Праекты развіцця № 35 / 1161 за 2014-08-30
“Гродзенскі трохкутнік” і яго адрозненне ад Бермудскага
Маршрут традыцыйнага прэс-велатура “К” падаецца цалкам заканамерным: паколькі Гродна сёлета зноў стаў сталіцай (зразумела ж, Культурнай), цалкам справядліва было скіраваць увагу менавіта ў напрамак “каралеўскага горада”. Як караля робіць світа, так і буйны турыстычны цэнтр немагчыма ўявіць без яго насычаных цікавосткамі ваколіц. Ваколіцы Гродна выглядаюць універсальным дадаткам да тых незлічоных гісторыка-культурных адметнасцей, якія даўно ды нецярпліва чакаюць масавага турыста ў самім горадзе — і, адпаведна, магчымасцю затрымаць гасцей у тых мясцінах як мага даўжэй. Прычым гэтыя цікавосткі ўражваюць сваёй разнапланавасцю ды папраўдзе неверагодным патэнцыялам для ўвасаблення крэатыўных задум. Чаго варты адзін толькі Аўгустоўскі канал, які ў перспектыве можа стаць сапраўдным стрыжнем транспамежнага турызму ў сваім рэгіёне! Павандраваўшы, мы прыйшлі да высновы: будзе цалкам справядліва, калі такі маршрут (як і наша падарожжа, ён пройдзе па тэрыторыі ажно трох краін) атрымае назву “Гродзенскі трохкутнік”. Менавіта “гродзенскі”, а не які яшчэ: больш магутнага “месца сілы” ў тых краях не знойдзеш. Адпаведна, інвестыцыі ў гэты рэгіён (не толькі фінансаў, але таксама і высілкаў ды ідэй) не спазнаюць эфекту бяздоннай прорвы. У нетрах Інтэрнэту можна адшукаць звесткі пра мноства грандыёзных праектаў, датычных развіцця турызму ў ваколіцах Гродна. Аднак у большасці такіх “учарашніх навін” фігуруюць дзеясловы ў будучым часе, а прыведзеныя тэрміны рэалізацыі даўно мінулі. Мы ж будзем апісваць убачанае “ў часе цяперашнім”.
Далей
|
№ 34 / 1160 за 2014-08-23
Калі ягады ратуюць…
І зноў мы ў дарозе, зноў шукаем крэатыў. Пераконваемся цягам дня, што ён таму і дарагі, што рэдкі. Крэатыў (чытай — яркі праект) сёння сустрэўся нам усяго два разы. Для трох раёнаў — малавата. Але дзень на дзень не прыпадае. І кожны раз не губляем надзеі на ўласнае здзіўленне. Урэшце, мэта нашых вандровак — адлюстраванне станоўчага вопыту, які любы ахвотны можа ўзяць з карысцю для сябе на ўзбраенне. І не дзеля сляпога паўтору, а з мэтай творчага пераасэнсавання ды не менш творчай адаптацыі ў “геапалітычных” умовах роднай мясцовасці.
Далей
|
№ 33 / 1159 за 2014-08-16
Страта цікавасці? А як на суседняй вуліцы?
За некалькі гадзін да прыбыцця ў горад, дзе я збіраўся стаць нечаканым госцем і ў гэтай якасці наведаць шэраг устаноў культуры, у галаве закруціліся фразы з савецкай кінакласікі: “Шэф, усё прапала! Гіпс здымаюць... Лёлік, спыні...” Праз нечаканы збег абставін інкогніта маё раскрылася, і кіраўнікі тых самых устаноў, якім я планаваў зваліцца снегам на галаву, аказаліся папярэджанымі пра візіт, а, значыць, “узброенымі”. Але адступаць мы не звыклыя, і камандзіроўку было вырашана давесці да канца. А як прыгожа я хацеў пачаць матэрыял!.. Маўляў, само маё прозвішча загадвала выправіцца ў Клімавічы...
Далей
|
№ 32 / 1158 за 2014-08-09
Стаўка большая за жыццё?
Працягваем гаворку пра сённяшні стан клубаў, бібліятэк, музеяў ды гісторыка-архітэктурных каштоўнасцей. Без перабольшання скажам: пабачылі іх нямала. Прынамсі, ёсць з чым параўноўваць. Радуе і тое, што сустракаліся на Міншчыне (ледзь не праз аднаго) з прафесіяналамі ад культуры, якія не толькі здзяйсняюць, але і вучаць — нас, журналістаў, ды маладую змену яшчэ неспрактыкаваных спецыялістаў. Тое ж самае, дарэчы, датычыцца і тых сівых руін, якія нам давялося пабачыць на Уздзеншчыне. Яны — таксама выхоўваюць, бо нават у выглядзе рэшткаў здатныя пераканаць, якімі велічнымі ды непахіснымі былі нашы продкі… А наўкол панавала спёка. Падрасло новае пакаленне буслоў, у пошуках ежы для якіх іхнія бацькі нястомна цікавалі за трактарамі, што выкошвалі атаву над балацянкамі, багатымі на жабак. Распачыналася жніво… Але хопіць прыродаапісання. Наперадзе — расповед і аналіз таго, дзеля чаго мы раз-пораз і кідаем родную рэдакцыю…
Далей
|
№ 31 / 1157 за 2014-08-02
І ў вас — два семсот?
У папярэднім “коле” сваіх камандзіровак па краіне я наведваў абласныя цэнтры, дзе мяне цікавілі, перш за ўсё, лічбы: даследаваў, як установы культуры там фінансуюцца з бюджэту і якім чынам прыцягваюць пазабюджэтныя сродкі. Вядома, у гутарках з кіраўнікамі розных узроўняў мы закраналі іх працу наогул. Гэтым жа разам будзем пісаць якраз пра тое “наогул” у розных гарадах ды раёнах рэспублікі. Зменіцца і падыход у асвятленні ваяжу. Калі ў мінулым “коле” мы, як правіла, папярэджвалі кіраўнікоў арганізацый аб тым, каб яны рыхтавалі да нашага прыезду каву з печывам, то цяперашнія візіты можна ахарактарызаваць фразай “як гром сярод яснага неба”: папярэдніх дамоўленасцей пра іх няма. Да таго ж у якасці асноўнага нашага эксперта выступае, уласна, не журналіст, а карэнны жыхар, якi пагадзіўся скласці кампанію ў шпацыры па ўстановах культуры. Натуральна, вызначаных адвольна. Мы пачынаем! З Брэсцкай вобласці...
Далей
|
№ 30 / 1156 за 2014-07-26
Асуджаныя на гіпермаркет
Культура Міншчыны для нас абодвух — амаль нязведаная. Да “аўтапрабежных” часін рэдакцыйнае кіраўніцтва камандзіравала нас спрэс у аддаленыя раёны Беларусі. Маўляў, Мінская вобласць — “сякера” пад лавай: у любы час можна дастаць ды палюбавацца адточанай завостранасцю прысталічнай культурнай “прылады”. Выснова прыгожая, але, як аказалася, не вельмі дакладная. Прынамсі, першыя дні аўтаваяжу па Міншчыне прынеслі нам не толькі станоўчыя эмоцыі... Агаворымся, забягаючы наперад, што змест публікацый па выніках нашага ліпеньскага аўтатура тычыцца не столькі аптымізацыі, колькі прафесіяналізму альбо поўнай яго адсутнасці. Пытанне, як нам падаецца, — ці не самае на сёння надзённае і для сельскай культуры лёсавызначальнае.
Далей
|
№ 29 / 1155 за 2014-07-19
Уваход летам забаронены!, або Як не прайсці ў бібліятэку?
Неаднойчы мае мінскія сябры пыталіся ў мяне: “Чаму б табе не напісаць пра сталічныя бібліятэкі? А то ўсё ездзіш і ездзіш па вёсках ды гарадах! У Мінску ж столькі цікавага!” Праўда, колькі там таго цікавага, яны зазвычай не ўдакладнялі. Адно што называлі ўпадабаную імі бібліятэку ці тыя шыкоўныя ды новыя кнігі, якія давялося там пачытаць. З цягам часу тое пытанне пра магчымы “шпацыр” па сталічных бібліятэках сталася ў маіх сяброў рытарычным: я так і працягваў ездзіць у камандзіроўкі. Але гэтымі летнімі спякотнымі днямі мне самому закарцела даведацца, як жа і чым жывуць сталічныя бібліятэкары. Можа, яны маюць шмат цікавых праектаў, якія варта прадэманстраваць іхнім калегам з рэгіёнаў? Ці паспяхова супрацоўнічаюць са спонсарамі ды мецэнатамі, бо, што ні кажы, а ў Мінску магчымасцей для гэтага — больш чым дастаткова?
Далей
|
№ 28 / 1154 за 2014-07-12
Брама неўміручасці, або Прыгоды гарынскай цэглы
Апошні дзень нашай аўтакамандзіроўкі, так ужо атрымалася, быў прысвечаны культуры Бярозаўшчыны і ўласна Бярозы. На старадаўнім гербе яе красуецца брама кляштара ордэна картэзіянцаў. Наяве яна пакуль не такая прыгожая. Тым не менш, па-ранейшаму сімвалізуе заможнасць кляштара, што дасягнуў у XVII стагоддзі не толькі духоўных, але і эканамічных вышынь — за кошт развіцця крэдытавання, гандлю ды рамёстваў. А сімвал, звернуты да нашчадкаў, павінен існаваць вечна, нагадваць, абуджаць, клікаць… З дадзенай нагоды ўхвальна, што мясцовыя ўлады вырашылі аднавіць адмысловую пабудову і пераўтварыць яе ў гэткую Браму неўміручасці, што адкрывае нам выбітнасць тутэйшай гісторыі і культуры. Вось да той Брамы мы і імкнуліся цягам усяго дня. На шляху, трэба сказаць, сустрэлі безліч цікавага і карыснага для нас ды чытачоў.
Далей
|
№ 27 / 1153 за 2014-07-05
Карэта для Сапегі, а ў кавярні абед — у абед
Нам пашанцавала, бо канец мая быў не проста цёплы, а нават спякотны. Таму асноўнай ежай на дзённым маршруце было марожанае. А ваду, ад якой заходзіліся зубы, знаходзілі ў святых крыніцах. У Жылічы не трапілі, а вось Сынкавічы не абмінулі… Такім чынам, наш шлях 22 мая пралёг праз Зэльвенскі, Пружанскі ды Івацэвіцкі раёны. Натуральна, святымі мясцінамі не абмяжоўваліся. Словам, пабачылі шмат чаго, аднак ад пэўных уражанняў нават аскома з’явілася. Але хто сказаў, што журналіст змушаны пісаць толькі пра ўзнёслае, станоўчае ды прыемнае? Дый наша “аўтакрэда” засталося нязменным: “Што бачым, пра тое і пішам”. На тым, так бы мовіць, і стаім…
Далей
|
Назад
|
Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці
|