прыватная гісторыя № 19 / 1197 за 2015-05-09
Абярэг з Вялікай Слабады
Давялося мне чуць ад сталых людзей, што ў гады вайны ў вёсках узнавіўся абрад ткання ручніка-абыдзенніка, які з даўніх часоў меў ахоўную функцыю і вырабляўся ў час агульнага няшчасця. Некалькі жанчын адной вёскі збіраліся разам у адну хату, каб на працягу дня ці ночы напрасці і выткаць абярэг. Вайна пагражала бядой усім жыхарам вёскі, і ад ручніка-абярэга чакалі дапамогі і прадухілення небяспекі. Ткалі яго талакой за мінімальны тэрмін. Пад час працы ўдзельнікі абраду павінны былі захоўваць маўчанне. Усе думкі, усю энергію належыла перадаць абыдзенніку, які станавіўся калектыўным абярэгам.
Далей
|
“Я дайшоў да Берліна…”: свая вайна
Трыццаць гадоў таму, у сувязі з набліжэннем знамянальнай даты — 40-годдзя Перамогі — я звярнуўся да ўдзельніка Вялікай Айчыннай вайны, кавалера 13 ордэнаў і медалёў, мастака-жывапісца, заслужанага настаўніка БССР, заслужанага дзеяча культуры Польшчы і майга сябра Віктара Вярсоцкага з просьбай распавесці пра сваю ваенную “адысею”. Успаміны кожнага былога воіна могуць стаць неацэнным чалавечым дакументам, з’явіцца працягам летапісу векапомных дзён. Тады я падрабязна запісаў пранікнёную споведзь Віктара Іванавіча, але матэрыял чамусьці так і не быў надрукаваны ў адной газеце. І вось нядаўна я гэтыя запісы знайшоў у хатнім архіве. Прачытаў і падумаў: трэба надрукаваць, бо “культура”ўскі летапіс подзвіга будзе цікавым і карысным для сённяшніх маладых людзей, для каго памяць салдат, якія змагаліся за Радзіму, — гэта памяць самой гісторыі… Віктар Вярсоцкі (1923 — 2004) у свой час быў вельмі папулярнай асобай і як мастак-пейзажыст, і як настаўнік, што выхаваў у сталічнай сярэдняй школе №75 з мастацкім ухілам і Мінскім мастацкім вучылішчы не адно пакаленне творчай моладзі, і як грамадскі дзеяч, які шмат гадоў працаваў адказным сакратаром, а таксама намеснікам старшыні Саюза мастакоў БССР, і проста як добры, інтэлігентны і камунікабельны чалавек.
Далей
|
Шчымлівая мелодыя для самотнай скрыпкі
…Тое, што яўрэйскія дзеці з гета былі пераведзены спярша ў нямецкі, а потым у савецкі дзіцячы дом, падаецца неверагодным. Хутчэй за ўсё гэта здарылася дзякуючы ў тым ліку і Соні (роднай сястры Міхаіла Рыўкіна), якая ўваходзіла ў склад мінскага антыфашысцкага падполля. У хуткім часе Соня была расстраляна карнікамі ў Мінскім гета. Пяцігадовая Ірачка з гета трапіла ў Слуцкі дзіцячы дом, а вось трохгадовы Саша — у Мінскі. Дзеці былі разлучаны і амаль 60 гадоў лічылі адно аднога загінулымі…
Далей
| |
№ 18 / 1196 за 2015-05-02
Хронікі ацалелага архіва. Частка ІІ
Больш за год я заняты прывядзеннем да ладу свайго фотаархіва. Сканую плёнкі 1980-х. І мне здаецца, што я сканую не толькі ўласна іх, але і сваю памяць. Дзіўна, як, гледзячы на кадры, пра якія я ўжо даўно забыўся, прыгадваецца ўсё тое, што спадарожнічала здымцы… Гэта падобна на цуд. На маленькі цуд падобна і тое, што гэтыя плёнкі захаваліся...
Далей
|
Вачыма Ларывона-мухі
…А ў сакавіку 1940-га па Мінску распаўсюджваўся верш з подпісам “Іван Зацяты” — відавочны псеўданім. Чэкісты па шрыфце друкарскай машынкі дабраліся да канцылярыі Беларускага радыё: аказваецца, ліст прыйшоў туды. Таму, хто яго ўскрыў, верш быццам абпаліў рукі. Але перш чым перадаць крамольны допіс у “органы”, з яго знялі копіі для распаўсюджвання. Рызыка была вялікая:
Далей
|
Маэстра і яго сад у квецені
Вольга Палівода не давала інтэрв’ю 19 гадоў. І пра сустрэчу мы дамаўляліся бадай год. Так доўга шукалі нагоду, каб гутарка набыла канкрэтны вынік па ўшанаванні памяці мужа Вольгі Пятроўны — знакамітага беларускага кампазітара Ігара Паліводы. Папулярызацыяй ягонай творчасці Вольга Палівода займаецца ці не ўвесь гэты час. Яе намаганнямі разам з іншымі неабыякавымі творчымі асобамі зладжаны вечары памяці кампазітара ў Беларускай дзяржаўнай філармоніі, зняты дзве дакументальныя стужкі пра Ігара Ігаравіча, выпушчаны нотны зборнік яго твораў, якія гучаць няхай і не заўжды з вялікіх сцэн, але ж далучаюць да работ маэстра ўсё больш выканаўцаў розных пакаленняў. А яшчэ Вольгай Пятроўнай захаваны архіў рукапіснай і машынапіснай спадчыны Паліводы — музычнай ды літаратурнай, што даступны для даследчыкаў феномену гэтага творцы.
Далей
| |
№ 17 / 1195 за 2015-04-25
“Песням больна будзя!”
Супрацоўнік Веткаўскага музея Генадзь ЛАПАЦІН напісаў (дакладней — запісаў) чарговую кніжку. У цэнтры яе — бабуля Варвара Грэцкая (1925 года нараджэння) з пасёлка Амяльное і яе погляды на жыццё ды культуру. Бабулі — даўняя “спецыялізацыя” Лапаціна. Ён у пошуках народнай ісціны не з адным іх дзясяткам пазнаёміўся ў самых розных куточках Веткаўшчыны.
Далей
|
Пра што мне піша неба
Завяршаем знаёміць чытачоў з фрагментамі кнігі фалькларыста, лідара этна-трыа “Троіца” Івана Кірчука “Гарыць свечка ля алтара”, выдадзенай летась. Першыя публікацыі з серыі — у №№ 3, 5, 7, 9, 11, 15 за 2015 год...
Далей
|
Там кожнае імгненне — як кляновы сок
У сваім дзённіку больш як чвэрць стагоддзя таму я запісаў: “…З гадамі ўсё мацней і мацней пачынаеш усведамляць, што пакінуўшы родную вёску, ты асіраціў вялікую частку сваёй душы. Адарваўся ад Дземідоў, а да асфальту і гарадскога тлуму так і не прыстаў”. Вось іншы запіс, якому дванаццаць гадоў: “А калі надыходзіць красавік, міжволі згадваецца Чарнобыль і ўсё тое, што здарылася дваццаць дзевяць гадоў таму, у ноч на 26 красавіка, не паддаецца майму нейкаму разуменню і тым больш апраўданню. Пякельнай ранай Чарнобыль па-ранейшаму баліць… Пэўна, і не толькі ў мяне… Згадваю свае Дземіды, вяскоўцаў, дарогі, сады… Пакінутую хату…” Разам з тым, у падзагалоўку кнігі дзённікавых запісаў “Мае Дземіды” я закрэсліў словы “Споведзь пакінутай вёскі”, паправіўшы іх на “Дзённік пакінутай вёскі”. Бо для мяне яе гісторыя не скончана, далёкая ад скону. І сёння прапаную зірнуць у нататкі аднаго з гадоў майго дзённіка — 1986-га…
Далей
| |
·
1 .. 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15
Назад
|
Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці
|