музея маэстра
У 1950-х колішні музыкант тэатра Уладзіслава Галубка Міхаіл Лучанок вырашыў перавезці з Чэрвеньскага раёна ў Мар’іну Горку бацькоўскі дом. Менавіта з гэтага дома праз колькі часу на вучобу выправіўся яго сын — будучы народны артыст Беларусі, народны артыст СССР Ігар Лучанок. Збудаванне дайшло да нашага часу, унутры захавалася абстаноўка і нават піяніна, на якім знакаміты ў наступным кампазітар рыхтаваўся да першых урокаў музыкі. Хата даўно спусцела, аднак па задуме самога маэстра павінна неўзабаве папоўніцца галасамі наведвальнікаў: па жаданні кампазітара ля брамкі з’явілася шыльда “Дом-музей Ігара Лучанка”. Але каб асабістае жаданне ператварылася ў жыццё, неабходна прайсці і юрыдычнымі, і арганізацыйнымі сцяжынкамі. Дык ці быць на Пухавіччыне дому-музею славутага земляка?
Далей
|
№ 33 / 1211 за 2015-08-15
Прадпрымальнасць, матывацыя і атракцыі
У той час, як тэмпература ў Мінску ды Гродна біла рэкорды, у Міры праходзіў “Mirum Music Fest”, у Лепелі рыхтаваліся да фестывалю Цмока, а ў Моталі святкавалі “Мотальскія прысмакі”. Менавіта святкавалі, бо віншаванні гучалі не толькі са сцэны: у натоўпе чулася, як жыхары віталі адно аднаго: “Са святам!” А вітальныя словы для маталянаў — не проста словы. Напрыклад, калі ў мястэчку нехта памёр, не прынята казаць “Добры дэнь!”, бо які ж ён добры?
Далей
|
№ 30 / 1208 за 2015-07-25
Доктар Аўтахаўс
Нядаўна скончыліся здымкі першага беларускага сіткама “ГараШ”, пра які “К” згадвала ў мінулым нумары. Тады ж на старонках газеты быў сцісла перададзены сюжэт стужкі. Жанр яе пазначаны як чорная камедыя. Гэта будзе адказ галівудскім і расійскім серыялам накшталт “Доктара Хаўса” і “Інтэрнаў”. Карціна знята пра сучаснага беларуса, у ёй прадстаўлены погляд на яго бачанне жыцця. У фільме будзе не толькі гумар, але і брутальнасць, драма, а месцамі нават элементы містыкі і хорару. Наш пазаштатны аўтар наведаў здымачную пляцоўку і нават выканаў эпізадычную ролю ў "ГараШы".
Далей
|
№ 29 / 1207 за 2015-07-18
Метрыка са сцяны касцёла
Днямі Байнэт скалахнула прыемная навіна: у касцёле вёскі Вішнева на Валожыншчыне падчас правядзення рэстаўрацыйных работ была знойдзена схованка з рознымі старадаўнімі рэчамі. “К” адразу выправілася ў названае паселішча, каб на свае вочы ўбачыць каштоўную знаходку і пагутарыць з тымі, хто спрычыніўся да яе адкрыцця свету.
Далей
|
Sacrum et profanum Будслаўскага фэсту
Нематэрыяльная культурная спадчына выклікае ў нас устойлівыя асацыяцыі з вышыванкамі, карагодамі і рамёствамі. Без сумневу, такое разуменне — няпоўнае. У якасці элемента НКС можна разглядаць любую праяву духоўнай дзейнасці народа, якая стала жывой традыцыяй. Таму наўрад ці выпадае здзіўляцца, што першым беларускім унёскам у прэстыжны Рэпрэзентатыўны спіс сусветнай нематэрыяльнай культурнай спадчыны UNESCO можа стаць фэст у гонар цудадзейнага абраза Маці Божай у Будславе. Асабліва гэта не здзівіць тых, хто сам наведаў невялічкае мястэчка на Міншчыне наконадні першай суботы ліпеня. У іншы сусветны спіс НКС, дзе ўжо прадстаўлены наш абрад “Цары”, Будслаўскі фэст, падобна, не патрапіць ніколі. Больш за дзесяць тысяч пілігрымаў, што сабраліся надвячоркам 3 ліпеня ля прыгожага барочнага касцёла, красамоўна засведчылі, што гэтай традыцыі не патрэбна “тэрміновая абарона” — яна жыве, квітнее і спакваля развіваецца.
Далей
|
№ 28 / 1206 за 2015-07-11
Калі выспявалі чарніцы…
У Ганцавіцкім раёне праходзіць экспедыцыя Студэнцкага этнаграфічнага таварыства. Удзельнікі начуюць у вёсцы Боркі, а працаваць раз’язджаюцца па раёне на роварах і машынах. Цікава распытваць, жыхары якіх вёсак лічаць сябе палешукамі, а якія — “палянамі”. Цікава назіраць, як у раёне спалучаюцца рысы, характэрныя для Заходняга і Усходняга Палесся. Пасля тыдня экспедыцыйнай працы ўжо можна сцвярджаць, што Ганцавіцкі рэгіён багаты на песні і тэкстыль.
Далей
|
“Раскрутка” для раўгені
У Мёрах прайшоў кулінарны фестываль “Еўрапейскія прысмакі”. На ім былі паказаны вынікі праекта транспамежнага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Латвіяй “Паляпшэнне кулінарнага сервісу ў Латгальскім і Віцебскім рэгіёнах, абапіраючыся на канцэпцыю кулінарнай спадчыны”. Неафіцыйная назва — “Bella Cuisine” (назва ўяўляе з сябе першыя склады найменняў краін-удзельніц мерапрыемства (“Bel” — Беларусь, “La” — Латвія), да якіх далучылася слова “Сuisine” — “кулінарнае майстэрства”).
Далей
|
№ 27 / 1205 за 2015-07-04
Рэпартаж з нагоды… "эпапеі"
Як нядаўна пісала “К”, у хуткім часе ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры распачнецца завяршальны этап рамонту. Для таго, каб даведацца пра падрабязнасці рамонтнай "эпапеі", што цягнецца ва ўстанове культуры з сакавіка 2013 года, карэспандэнты наведалі вядомы гістарычны будынак, што месціцца на вуліцы Багдановіча. Экскурсію па музейных залах для нас зладзіла дырэктар установы культуры Лідзія Макарэвіч.
Далей
|
№ 20 / 1198 за 2015-05-16
Не забыць пра тых хлопцаў... І пра абкам таксама
Артыкул пра канфлікт, які адбыўся ў вёсцы Спорава Бярозаўскага раёна, мы наўмысна вырашылі вынесці “за часавыя рамкі” святкавання 70-годдзя Перамогі. Не хацелася б выкарыстоўваць такую дату ў якасці інфармацыйнай нагоды для расповеду пра бадай трагікамічныя непаразуменні сярод аднадумцаў. Тым не меней, сам жыццёвы сюжэт атрымаўся даволі павучальным. Як выяўляецца, ушанаванню памяці загінулых нам яшчэ трэба вучыцца і вучыцца. Як, зрэшты, і ўменню чуць ды разумець жывых. Прычым гэта тычыцца, у тым ліку, і аднадумцаў...
Далей
|
·
1 .. 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15
Назад
|
Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці
|