Рэдакцыя плюс... № 10 / 1293 за 2017-03-11
Другой спробы не будзе...
Чалавек, якога мы “прыплюсавалі” на час калектыўнага інтэрв’ю, настолькі па-свойму натуральны (калі працытаваць, да прыкладу, Дэкарта, думку сваю ён можа працягнуць з “неперадавальнымі мясцовымі дыялектамі”), што ў кагосьці гэта выклікае пачуцце негатыўнае. Урэшце, натуральны ён і на старонках газеты “СБ — Беларусь сегодня”, дзе працуе не першы год калумністам. Такі ж і на сцэне ў гурце, які ачольвае больш за 25 гадоў. Да такой яго “прастаты” журналісты “К” таксама “прыстасаваліся” на гадзінку — другую (і засталіся ў большасці сваёй задаволенымі сустрэчай).
Далей
|
№ 3 / 1286 за 2017-01-21
Двое з шоу-бізнесу
У адзін з першых дзён новага года рэдакцыя “К” атрымала доўгачаканы падарунак! Дзед Мароз ды Снягурка ў асобах спевака Пятра Елфімава (так прозвішча па-беларуску запісана ў пашпарце) ды прадзюсара Таццяны Касмачовай — адной з самых вядомых, любімых, творчых сямейных пар краіны — прыйшлі да нас, каб у паслясвяточнай атмасферы пагаварыць “за жыццё” з многімі яго праявамі. Не ведаю, ці сталі iм падарункамi пытанні журналістаў газеты, але мы стараліся...
Далей
|
№ 1 / 1284 за 2017-01-07
У кантэксце галоўнай каштоўнасці
Напрыканцы мінулага года ў рэдакцыі “Культуры” адбылася сустрэча з дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь — прадстаўнікамі камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Ігарам Марзалюком, Аленай Анісім і Ірынай Дарафеевай. Фармат сустрэчы аб’яднаў дзве папулярныя рубрыкі “Рэдакцыя плюс…” і “Гарачая лінія”. У выніку ў размове паўдзельнічалі не толькі журналісты “К”, але і чытачы. Сустрэча была прысвечана падсумаванню вынікаў “Года культуры” ў Рэспубліцы Беларусь, заканадаўству ў сферы культуры, актуальным пытанням развіцця айчыннай культуры і яе эфектыўнасці.
Далей
|
№ 52-53 / 1282-1283 за 2016-12-24
“Песняры” без эківокаў
Мы палічылі слушным у год 75-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Мулявіна завяршыць рубрыку “Рэдакцыя плюс…” у адыходзячым 2016-м сустрэчай з музыкантамі Беларускага дзяржаўнага ансамбля “Песняры”. Калектыў не адмовіў нам у гэтым парываннi ды прыняў журналістаў “К” у сваёй студыі, дзе рэпецiраваў новыя песні, а чаканых гасцей з надыходзячымі зiмовымi святамi павіншаваў бессмяротным хітом “Каляда” (дарэчы, 12 студзеня — у дзень нараджэння Мулявiна — гурт дасць прысвечаны яму сольны канцэрт у вялікай зале Белдзяржфілармоніі). Расчуленыя такім прыёмам, журналісты “К” усё ж адказалі на праяўленую ўвагу пытаннямі не толькі ветлівымі, але і падступнымі, як часам падавалася. У цэлым жа гутарка выйшла канструктыўная, у чым і прапануем вам пераканацца...
Далей
|
№ 48 / 1288 за 2016-11-26
Хто самы галоўны ў музеі?
Музей-сядзіба “Пружанскі палацык” даўно стаў прадметам добрай зайздрасці для многіх іншых раёнаў: маўляў, нам бы такі! Музей як сімвал, як рэгіянальны брэнд, як сапраўдны агмень культуры, што пастаянна спараджае інфармацыйныя нагоды… Поспех абумоўлены адразу некалькі складнікамі. Па-першае, само размяшчэнне: шыкоўны сядзібны дом у старым парку. Па-другое, дыхтоўная экспазіцыя тут дапаўняецца цікавымі, а часам нават і рызыкоўнымі выставачнымі праектамі ды імпрэзамі зусім не местачковага характару. І ўрэшце — але, як кажуць англічане, не ў апошнюю чаргу, — не выпадае сумнявацца ў важнасці ролі кіраўніка ўстановы. 1 снежня споўніцца пятнаццаць гадоў з таго дня, як гэту пасаду заняў Юрый ЗЯЛЕВІЧ — дасюль малады, імпэтны, адкрыты для ўсяго новага. З ім мы гутарым пра будні, клопаты і мары музейшчыка ў гарадку, насельніцтва якога не дацягвае нават да дваццаці тысяч чалавек.
Далей
|
№ 46 / 1276 за 2016-11-12
Шкала катарсісу vs. "бранзавік- зацейнік"
У гэтым павярхоўным і мітуслівым свеце мастак Канстанцін СЕЛІХАНАЎ падаецца надзвычай грунтоўным чалавекам. Відавочна, у яго ёсць свой пункт апірышча, з якога ён на той свет глядзіць, спакойна аналізуючы яго павярхоўнасць ды мітуслівасць, але не прасякаючыся гэтымі якасцямі. Аўтар, які набыў надзвычайнае для Беларусі прызнанне адразу ў дзвюх розных намінацыях — канцэптуальнага мастацтва і манументальнай скульптуры — тым не менш, застаецца сапраўдным нонканфармістам. Ён робіць тое, што сапраўды лічыць патрэбным рабіць, нягледзячы на кан’юнктуру і ўвогуле вонкавыя павевы. Прычым робіць спакойна, узважана і… з размахам. Гэта засведчыў і ягоны чарговы праект у Музеі-майстэрні Заіра Азгура пад назвай “Адзін і многія 2”, на фоне якога адбывалася наша гутарка.
Далей
|
№ 44 / 1274 за 2016-10-29
Музей: сучасныя правілы працы
Гутарка з генеральным дырэктарам Нацыянальнага мастацкага музея, заслужаным дзеячам мастацтваў Рэспублікі Беларусь, старшынёй Канфедэрацыі творчых саюзаў краіны Уладзімірам ПРАКАПЦОВЫМ праходзіла за кубачкам асаблівай зялёнай гарбаты (як зазначыў герой артыкула, эксклюзіўны напой, падораны кітайскімі калегамі, у старадаўнія часы пілі 23 імператары Паднябеснай). Гэта быў той выпадак, калі журналісты не паспелі задаць усе пытанні, пазначаныя ў штодзённіках, бо размова часта перапынялася тэлефанаваннямі і справамі, якія патрабуюць неадкладнага ўмяшальніцтва — сапраўды, працоўны дзень Уладзіміра Іванавіча шчыльна распісаны, і знайсці ў ім вольную гадзіну надзвычай складана. І ўсё ж мы змаглі накідаць эскіз партрэта чалавека, які без астатку аддадзены сваёй справе.
Далей
|
№ 42 / 1272 за 2016-10-15
“Нельга кветку прыраўноўваць да пустазелля…”
Народны мастак Беларусі Георгій Паплаўскі — чалавек надзвычайнага творчага лёсу, які ўнёс выбітны ўклад у скарбніцу нацыянальнай выяўленчай культуры. Ніколі яго не прыцягвалі “злабадзённыя водгукі на тэму…” ці выпадковыя павевы. У яго творчасці няма слізгання па паверхні, лёгкага жыццепадабенства, мелкаводдзя ілюзорных задач. Няма твораў, прадыктаваных “разума холодным наблюдением”, якія пазбаўлены хаця б часцінкі асабістай веры, страсці, трывогі. Таму што ні стварае мастак, адчуваеш яго прысутнасць, перакананасць і пазіцыю. Ён творца планетарнага мыслення. На пытанні пра галоўнае Паплаўскі імкнецца адказаць у поўнай меры чалавечай і мастакоўскай шчырасці.
Далей
|
№ 38 / 1268 за 2016-09-17
Ад інтэрнэт-мема да “паднаготнай” ДК
Лідар гурта “J:морс” Уладзімір Пугач сёння ў "сутыкненні" з нашым "калектыўным розумам". А вось і яшчэ адна нагода для сустрэчы: 5 лістапада ў Палацы Рэспублікі гурт дае сумесны канцэрт з Заслужаным калектывам краіны Прэзідэнцкім аркестрам Рэспублікі Беларусь.
Далей
|
Назад
|
Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці
|