аКно ў свет № 52 / 1439 за 2019-12-28
Алег СКРЫПКА: “Смачна, як у Беларусі!”
Пад і на Каляды і Новы год прынята дарыць адзін аднаму падарункі. Для газеты “Культура” такім стала сустрэча з Алегам СКРЫПКАЙ.
І хоць, як сцвярджаецца, падоранае перадорваць нельга, мы прэзентуем гэта “спатканне” і вам, паважаныя чытачы, — у выглядзе эксклюзіўнага інтэрв’ю з лідарам знакамітага ўкраінскага рок-гурта “Воплі Відаплясава”, які вы пачуеце ў ноч пад Новы год з блакітнага экрана Беларусь 1.
Далей
|
№ 48 / 1435 за 2019-11-30
№ 42 / 1429 за 2019-10-19
Пяць вечароў з Грузіяй
Мінулы тыдзень у РТБД можна было ў поўнай меры назваць грузінскім: пяць вечароў на яго сцэне ішлі спектаклі двух тэатраў Грузіі, была разгорнута фотавыстава.
Далей
|
Сонца сяброўства
…Здаецца, гэта адбывалася так даўно, за савецкім часам, калі ўзаемаадносіны паміж творчымі арганізацыямі Беларусі ды Грузіі былі вельмі плённымі. Гэта тычылася і літаратурных сувязяў, і сувязяў тэатральных.
Далей
|
№ 39 / 1426 за 2019-09-28
Эфект дэжа вю
Мяркуючы па водгуках замежных турыстаў, Беларусь умее і можа здзіўляць, прычым, прыемна. А вось замежжа з кожнай маёй выправай здзіўляе ўсё меней. Так здарылася і гэтым разам, калі дзякуючы праграме Федэральнага міністэрства замежных спраў Германіі група беларускіх журналістаў і дзеячаў культуры змагла азнаёміцца з культурнымі ландшафтамі цяперашняй Нямеччыны. Мы лішні раз пераканаліся, што прэзентаваць краіну могуць не толькі вылізаныя да бляску адметнасці цэнтральных вуліц, але і лофтавыя задворкі, пераўтвораныя ў цікавыя арт-пляцоўкі. Зрэшты, не тое каб у нас нехта ў гэтым сумняваўся…
Далей
|
№ 26 / 1413 за 2019-06-29
Ні грашыма, ні борздымі шчанюкамі
На Вільнюскім фестывалі “Кінавясна” прайшоў пітчынг замежных праектаў, куды ў якасці ўдзельнікаў упершыню трапілі беларусы. Прафесіяналам з усёй Еўропы прадставілі незалежны фільм “Пражэкцёры”, над якім цяпер працуюць рэжысёр Улада СЯНЬКОВА і прадзюсар Ларыса АЛЕЙНІК. Іх камедыйную драму пра беларускіх стартапераў, якія вырашаюць свае фінансавыя праблемы ўсімі магчымымі спосабамі, запрасілі паўдзельнічаць у індустрыяльнай секцыі форуму. І ў выніку аўтары атрымалі грашовую ўзнагароду Baltic View.
Па вяртанні ў Мінск яны распавялі “К” пра свае надзеі і расчараванні, звязаныя з новым праектам, і панаракалі на тое, што ў Беларусі пакуль немагчыма рабіць на такіх фільмах бізнес.
Далей
|
№ 24 / 1411 за 2019-06-15
Лондан — Мінск: “Сямейны партрэт”
Сёння ў сталіцы адкрываецца выстава “Эмі Уайнхаус. Сямейны партрэт”, галоўнай цікавосткай якой
сталі не столькі экспанаты, колькі навіна, што продкі артысткі — родам з нашай краіны. Каралева блюзу,
соўлу і джазу, фэшн-ікона, уладальніца ўнікальнага голасу — так пра Эмі Уайнхаус кажуць часцей за ўсё. Выстава ж распавядае пра таленавітую дзяўчынку, якой яе ведалі блізкія людзі. Створаны ў 2013 годзе
ў Яўрэйскім музеі Лондана, праект ужо быў паказаны ў Амстэрдаме, Вене, Мельбурне, Тэль-Авіве ды
на іншых замежных пляцоўках. Мінск — адзіны на ўсёй прасторы СНД і ўвогуле апошні горад свету, які прымае гэтую выставу ў сябе. Днямі Мастацкую галерэю Міхаіла Савіцкага асабіста наведала сям’я Уайнхаус, што ўпершыню апынулася ў Беларусі, а “К” даведалася, чаму ж яна даўно марыла прыехаць сюды.
Далей
|
Франсуаза Юг’е: “Безумоўная ўмова фатаграфіі — адчуваць сябе вольным”
Вельмі сур’ёзная, стыльная і валявая. Цікаўная да ўсяго. Здымала ў Афрыцы, Сібіры, Інданезіі, Японіі, Паўднёвай Карэі... Чатыры гады таму прыязджала і да нас з праектам “Камуналка” пра піцерскія камунальныя кватэры. Сёння яна — французская фатографка і куратарка Франсуаза ЮГ’Е, афіцэр французскага ордэна “За дасягненні ў літаратуры і мастацтве” — скарае мінскую публіку ўжо моднай фатаграфіяй: 11 чэрвеня ў межах прэв’ю Месяца фатаграфіі ў Мінску ў Falcon Club Cinema адкрылася выстава знанай фатографкі “Цудоўныя”, прысвечаная фэшн-індустрыі.
Як гэтай маленькай жанчыне з фотаапаратам нават у такім жанры, як фэшн, удаецца паказаць свой характар? “К” не ўтрымалася і спытала пра гэта ў яе самой. А таксама пагутарыла з пераможцай World Press Photo пра рачных духаў Малі і той самы кадр, які трэба паспець схапіць.
Далей
|
№ 23 / 1410 за 2019-06-08
·
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 .. 34
Назад
|
Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці
|