Праекты развіцця № 14 / 1505 за 2021-04-03
Давайце прыдумаем сваё
На ўласныя вочы пераканаўся, што кнігарань у краіне становіцца ўсё менш і менш. Нават у немалым і амбіцыйным Кобрыне знайшлася за гарадскім паркам толькі адна — прыватная. Не ведаю, ці захавалася яна па сёння. Свет робіць усё для таго, каб не адвучыць грамадства ад чытання і кнігі, а мы, на жаль, адстаём. Не зачыняць варта, а яшчэ і новае прыдумваць. Нашы бібліятэкары збольшага малайчыны: і на роварах кнігі развозяць, і ў грамадскім транспарце вершы чытаюць.
Далей
|
№ 13 / 1504 за 2021-03-27
Як “выгадаваць” абрадавы турызм
COVID-19 адчувальна паўплываў на міжнародны турызм, але адначасова з гэтым даў вялікі штуршок для развіцця турызму ўнутранага. Сёння ў краіне яму надаецца асаблівае значэнне, і тут немалаважную ролю адыгрываюць установы культуры.
Таму гэтай тэме і быў прысвечаны флэш-семінар для работнікаў устаноў культуры, бібліятэкараў, кіраўнікоў фальклорных калектываў, спецыялістаў па этнаграфіі, фальклоры і рамёствах Гродзенскага раёна на тэму “Event-туры ці абрадавы турызм як драйвер развіцця сельскага турызму”. Флэш-семінар прайшоў днямі на базе музея “Код памяці” ў Зарачанскім Доме народнай творчасці і ў рамках традыцыйнага абраду “Гуканне вясны“ ў вёсцы Жытомля.
Далей
|
№ 12 / 1503 за 2021-03-20
“На асіне сяджу, скрозь клён гляджу, бярозу трасу...”
Веткаўскі музей стараабрадніцтва і беларускіх традыцый мае філіял у Гомелі, у якім 4 залы. Адна з іх — “Жывое рамяство”, тут жа майстэрня з кроснамі і іншымі прыладамі для пляцення, снавання і ткання паясоў, спрэнга, габелена… Менавіта тут, у вопыце шматгадовага дзеяння клуба “Параскева”, і наспела пытанне аб унутраных сэнсах творчасці. У майстэрні адкрылася выстава пра майстэрства.
Далей
|
№ 11 / 1502 за 2021-03-13
Не спяшайцеся выкідваць!
Гомельскі палацава-паркавы ансамбль — адзін з найпрыгажэйшых музеяў Беларусі. Пры гэтым
і адзін з самых старых — гісторыя палаца пачалася ў 1777 годзе, разнастайныя калекцыі, годныя звання музейных, збіраліся яшчэ ў першыя гады XIX стагоддзя тагачасным уладаром палаца графам Мікалаем Румянцавым. А сапраўдны музей — Гісторыка-мастацкі — упершыню быў адкрыты ў 1919 годзе. За сто гадоў і сам музей, і яго калекцыі перажылі рознае, нават і амаль поўнае знікненне — з сямі з паловай тысяч экспанатаў з эвакуацыі часоў Другой сусветнай вайны вярнуліся толькі 200. Але былая веліч адрадзілася, і фонды папаўняюцца з кожным днём. Менавіта новым здабыткам музейных фондаў за 2020 год і прысвечана выстава, што зараз праходзіць у Гомельскім палацава-паркавым ансамблі, —
“У музей на заслужаны адпачынак”.
Далей
|
№ 10 / 1501 за 2021-03-06
Пад купалам даўніны
У лютым 1981-га, сорак гадоў таму, у старажытным Полацку адкрылася мастацкая галерэя. Сёння чорна-белыя фота, зробленыя падчас яе першых выстаў — ужо старонкі гісторыі беларускага мастацтва. А маладыя і смелыя для свайго часу творцы, якія знаходзілі ў нашых сценах падтрымку, натыкаючыся ў свой час на неразуменне, даўно сталі мэтрамі. Аднак галоўнае пытанне засталося для нас нязменным. Якой павінна быць галерэя, што ўваходзіць у склад гісторыка-культурнага запаведніка ў калысцы беларускай дзяржаўнасці?
Далей
|
№ 9 / 1500 за 2021-02-27
Адзінства парытэтаў
Усе мы адрозніваемся знешнасцю, зместам, голасам, схільнасцямі і гэтак далей. Нібы тыя кветкі лугавыя, мы застаемся сабой, а ўсе разам ствараем прыгожую, каларытную карціну свету. І, захоўваючы свае адметнасці, вернасць мясцовым традыцыям усё адно цягнемся праз межы, забабоны, моўныя бар’еры адзін да аднаго, каб узбагаціцца культурна, інтэлектуальна і духоўна. На тое мы і людзі. У стасунках спасцігаем разнастайнасць планеты, на якой выпаў шанец жыць.
Далей
|
№ 8 / 1499 за 2021-02-20
Казачнае царства маляванак Віцебскага Паазер’я
Маляваныя дываны — унікальная беларуская традыцыя з ХХ стагоддзя. Амаль забытая, пакрысе яна адраджаецца — маляванкі лепшых мастакоў мінулага захоўваюцца ў музеях, імёны Алены Кіш і Язэпа Драздовіча цяпер ведаюць усе адукаваныя людзі. Але жыве традыцыя тады, калі ёсць сучасныя творцы і сучасныя творы. 17 лютага ў Мінску ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры адкрылася вялікая выстава “Чароўных слоў увасабленне. Легенды, паданні і казкі Віцебшчыны ў маляваных дыванах”. Такога ў сталіцы Беларусі раней не было — 21 майстар з Віцебскай вобласці прадстаўляе свае яскравыя, казачныя маляванкі. І гэта трэба бачыць. Выстава будзе ісці цягам двух месяцаў.
Далей
|
Пачэсная прапіска твайго імя
Нарэшце ганараваныя майстры нашага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва атрымалі пачэсную прапіску свайго імя ў годным выданні “Народныя майстры Беларусі”, якое падрыхтавана ў Рэспубліканскім цэнтры нацыянальных культур (складальнікі Я. М. Сахута, А. Ю. Лозка. Мінск: ІВЦ Мінфіна, 2020. 300 с.). Сюды патрапілі 140 умельцаў, якім спецыяльнай дзяржаўнай камісіяй прысвоены статус “народнага майстра” (на сённяшні дзень іх ужо 146).
Далей
|
№ 7 / 1498 за 2021-02-13
На Пятровіцу ў Любань, на Свята пчол у Лельчыцы…
Унікальны вясковы абрад, адметная рамесная традыцыя мясцовасці, непаўторная манера спеваў пэўнага
рэгіёна — багацці народнай беларускай культуры могуць стаць падмуркам для захапляльнага культурна-пазнавальнага турызму. Удалыя прыклады падобнага спалучэння ў Беларусі ўжо ёсць, хаця асноўная праца ў гэтым кірунку яшчэ наперадзе. На пачатку новага года былі апублікаваныя вынікі даследавання аб выкарыстанні нематэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей у турыстычнай дзейнасці цягам апошніх трох гадоў. Якіх поспехаў дасягнулі вобласці, раёны і асобныя рэгіёны ў гэтай справе, з якімі праблемамі яны сутыкаюцца і на што яшчэ варта звярнуць увагу?
Далей
|
·
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 .. 33
Назад
|
Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці
|