Тэатр.by: быць ці не быць?
Узімку вядомы расійскі тэатральны крытык, тэатральны менеджар, перакладчык Павел Руднеў, які займае ў дадзены час пасаду памочніка мастацкага кіраўніка па спецпраектах МХАТа імя Чэхава, прадставіў у сваім блогу інтэрнэт-праект пад назвай “Спадчына Мастацкага тэатра. Электронная бібліятэка”. Гэты праект увайшоў у комплекс акцый, прысвечаных святкаванню 150-годдзя з дня нараджэння К.С. Станіслаўскага. Карыстальнік Сеціва можа зайсці на сайт тэатра, націснуць на кнопку “Бібліятэка МХАТ” і азнаёміцца, напрыклад, з 9-м томам Збору твораў заснавальніка тэатра, дзе сабраны лісты з 1918 па 1938 гады. Тут жа прадстаўлены малатыражныя выданні, падрыхтаваныя навукова-даследчым цэнтрам Школы-студыі МХАТ. У відэагалерэі выкладзены запісы спектакляў тэатра. Там можна ўбачыць Ірыну Мірашнічэнка ў ролі Аркадзінай у “Чайцы”, што паставіў Алег Яфрэмаў. Ці “№ 13” — п’есу, што набіла аскому, бо за яе ў свой час павальна ўхапіліся айчынныя тэатры. Тут жа — шматлікія тэлепраграмы Анатоля Смялянскага, які працяглы час узначальваў літаратурную частку, спасылкі на інтэрв’ю першых асоб тэатра ды шмат чаго іншага.
Далей