Праекты развіцця № 32 / 1523 за 2021-08-07
Кожнаму мястэчку — па «фішцы»
Не магла не ўзрадавацца, калі даведалася пра дэлегаванне мяне на рэспубліканскі семінар-практыкум “Брэнд рэгіёна”, арганізаваны Рэспубліканскім цэнтрам нацыянальных культур сумесна з Віцебскім абласным метадычным цэнтрам народнай творчасці. Па-першае, у мяне яшчэ засталося прыемнае ўражанне ад выніку працы рэспубліканскага семінара “Рэгіянальная народная культура: выяўленне, захаванне і трансляцыя ў сучаснае асяроддзе” (праходзіў 1-2 красавіка бягучага года на базе ўстаноў культуры Гродзенскага раёна і г. Ліда). Па-другое, хацелася паглядзець, як жа ў іншых раёнах праходзяць брэндавыя святы (нагадаю, Гродзенскі раён адзін з першых, аж з 2014 года, які або “аднавіў” падчас фальклорных экспедыцый, або прыдумаў брэндавыя мерапрыемствы ў аграгарадках). Па-трэцяе, хацела паразмаўляць, нават падыскутаваць, падзяліцца вопытам з прыемнай кампаніяй аднадумцаў — работнікаў культуры з усёй краіны. А па-чацвёртае, хацелася ўбачыць усё на свае вочы і прыўнесці штосьці новае і ў нашы брэнды.
Далей
|
№ 31 / 1522 за 2021-07-31
Школа любові
Мышкавічы — гэта калгас “Рассвет”. Калгас “Рассвет” — гэта Кірыла Арлоўскі. І вёска, і гаспадарка, і яе кіраўнік грымелі за савецкім часам не толькі на родны Кіраўскі раён, але і на ўвесь СССР. Усё, што было тады створана рукамі і розумам Кірылы Пракопавіча, засталося напамінам пра тое, як трэба працаваць на карысць простага вяскоўца. Маю на ўвазе і бібліятэку, пра якую сёння пойдзе гаворка. Інфармацыйная нагода таксама не абы-якая. У рэспубліканскім конкурсе “Бібліятэка — асяродак нацыянальнай культуры” Мышкавіцкая ўстанова сярод гарпасялковых і сельскіх бібліятэк заняла адно з прызавых месцаў “за значны ўклад у работу з падрастаючым пакаленнем”.
Далей
|
№ 30 / 1521 за 2021-07-24
Знайсці адзінства ў памкненнях
Прафесійная дружба, партнёрства, супрацоўніцтва любога ўзроўню, а тым больш міжнароднага, мае вялікае значэнне ў дзейнасці любой установы. Тым больш, калі гэта культурная ўстанова, а дакладней — публічная бібліятэка: шматпрофільны цэнтр інфармацыі, творчасці і асветы.
Сёння паўнавартаснае развіццё і ўдасканаленне бібліятэк нават складана ўявіць без узаемадзеяння з бібліятэкамі іншых гарадоў і краін, бо менавіта яно дае магчымасць пашырыць межы бібліятэчных зносін і садзейнічае прафесійнаму ўзаемаўзбагачэнню спецыялістаў.
Далей
|
№ 29 / 1520 за 2021-07-17
Чытанне як індыкатар паспяховасці
З 1 чэрвеня генеральным дырэктарам Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі стала Аксана Кніжнікава, якая змяніла на гэтай пасадзе Рамана Матульскага. Прызначаны кіраўнік — у прафесіі не навічок. Аксана Юр’еўна 20 гадоў працавала ў Мінскай абласной бібліятэцы імя А.С. Пушкіна на розных пасадах, пачынаючы з бібліятэкара залы тэхнічнай, эканамічнай і сельскагаспадарчай літаратуры, а пасля і пяць гадоў узначальвала саму культурную ўстанову. “К” вырашыла бліжэй пазнаёміцца з новым кіраўніком “Нацыяналкі” і абмеркаваць актуальныя для бібліятэчнай сферы пытанні.
Далей
|
№ 27 / 1518 за 2021-07-03
Такі ў іх лад...
У Дзярэчыне прайшло штогадовае свята “Рамяство як лад жыцця”. У гасцінны аграгарадок прыехалі таленавітыя майстры з усіх куткоў раёна. Кожны з іх для нас — асобны ўнікальны свет, цікавы творчымі прыхільнасцямі. Хачу назваць кожнага.
Далей
|
На радзіме паэта і каваля
Перад тым, як пачаць гаворку аб свяце, якое адбылося днямі ў аграгарадку Крошын, хацелася б задаць рытарычнае пытанне: “Што мы ведаем аб такім старажытным рамястве, як кавальства?” Несумненна, кожны бачыў каваныя вырабы, якія вабяць сваёю суроваю прыгажосцю, але стаць непасрэдным сведкай таго, як у выніку адвечнага спаборніцтва агню і металу на свет нараджаюцца сапраўдныя шэдэўры кавальства, даводзілася не кожнаму. Унікальную магчымаць даведацца аб тонкасцях і асаблівасцях аднаго з самых старажытных рамёстваў атрымалі госці і жыхары аграгарадка Крошын падчас правядзення свята кавальства “Крошынскі перазвон”.
Далей
|
№ 26 / 1517 за 2021-06-26
Вандроўка з навагрудскай гараджанкай
“Нам вельмі прыемна, што ў Гродзенскі рэгіён, на Наваградскую зямлю, прыехалі калегі з іншых абласцей, падзяліліся сваім вопытам і абмеркавалі, якія падыходы і новыя формы работы можна выкарыстоўваць для таго, каб чытачам было цікава наведваць бібліятэку,
Далей
|
№ 24 / 1515 за 2021-06-12
Тры кірункі рамяства
Як вядома, 22 мая ў Мінску адбыўся ХІІ рэспубліканскі фестываль-кірмаш народных мастацкіх рамёстваў “Вясновы букет”. Лідскі аддзел рамёстваў і традыцыйнай культуры прадстаўлялі супрацоўнікі ўстановы — тры знакамітыя ў раёне майстры-прафесіяналы, удзельнікі шматлікіх фестываляў, выставак і кірмашоў народнай творчасці.
Далей
|
“Убачыць” карціну рукамі
Хтосьці можа сказаць, што ў жыхароў вялікіх гарадоў ёсць больш магчымасцяў скарыстацца культурна-дасугавымі паслугамі, напрыклад, пазнаёміцца з нейкім цікавым музейным праектам, адкрыць новае імя творцы. Можна зламаць стэрэатып думкі і паспрабаваць знайсці кантакт непасрэдна з мастаком, як зрабіла гэта дырэктар Бярозаўскага гісторыка-краязнаўчага музея Таццяна Леванюк. На пачатку года з прафесіянальным інтарэсам яна наведалася ў Літаратурны музей Максіма Багдановіча ў Мінску і ўразілася незвычайнай выставачнай экспазіцыяй сталічнага мастака, члена Беларускага саюза мастакоў Васіля Зянька.
Далей
|
·
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 .. 33
Назад
|
Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці
|