Рэдакцыя плюс... № 38 / 1216 за 2015-09-19
Што? Дзе? Калі? без смокінгавага “прыкіду”
...Бліжэй да фіналу калектыўнага інтэрв’ю Алесь Мухін для праверкі нашых камандна-індывідуальных інтэлектуальных магчымасцей задаў пытанне, каб мы паспрабавалі па вольным часе знайсці на яго адказ: “Чарапаха — зялёная, а кот?” Арэшак гэты мы раскалолі на працягу хвіліны ў найбліжэйшай ад месца сустрэчы, якая толькі што скончылася, “кропцы” фастфуду, дзе злёгку перакусвалі і дзяліліся ўражаннямі ад зносін з Алесем Васільевічам. Гэта значыць, што нашу васьмёрку можна спакойна прымаць у элітарны тэлеклуб “Што? Дзе? Калі?”, які ў пачатку верасня адзначыў 40-гадовы юбілей.
Прадзюсарам і вядучым беларускай версіі гульні і з’яўляецца Алесь Мухін. “Паядынак” у “пытанні-адказы” са знакамітым знаўцай, уладальнікам Крыштальнай савы, капітанам адной з каманд найпапулярнага ў свеце тэлепраекта, — сціплым кіраўніком вядомай айчыннай кампаніі па продажы гарбаты і кавы, мы і прапануем вашай увазе. Так, а вам слабО адказаць правільна? І не карыстаючыся інтэрнэт-пошукавікамі, як гэта зрабілі мы?..
Далей
|
№ 32 / 1210 за 2015-08-08
Гульня ўпоцемках Георгія Скрыпнічэнкі
Мастак Георгій СКРЫПНІЧЭНКА даўно мог бы займець журналісцкае таўро “беларускага Далі”. Для гэтага ёсць усе перадумовы, у тым ліку знешняе падабенства. Мог бы, калі б браў прыклад са знакамітага каталонца і дбаў пра ўласны піяр. Але айчыннаму жывапісцу і графіку, які пачаў ствараць сюррэалістычныя творы яшчэ паўстагоддзя таму, калі да слова “рэалізм” звычайна дапасоўвалася іншая прыстаўка, зусім не хочацца займацца піярам. Яму куды бліжэй цішыня ўласнай майстэрні. Дамовіцца аб тым, каб правесці ў ёй нашу чарговую рэдакцыйную “планёрку”, было не надта проста. Мастак доўга пераконваў нас, маўляў, яму няма пра што нам распавесці. Але ў выніку больш як двухгадзіннай размовы мы атрымалі магчымасць зразумець: Скрыпнічэнка — гэта ніякі не Далі. Гэта менавіта
Скрыпнічэнка.
Далей
|
№ 29 / 1207 за 2015-07-18
Ярмоленка: менеджар і творца
Гэтым разам журналісты “К” завіталі ў госці да народнага артыста Беларусі, мастацкага кіраўніка Заслужанага калектыву нашай краіны ансамбля “Сябры” Анатоля ЯРМОЛЕНКІ. Пагутарылі ж мы на такую колькасць тэм, што нават сціплы іх пералік даваць, відаць, не мае сэнсу.
Далей
|
№ 27 / 1205 за 2015-07-04
Тэатр. Ляляўскі
На новую сустрэчу ў рамках рубрыкі “Рэдакцыя плюс…” журналісты “К” выправілася ў Беларускі дзяржаўны тэатр лялек. Днямі закрыўся 77 сезон, а ў тэатры напоўніцу рыхтуюць прэм’еру, якая адбудзецца ўвосень. Да сённяшняга суразмоўцы мы ішлі праз… раку тканіны, што хутка ператворыцца ў дэкарацыі пастаноўкі. З будучай падзеі і пачалася нашая гутарка з галоўным рэжысёрам тэатра Аляксеем ЛЯЛЯЎСКІМ, што закранула тэмы новых імён у айчыннай рэжысуры, будучыні тэатральнай адукацыі, фестывальныя неспадзяванкі і пра тое, чаго не хапае сталіцы, каб стаць сапраўды тэатральным горадам.
Далей
|
№ 25 / 1203 за 2015-06-20
Ансамбль. Танец. Дудкевіч
Чарговую сустрэчу ў фармаце рубрыкі “Рэдакцыя плюс…” “К” правяла ў кабінеце мастацкага кіраўніка Дзяржаўнага ансамбля танца Беларусі, народнага артыста краіны, прафесара Валянціна ДУДКЕВІЧА. Размова атрымалася калектыўнай — з боку не толькі “культураўцаў”, але і адміністрацыі ды артыстаў знанага калектыву. Валянцін Уладзіміравіч адразу папрасіў пакінуць дзверы адчыненымі — не столькі ў прадчуванні “гарачых баталій” (а ён сам на іх правакаваў, шчыра выказваючы тыя думкі пра танцавальнае мастацтва, што часам разыходзяцца з агульнапрынятымі), колькі дзеля таго, каб да абмеркавання праблем далучаліся ўсе ахвотныя. І мы канчаткова пераканаліся, што танец — мастацтва... гаваркое. Бо “далучаныя” не заставаліся “пасіўнымі назіральнікамі”: кожны ўстаўляў сваё “каленца”, і танцавальна-размаўляльны карагодзік-цягнічок (хтосьці ўваходзіў, хтосьці сыходзіў), імправізавана рухаўся з пункту “А” (абмеркаванне) у пункт “Б” — беларускасці.
Далей
|
№ 22 / 1200 за 2015-05-30
Данцыг без эскізаў
Не так даўно народнаму мастаку Беларусі Маю Данцыгу споўнілася 85 гадоў. Пра такіх, як ён, гавораць “чалавек-эпоха”. Данцыг — аўтар класічных, можна сказаць, эталонных твораў “суровага стылю”. Ягоная творчасць — наш нацыянальны брэнд. У маі журналісты рэдакцыі “К” сустрэліся з мэтрам у ягонай майстэрні.
Далей
|
№ 18 / 1196 за 2015-05-02
Вера Вакарчука
Сённяшні выпуск рубрыкі “Рэдакцыя плюс…” незвычайны тым, што яго героем стаў не айчынны творца, а замежнік. Гэта лідар украінскага гурта “Акіян Эльзы”, кампазітар, прадзюсар Святаслаў ВАКАРЧУК. Напярэдадні тура па беларускіх абласных цэнтрах ён знайшоў час, каб адказаць на пытанні журналістаў “К”. Прычым, як мы заўважылі, адным з ключавых слоў у лексіцы Вакарчука з’яўляецца “шчыра” — і яго варыяцыі. Вось на такой хвалі, падаецца, і прайшла гутарка.
Далей
|
№ 16 / 1194 за 2015-04-18
Не толькі матывацыя...
“К” працягвае пашыраць “калекцыю” цікавых сустрэч з людзьмі, якія маюць свой погляд на рэчы, справы і з’явы. Гэтым разам “галерэю” папоўніў дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман МАТУЛЬСКІ. Яго без ваганняў можна назваць галоўным кніжнікам краіны. Гэтага статус НББ вымагае. Кіраваць такой установай і знаходзіцца ўбаку ад развіцця бібліятэчнай справы, скажам, на сяле, — проста немагчыма. Раман Матульскі быў дэканам адпаведнага факультэта Універсітэта культуры і мастацтваў, з’яўляецца аўтарам манаграфій і падручнікаў, па якіх вучыліся і вучацца бібліятэчнай справе на абсягах былога Савецкага Саюза… Цяпер кіруе галоўнай кніжнай установай краіны. А віртуальная чытальная зала “Нацыяналкі” — сэрца, сетка ж ЦБС па краіне — крывяносная сістэма. А ўсё разам — жывы арганізм, чытальніцкія інтэрнэт-магчымасці якога ўпэўнена павялічваюцца. Але і хвароб у яго хапае. Пра гэта і гутарылі.
Далей
|
№ 12 / 1190 за 2015-03-21
Узроўні Пінігіна
Учора, сёння і заўтра ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы — прэм’ера чэхаўскай “Чайкі”. А напярэдадні адбылася сустрэча рэдакцыі "К" з рэжысёрам гэтага спектакля — мастацкім кіраўніком тэатра Мікалаем ПІНІГІНЫМ. Пачалася размова, вядома, з новай пастаноўкі, каб потым рушыць у самыя розныя бакі, што тычацца не толькі мастацтва, але і жыцця.
Далей
|
Назад
|
Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці
|