Камедыя. Опера. Публіка
Сярод гасцей ХХІІІ Міжнароднага тэатральнага фестывалю “Белая Вежа”, што адкрыецца 11 верасня ў Брэсце, — Даўгаўпілскі тэатр з танцавальна-пластычным спектаклем “Казанова. Генрыета. Венецыя”. Калектыў з Латвіі не ўпершыню ў нашай краіне: ён неаднойчы праводзіў абменныя гастролі з Беларускім дзяржаўным акадэмічным музычным тэатрам, станавіўся ўдзельнікам “Славянскага базару ў Віцебску”, “М.@rt.контакту” ў Магілёве. Прычым прывозіў спектаклі самага рознага кшталту: драматычныя, пластычныя, музычныя, уключаючы класічную аперэту ў нечаканым вырашэнні.
Вопыт гэтага несталічнага тэатра, што месціцца ў культурна-адукацыйным і прамысловым цэнтры Латгаліі літаральна за трыццаць кіламетраў ад Беларусі, можа быць цікавым для нашых калектываў. Тым больш, што гісторыя Даўгаўпілскага тэатра, што бярэ адлік ад ХІХ стагоддзя, мела нямала драматычных старонак: тэатр зачыняўся, аднаўляўся, шукаў свайго гледача, свае твар і месца ў міжнародным тэатральным руху. З 2011 года яго ўзначальвае дырэктар і мастацкі кіраўнік Алег ШАПАШНІКАЎ — рэжысёр, вучань знакамітага Рамана Вікцюка і адначасова, паводле дзвюх ранейшых вышэйшых адукацый, урач і псіхааналітык.
Далей