Праз гасцінец № 25 / 1568 за 2022-06-18
Доўгачаканае свята ў Паставах
Калі вы не былі ў Паставах, асабліва ў чэрвені, то сапраўды многа страцілі. У гэтым утульным горадзе, дзе ў цэнтры захавалася старажытная жылая забудова, а таксама па-сяброўску суседнічаюць велічныя касцёл і царква, проста пасядзець цёплай парой на тэрасе кафэ "Паазер'е", сапраўды, дарагога каштуе. І менавіта на пачатку лета ў Паставах праводзіцца Міжнародны фестываль народнай музыкі “Звіняць цымбалы і гармонік”, які на мінулых выхадных адбыўся ў 32-і раз.
Далей
|
№ 6 / 1497 за 2021-02-06
Крок да моманту ісціны
“У якой бы краіне свету ні давялося быць, усё параўноўваў са сваімі Федзюкамі”, — пісаў у аўтабіяграфічнай “Споведзі” знакаміты беларускі кінарэжысёр Міхаіл Пташук. Федзюкі — вёска ў Ляхавіцкім раёне Брэсцкай вобласці, дзе рэжысёр нарадзіўся і вырас. Былі потым розныя сталіцы свету, былі слава і званне народнага артыста Беларусі, былі дзяржаўныя прэміі і перамогі на вялікіх кінафестывалях. А думкі пастаянна вярталі ў родную вёску. Жыццё Міхаіла Пташука абарвалася ў аўтакатастрофе ў 2002 годзе. І цяпер на яго роднай ляхавіцкай зямлі штогод, на дзень нараджэння рэжысёра 28 студзеня, адбываюцца памятныя святочныя падзеі. І сёлета цэлы Тыдзень памяці Міхаіла Пташука прайшоў на Ляхавіччыне.
Далей
|
№ 2 / 1494 за 2021-01-08
“Калядныя ўзоры”
Штогадовая выстава Беларускага саюза майстроў народнай творчасці адчынілася пры падтрымцы Міністэрства культуры ў выставачнай зале Мінскага абласнога Цэнтра народнай творчасці ў 28 раз і працягнецца да 17 студзеня. Гэта каля 500 твораў, якія прадставілі больш за 100 майстроў з розных рэгіёнаў Беларусі, прынятых у саюз у апошнія гады, або тых, хто прэтэндуе на такі гонар. Яны дэманструюць свае намаганні да адраджэння традыцыйных рамёстваў, вяртання іх у жыццё грамадства, да захавання традыцыі і яе развіцця на аснове сучаснага мастацтва.
Далей
|
Беларуская скульптура: новыя адкрыцці
Круглая скульптура — неад’емны атрыбут мастацкага ўбрання каталіцкага касцёла. Ва ўмовах Беларусі яна часцей за ўсе выраблялася з дрэва. Дрэва — недаўгавечны матэрыял, старажытных помнікаў з яго захавалася выключна мала. Таму кожны твор, які не кранулі час, войны і пажары, і які захаваўся да нашага часу,— найвялікшая каштоўнасць для мастацтва Беларусі, прыклад наследавання для сучасных майстроў.
Далей
|
№ 50 / 1490 за 2020-12-12
У госці да цешчы: на пярэзвы і бліны
Працягваем серыю матэрыялаў пра вяселле, распачатую ў “К” № 40 за 3 кастрычніка. “Вялікая вясельніца”, якую ў праваслаўных распачынаюць Пакровы, а ў католікаў — завяршэнне збору ўраджаю, сканчваецца напярэдадні каляднага посту. У католікаў ён наступіў 15 лістапада, у праваслаўных — 28-га. Завяршэнне пераходу маладых у новы статус сямейных людзей пасля вяселля расцягвалася да года ці да нараджэння першага дзіцяці.
Вось якія згадкі ёсць у крыніцах канца 19 стагоддзя і на працягу ўсяго 20-га.
Далей
|
№ 47 / 1487 за 2020-11-21
Свята для горада, свята для музея
Жлобінскі гісторыка-краязнаўчы музей на пачатку лістапада адсвяткаваў наваселле — пераехаў у новы адрэстаўраваны будынак, атрымаў новы адрас. Падзею можна назваць сапраўды доўгачаканай, бо да яе горад ішоў не адзін год: каб хутчэй скончыліся будоўля з рэканструкцыяй, сродкі збіраліся нават з дапамогай суботнікаў. Цяпер музей у Жлобіне сапраўды можа пахваліцца тым, што сярод раённых музеяў, прынамсі ў Гомельскай вобласці, ён ці не самы сучасны і вялікі. А яшчэ, можа, і самы цікавы. Якраз пра тое, чым цікавы жлобінскі музей, як захапляльна і карысна ў ім можна правесці час, мы і раскажам.
Далей
|
№ 45 / 1484 за 2020-11-07
У Тураў — на святы, за фальклорам — у Пагост
У аддзела культуры Гродзенскага райвыканкама добрыя сяброўскія сувязі з работнікамі культуры Жыткавіцкага раёна. Здаўна ездзілі з творчымі калектывамі адзін да аднаго ў госці, вучыліся спяваць і працаваць на ніве культуры. Але ў Дзяніса Балабуева, загадчыка Квасоўскага Цэнтра культуры, і народнага фальклорнага гурта “Жывіца” толькі цяпер споўнілася мара сустрэцца і паспяваць разам з 78-гадовай пагастчанкай, таленавітай палескай спявачкай і жартаўніцай, захавальніцай звыш ста песень і каля дваццаці абрадаў Кацярынай Панчэняй, ці як усе яе па-сямейнаму называюць, бабай Кацяй.
Далей
|
№ 41 / 1480 за 2020-10-10
Дарогамі малой радзімы
Вядома, дарогі вядуць да розных накірункаў. Часам яны заводзяць у тупікі, знянацку выбягаюць да лабірынтаў і нават да абрываў. Альбо прыводзяць да абшарных прастораў, да сонца, бяздоннага неба.
Мы ўсе ідзём па дарозе. І паасобку, і разам. І кожны сустрэчны для нас можа стаць Настаўнікам. Пажадана не прайсці міма яго, на хвілінку прыпыніцца, выслухаць і зразумець. Ці будзе гэта самаадданы хірург, які аперуе, заціснуўшы сваё сэрца ў кулак. Ці сучасны рабочы з залатымі рукамі. Або сціплы школьны настаўнік, мудрае слова якога дзеці запомнілі на ўсё жыццё. Або рэжысёр, які паставіў бліскучую п’есу пра такіх хірургаў, рабочых і настаўнікаў...
Далей
|
Янка Купала на значках
Фалерыстыка — гэта калекцыянаванне значкоў, ордэнаў, медалёў і іншых нагрудных знакаў. А той, хто гэтым займаецца, адпаведна называецца фалерыст.
Цікава, напрыклад, колькі было выпушчана значкоў, прысвечаных Народнаму паэту Беларусі Янку Купалу? Бо народнаму кабзару Украіны Тарасу Шаўчэнку прысвячалася больш за 1000 значкоў. А вось нашаму Янку Купалу да гэтай лічбы вельмі далёка. Тым не менш, купалаўскія значкі таксама выпускаліся і многія фалерысты іх маюць у сваіх калекцыях.
Далей
|
Назад
|
Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці
|