Праекты развіцця № 2 / 1285 за 2017-01-14
Мёд з дзьмухаўцоў
Тут вельмі важна сказаць вось пра што. Гродзеншчына лідзіруе ў краіне па падпісцы на "К". І гэты факт — зусім не выпадковы. Начальнік галоўнага ўпраўлення ІРКСМ аблвыканкама Аляксандр Вярсоцкі не аднойчы казаў са старонак нашай газеты пра тое, што кожны аддзел ІРКСМ павінен працаваць у тандэме з "К", каб і сваё годным чынам прэзентаваць, каб і ў суседскім добра арыентавацца. Інакш кажучы, вопыт павінен абагульняцца і працаваць на карысць усёй краіны, а не толькі аднаго рэгіёна. Цалкам згодныя, бо такі метад узаемадзеяння і прынята называць беларускай талакой. Але ці ва ўсіх абласцях думаюць так, як на Гродзеншчыне? Таму і не стамляемся даводзіць: "К" — сацыяльная, так бы мовіць, платформа для творчага стасункавання рэгіёнаў. Сёння cвой творчы вопыт прэзентуюць работнікі культуры Воранаўскага раёна.
Далей
|
№ 1 / 1284 за 2017-01-07
Свой брэнд — у кожнага СДК
Так, свой яркі брэнд-мерапрыемства павінен быць літаральна ў кожнага сельскага дома культуры Гродзеншчыны. Менавіта такую задачу на 2017-ы паставіў перад работнікамі культуры намеcнік старшыні аблвыканкама Віктар Лісковіч. Нас не магла не зацікавіць такая маштабнасць творчых новаўвядзенняў. Таму і выправіліся ў край велічных касцёлаў і трансгранічных праектаў.
Далей
|
№ 52-53 / 1282-1283 за 2016-12-24
Каб выбіцца ў поп-зоркi...
У Гродне спевака Аляксандра ПАТЛІСА чакала творчая сустрэча з яго прыхільнікамі. Але першым пунктам знаходжання выканаўцы ў родным горадзе значыўся традыцыйны для герояў гэтай рубрыкі паход па ўстановах культуры. Кампанію ў візіце яму склалі чатырохгадовы сын Леон ды я. А цяпер яшчэ і вы...
Далей
|
№ 51 / 1281 за 2016-12-17
Заўзятары зямлі слуцкіх паясоў
У Слуцку, з кім бы мы ні сустракаліся (выпадкова і не) — усе глядзелi шоу “Голас” і перажывалi за земляка. Візаві адмысловымі былі прадстаўнікі ўстаноў культуры гэтага горада, а “спадарожнымі” — людзі, таксама заспетыя намі ў іх, якія шчыра выказвалі свае “рэспекты” з “уважухамi” Яну Маерсу, артысту-вакалісту Маладзёжнага тэатра эстрады, вядомаму як сольны выканаўца і па працы ў ансамблях “Верасы” ды “Misters”.
Далей
|
№ 50 / 1280 за 2016-12-10
“Культура” — газета для прафесіяналаў-5
Ад культуры Быхаўскага раёна вяртаемся да горада, а больш дакладна, да тых устаноў культуры Быхава, дзе захоўваюцца, культывуюцца і набываюць новыя формы беларускія народныя рамёствы. Такіх устаноў у раённым цэнтры мы налічылі дзве. Гэта Цэнтр культуры, творчасці і рамёстваў, а таксама Дзіцячая школа рамёстваў і мастацтваў. Абедзве знаходзяцца ў адным будынку, змагаюцца за вучняў і шукаюць новыя ідэі для свайго развіцця. У свой час “К” звяртала ўвагу на дзейнасць гэтых устаноў — у кантэксце падрыхтоўкі да колішняга Дня беларускага пісьменства. Але адно — жыць надыходзячым святам (а разам з гэтым атрымліваць лепшую фінансавую падтрымку), і зусім іншае — жыць у паўсядзённых клопатах. Але ці такія паўсядзённыя тыя клопаты?
Далей
|
№ 49 / 1299 за 2016-12-03
Энергія Магілёва. І для яго
Якая песня без баяна, якая зорка без расы, якая маршрутка без шансону. Але па дарозе ў Магілёў яе кіроўца злітаваўся, і пасажыры абышліся зусім без песень. А вось на зваротным шляху кіраўнік Цэнтра беларускай драматургіі, рэжысёр, акцёр Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі Аляксандр Марчанка, які нарадзіўся ў гэтым горадзе, кампанію мне ўжо не склаў. І разбаўляў маю “адзіноту” расійскі спявак і кампазітар Андрэй Касінскі, на ўсю моц паведамляючы з калонак, што “мы жарим, жарим, жарим, жарим корюшку с тобой всю ночь. Ах, Оля, Оля, Оля, Оля, Олюшка, пусть улетят печали наши прочь…” Але мой смутак не ляцеў, і я гараваў пра лёс рыбы. І перабіраў у памяці “перыпетыі” паездкi, калі мы з Аляксандрам Анатольевічам зазірнулі ў некалькі ўстаноў культуры Магілёва.
Далей
|
№ 48 / 1288 за 2016-11-26
"Культура" — газета для прафесіяналаў-4
Працягваем гаворку пра культуру Быхаўскага раёна, пра яе глыбінку, якую мы прызвычаіліся называць аддаленай ды маланаселенай. А менавіта такія вёсачкі і знаходзяцца апошнім часам пад пастаяннай пагрозай аптымізацыі — што ў культурным сэнсе, што ў плане існавання ўвогуле. Начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Раман Мельнікаў нас усё ж знайшоў. Грунтоўна пагутарылі мы і з дырэктарам Цэнтралізаванай клубнай сістэмы Ганнай Захаравай. Усе яны з вялікай насцярожанасцю чакаюць чарговай аптымізацыі, бо стала ўжо аксіёмай: спачатку ў нас сельскія клубы ды бібліятэкі скасоўваюцца, а потым непазбежным вынікам знікаюць вёскі. Пагадзіцеся, працэс жахлівы. (Хто задумваўся, пра які вырай мроіцца былому, скажам, даглядчыку цялят ці даярцы на дванаццатым паверху сталічнай будыніны?) Дык што могуць супрацьпаставіць гэтаму працэсу на Быхаўшчыне?
Далей
|
№ 47 / 1277 за 2016-11-19
Адкрыцці ад эстрадніка
У аграгарадку Аляхновічы, што размешчаны ў Маладзечанскім раёне Мінскай вобласці, ёсць будынак, у якім знаходзіцца літаральна ўсё. А менавіта: сельскі выканаўчы камітэт, аддзяленні пошты ды банка. Таксама ў будынку яшчэ размешчаны і ўсе ўстановы культуры колішняй вёскі — дзіцячая школа мастацтваў, дом культуры ды бібліятэка. Вось іх мы і адправіліся “абследаваць” з салістам Маладзёжнага тэатра эстрады Яўгенам ЕРМАЛКОВIЧАМ, які і нарадзіўся на той зямлі. І дзяліцца з вамі ўспамінамі артыста пра тое, як гэтыя агмені функцыянавалі раней.
Далей
|
№ 46 / 1276 за 2016-11-12
“Культура” — газета для прафесіяналаў-3
Чарговая наша сустрэча, шаноўныя чытачы, прысвечана гаворцы пра культуру Быхаўскага раёна. Не можам не абысціся тут без маленькай прэамбулы. Апошнія гады ў мясцовым аддзеле ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі часта мяняліся кадры ў кіраўніцтве, што, як вядома, не надта спрыяе ладу ў працы. Пазамінулым летам, калі наша аўто села на днішча ў пясчаных быхаўскіх лясах, мы так і не дабраліся да райцэнтра, хоць і тэлефанавалі па дапамогу ў аддзел. Тэлефоны ўпарта маўчалі. Нават у прыёмнай абласнога ўпраўлення культуры нам не маглі дакладна сказаць, хто ж кіруе культурай Быхаўскага раёна. Выратаваліся ад пясчанага палону самі, хоць і змарнавалі на гэта ці не палову дня. Мы нікога не абвінавачваем. Проста сёлета карцела разабрацца, наколькі эфектыўна працуе аддзел. Пра свой візіт загадзя паведамілі праз сакратарку начальніка Рамана Мельнікава (быў ён на райвыканкамаўскай нарадзе). На ўсялякі выпадак пакінулі нумары сваіх тэлефонаў…
Далей
|
Назад
|
Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці
|