Погляд з XXI стагоддзя № 49 / 1540 за 2021-12-04
“Тэрмінова выслаць камень...”
91 год таму былі завершаны работы па ўзвядзенні ў Маскве на Краснай плошчы помніка-маўзалея У.І. Леніну, у якіх прымалі ўдзел беларусы.
Далей
|
№ 44 / 1535 за 2021-10-31
Легендарная ўдзельніца акцыі супраціву
Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны захоўвае многія імёны, даты і факты. Зусім нядаўна, 24 кастрычніка 2021 года, споўнілася 100 гадоў з дня нараджэння Героя Савецкага Саюза Надзеі Траян. Лёс гэтай жанчыны звязаны з ліквідацыяй так званага генеральнага камісара Беларусі падчас фашысцкай акупацыі нашай краіны Вільгельма Кубэ. Ноччу з 21-га на 22-га верасня 1943 года ў 2 гадзіны 15 хвілін у яго спальні выбухнула міна. Гэта акцыя супраціву беларускіх падпольшчыкаў назаўсёды ўвайшла ў гісторыю Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі Беларусі. Вільгельм Кубэ ўзначальваў акупацыйную адміністрацыю ў генеральнай акрузе “Беларусь” рэйхскамісарыята “Остланд” два гады і 20 дзён. За гэты час шмат бед спазнала беларуская зямля…
Далей
|
№ 43 / 1534 за 2021-10-23
Успамінаючы мясціны Караткевіча
26 лістапада споўніцца 91 год з дня народзінаў Уладзіміра Караткевіча. Многія нашы землякі пачыналі знаёмства з беларушчынай менавіта з яго твораў. Караткевічазнаўцы мяркуюць, што для рамантызацыі Беларусі ён зрабіў такі ж уклад, як Вальтэр Скот для Англіі або Генрык Сянкевіч для Польшчы. Захацелася даведацца, якія мясціны нашай краіны Уладзіміру Сямёнавічу былі найбліжэйшыя, больш за ўсё натхнялі на працу.
Далей
|
№ 42 / 1533 за 2021-10-16
Загінуўшыя ў сорак першым...
У гэтым годзе мы “са слязамі на вачах” адзначылі 80-годдзе з пачатку Вялікай Айчыннай вайны, самай страшнай і крывавай у гісторыі нашай краіны. І па сёння яшчэ да канца не ўстаноўлена агульная колькасць страт, але лік ідзе на многія мільёны. Сярод гэтых мільёнаў загінуўшых і зніклых без вестак — больш за два дзясяткі беларускіх мастакоў. Зараз мы распавядзём толькі пра трох творцаў з гэтага жалобнага шэрагу, якія ў першыя месяцы вайны змянілі аловак і пэндзаль на вінтоўку і аўтамат, але ў тым жа 41-м — загінулі смерцю храбрых у баях за Радзіму...
Далей
|
№ 37 / 1528 за 2021-09-11
Уладар чатырох стыхій
Вядомы рускі паэт Сяргей Ясенін нарадзіўся ў сяле Канстанцінаве, а праз 76 гадоў у суседнім сяле Волкаве — яго цёзка, вядомы смаргонскі ганчар, член саюза народных майстроў Беларусі. Што збліжае Ясеніна і Нагаева? Любоў да вёскі і прыроды, імкненне да гармоніі, прыгажосці, святла.
Руская зямля нарадзіла Сяргея Нагаева, а на беларускай ён развівае свой талент і духоўна ўзрастае.
Далей
|
№ 31 / 1522 за 2021-07-31
Аб’ект incognito са спісу ЮНЕСКА
У гэтым студзені прайшоў адзін варты ўвагі юбілей — і прайшоў ён, на жаль, міма грамадскай увагі. Самы загадкавы аб’ект з “беларускага спісу” ЮНЕСКА адзначыў 205-годдзе сваёй гісторыі.
Пра Дугу Струвэ, вядома, многія чулі. Але далёка не кожны дасць рады патлумачыць, што ж яна такое і ў чым тут соль. Таму гэтым помнікам сусветнай спадчыны ганарымся мы неяк дзяжурна, дзеля праформы. Тым болей, прыналежыць ён не толькі нам, але адразу дзесяці краінам. Аднак калі ўсвядоміць, што Беларусь ідзе ў іх пераліку не праз коску, а з загалоўнай літары, стаўленне, мабыць, зменіцца.
Далей
|
“Пецярбург Дастаеўскага” ў Мінску
200 гадоў таму, 11 лістапада 1821 года, нарадзіўся вялікі рускі пісьменнік Фёдар Дастаеўскі. За вякі яго творчасць не толькі не страціла актуальнасці, а выявілася яшчэ больш вострай і надзённай — Дастаеўскі ўваходзіць у спіс пісьменнікаў, якога ў нашы дні найбольш часта цытуюць і перакладаюць на іншыя мовы. Да юбілейнай даты прымеркаваная вялікая колькасць значных і цікавых мерапрыемстваў, і не толькі ў Расіі, а і па ўсім свеце. У Беларусі таксама: бо ўсе мы памятаем, што карані роду Дастаеўскіх — на беларускай зямлі і што Фёдар Міхайлавіч паходзіць з нашага старажытнага шляхецкага роду. 27 ліпеня ў Нацыянальнай бібліятэцы Рэспублікі Беларусь прайшло выставачна-асветніцкае мерапрыемства да 200-годдзя з дня нараджэння Ф. М. Дастаеўскага, падрыхтаванае Міністэрствам культуры Расійскай федэрацыі пры падтрымцы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і Нацыянальнай бібліятэкі Рэспублікі Беларусь.
Далей
|
№ 29 / 1520 за 2021-07-17
Пракруставы ложак рэстаўрацыі, або Як пазбегнуць падробкі?
Гутарачы з улюбёнымі ў справу спецыялістамі, ты разумееш, што рэстаўрацыя — гэта зусім не тыя панылыя выразы твараў, якія мы дасюль раз-пораз бачым на вуліцах у адной няўдалай сацыяльнай рэкламе. Гэта інтрыга, творчыя дылемы, інтэлектуальны выклік, сюжэтныя піруэты… Выстава творчай суполкі “Басталія”, што экспанавалася ў чэрвені ў Нацыянальным гістарычным музеі, цудоўна гэта засведчыла. А зараз — свайго кшталту каментарыі да яе.
Пра тое, як адрозніць рэстаўрацыю ад падробкі, мы гутарым з кіраўніком суполкі Фёдарам САРОКАМ і яе ўдзельнікамі Ігарам КНЫШАМ, Іванам МЯДЗВЕДЗЁВЫМ і Катажынай ШАЎРУК.
Далей
|
№ 20 / 1511 за 2021-05-15
Напамін пра пекла на зямлі
У рамках прынятага сёлета плана адзначэння Года народнага адзінства Міністэрствам культуры і Мінгарвыканкамам абвешчаны конкурс на стварэнне памятнага знака “Уз’яднанне”, які мае з’явіцца ў Мінску для ўвекавечання падзей восені 1939 года, калі Заходняя Беларусь была далучаная да Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі. 17 верасня — дата, калі фактычна адбылося знамянальнае аб’яднанне краіны, значэнне якога для нашай Беларусі мае высокі нацыянальна-гістарычны сэнс.
А 14 лістапада 1939 года трэцяя пазачарговая сесія Вярхоўнага Савета БССР пастанавіла: “Прыняць Заходнюю Беларусь у склад Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі і ўз’яднаць тым самым беларускі народ у адзінай Беларускай дзяржаве”.
Як варыянт пляцоўкі для размяшчэння помніка разглядаецца месца ля скрыжавання праспектаў Пераможцаў і Машэрава. Таксама плануецца добраўпарадкаваць і абнавіць мемарыял на месцы канцэнтрацыйнага лагера, які існаваў у горадзе Бяроза Брэсцкай вобласці, калі ён уваходзіў у склад буржуазнай Польшчы. Чым вядомае гэтае месца, чаму і якім чынам сёння варта захоўваць памяць аб падзеях, якія адбываліся тут у міжваенныя гады?
Далей
|
·
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 .. 28
Назад
|
Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці
|