Ёсць пытанне ! № 48 / 916 за 2009-11-28
Беларуская драматургія: ідэальнае і рэальнае
26 лістапада на базе Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры і мастацтваў адбыўся Рэспубліканскі семінар для загадчыкаў літаратурных частак тэатраў на тэму “Механізмы ўдасканалення рэпертуарнай палітыкі драматычных і лялечных тэатраў краіны”. Лейтматывам яго сталася размова адносна лёсу нашай сучаснай драматургіі на беларускай сцэне, якая апошнім часам набыла надзвычайную вастрыню.Сапраўды, апошнія пару сезонаў у айчынным тэатральным жыцці адзначыліся заўважным ажыўленнем у творчых колах.
Далей
|
№ 37 / 905 за 2009-09-12
Інтэрнет і інтэрнат
Падышла да канца першая дэкада верасня. Студэнты, у тым ліку і першакурснікі, ужо засяліліся ў інтэрнаты. “К” вырашыла даведацца пра ўмовы пражывання ў сталічных інтэрнатах ВНУ культуры і мастацтваў — Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі і Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў.
Далей
|
№ 35 / 903 за 2009-08-29
Ініцыятыва з грашовай аддачай
“Культура павінна зарабляць!” Гэтую, ужо крылатую на сёння, фразу чарговы раз агучыў старшыня Гомельскага аблвыканкама Аляксандр Якабсон. Падставай для прамаўлення названай аксіёмы стаў абласны семінар “Аб развіцці платных паслуг у сферы культуры”. Мерапрыемства прайшло 25 жніўня ў гарпасёлку Акцябрскі. І месца яго правядзення было абрана, натуральна, невыпадкова. Установы культуры Акцябрскага раёна праяўляюць сапраўды нестандартнае стаўленне да развіцця пазабюджэтнай дзейнасці. Але ініцыятыўнасць культасветнікаў аднаго рэгіёна не можа, безумоўна, паўплываць на агульны стан абласных спраў па рэалізацыі культурных паслуг насельніцтву.
Далей
|
Кадры, адгукніцеся!
Дыяген праславіўся не толькі тым, што жыў у бочцы. У вольны ад філасофскіх разваг час ён з паходняй у руцэ нястомна шукаў асоб. Сёння ягоны шлях паўтарае дырэктар Максімавіцкага сельскага дома культуры Сяргей Шчэпка: ён таксама ўпарта шукае асобу. І не адну, а, як мінімум, дзве. Патрэбны СДК мастацкі кіраўнік і акампаніятар, а тое, што добры культасветнік — заўжды асоба, дырэктар установы і пад сумнеў не бярэ. Скончыў у свой час Інстытут культуры, цудоўна ўсвядоміў, што без спецыялістаў, здольных на перспектыўнае мысленне, вясковая культура будзе няўхільна гібець. І праблема жыццядзейнага кадравага патэнцыялу тычыцца, безумоўна, не толькі Клічаўскага раёна і не толькі Магілёўшчыны. Але душа Сяргея Шчэпкі баліць, зразумела, найперш за родную ўстанову.
Далей
|
№ 33 / 901 за 2009-08-15
Глядач ідзе! Але не на беларускае...
Апошнія гады прынеслі беларускім аматарам кіно шмат прыемных момантаў. Па-першае, паступова змяняецца знешні выгляд кінатэатраў, яны атрымліваюць новае абсталяванне, значна ўзбагаціўся іх рэпертуар. У буйных населеных пунктах паход у кінатэатр цяпер стварае рэальную альтэрнатыву вечару, праведзенаму перад тэлевізарам. І, што важна, квіток на сеанс па кішэні літаральна кожнаму даросламу жыхару краіны. Па-другое, актывізаваліся айчынныя кінатворцы. Нацыянальная кінастудыя “Беларусьфільм” ці не штомесяц радуе новымі мастацкімі стужкамі, не прымушаюць чакаць сябе дакументальныя і анімацыйныя прэм’еры. Прывядзём прыклад: калі тры гады таму на экраны былі выпушчаны толькі дзве мастацкія стужкі, то сёлета можна казаць пра 13 адзінак у год, што набліжаецца да паказчыкаў часоў СССР. Паспяхова асвятляе розныя бакі нашага жыцця РУП “Беларускі відэацэнтр”… Але казаць пра значны росквіт кінагаліны ў Беларусі пакуль зарана. Ні пракат, ні вытворчасць стужак на сённяшні дзень не з’яўляюцца ў нас прыбытковымі. Акрамя таго, на вялікі жаль, сярэднестатыстычны беларус пакуль што аддае перавагу замежнай кінавідэапрадукцыі. Становішча з пракатам беларускага кіно ў айчынных кінатэатрах увесь час знаходзіцца пад пільным кантролем кіраўніцтва Міністэрства культуры рэспублікі, асобным пунктам уносілася ў парадак пасяджэнняў калегіі Міністэрства. На апошнім з іх, дзе ішла гаворка пра вынікі бягучага года ў названай галіне, яшчэ раз гаварылася пра неабходнасць больш дзейснай рэкламы і “прасоўвання” айчыннай кінапрадукцыі на экран. Карэспандэнт “К” вырашыў даведацца, якое месца займаюць беларускія стужкі ў айчынным кінапракаце і якія праблемы стаяць перад тымі, хто прапануе іх гледачу.
Далей
| |
Каб “прайм-тайм” быў апрыёры
Каментарый з нагоды
Карэспандэнт “К” пацікавіўся, якой бачыцца сітуацыя з пракатам айчынных стужак кіраўніцтву Нацыянальнай кінастудыі “Беларусьфільм”:
Далей
| |
№ 32 / 900 за 2009-08-08
Палюбіце музей!
“Дзе і кім вы працуеце?” — найпершае пытанне пры знаёмстве. Напэўна, працоўная дзейнасць чалавека характарызуе яго з многіх бакоў. У пэўных дзяўчат загараюцца вочы пры знаёмстве з бізнесменам. А некаторыя хлопцы, даведаўшыся, што іхняя спадарожніца — фотамадэль, ператвараюцца ў паўлінаў з распушчаным хвастом... А я працую ў музеі. І калі субяседнік пытаецца: “І што ты там робіш — распавядаеш казкі?”, я імгненна губляю цікавасць да яго. Але не губляю надзеі змяніць такое ўспрыняцце маёй прафесіі, пераканаць, што праца ў музеі — цікавая, разнастайная, карысная...
Далей
|
Назад
|
Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці
|