Асоба і час № 42 / 860 за 2008-10-18
“Як я доўга цябе чакаў...”
Гэтыя словы кампазітара Яўгена Глебава згадала пад час гутаркі з карэспандэнтам “К” яго жонка Ларыса. Толькі што здадзена ў выдавецтва “Мастацкая літаратура” яе кніга пад назвай “Лёсу сярэбраныя трубы”. Гэтым томам адкрыецца новая серыя — “Беларусь музычная”. Шмат што згадваецца Ларысе ГЛЕБАВАЙ пра мужа. І выказала багата цікавых меркаванняў пра музыку, заснаваных на глебаўскім: не павінны губляць сваю душу гэтыя чароўныя сугуччы.
Далей
|
№ 40 / 858 за 2008-10-04
Нібы Мальер пісаў для Уладамірскага
“Мы — толькі карлікі на плячах тытанаў” — як часта даводзіцца ўзгадваць гэтую фразу, калі гаворка заходзіць пра таямніцы акцёрскага мастацтва і сакрэты гэтай невідочнай на першы погляд, але разам з тым ці не самай публічнай, прафесіі. Адным з гэткіх тытанаў сцэнічнага мастацтва, з чыім іменем непарыўна звязаны часы станаўлення і сталення беларускага тэатра, і з’яўляўся Уладзімір Уладамірскі, які 35 гадоў аддаў служэнню айчыннай сцэне.
Далей
|
№ 25 / 843 за 2008-06-21
Маўр-Дзя-Дун — “сватку” Якубу: “Здаецца мне, што гэта Колас”
Янка Маўр (сапраўднае імя — Іван Фёдараў) маладзейшы ўсяго на год за Якуба Коласа, пазней жа сам лёс парадніў іх: пісьменнікі сталі сватамі. Маўра, чыё 125-годдзе адзначаем сёлета, справядліва называюць заснавальнікам беларускай дзіцячай літаратуры і цудоўным знаўцам псіхалогіі маленькай асобы. Яго творам уласцівы праўдзівае адлюстраванне рэчаіснасці, гістарычная дакладнасць, гуманізм.
У гады Вялікай Айчыннай вайны сям’я Янкі Маўра была эвакуіравана ў Алма-Ату. Дзіцячы пісьменнік стала перапісваецца з Якубам Коласам, які, таксама пакінуўшы родную Беларусь, у гэты час жыве ў Ташкенце. Лісты Маўра да народнага паэта таксама насычаны тымі згаданымі праўдзівасцю і гістарычнай дакладнасцю паказу навакольнага свету і абставін.
Фрагменты з гэтай неапублікаванай раней перапіскі прапануе сваім чытачам “К”.
Далей
|
№ 17 / 835 за 2008-04-26
№ 16 / 834 за 2008-04-19
№ 10 / 828 за 2008-03-08
У памяці апладысменты не сціхаюць
Цяпер гэтыя інтэлігентныя жанчыны сталага веку амаль што суседкі. Адна жыве ў нумары 16, а другая — здаецца, у 19-ым. Кожная мае па невялічкім, утульным і чыстым пакоі, вокны якога выходзяць у лес, што з усіх бакоў атуляе Рэспубліканскі інтэрнат ветэранаў вайны і працы. Навакольная цішыня і спакойны лад жыцця, пазбаўлены побытавых клопатаў, спрыяюць успамінам: пра вялікую сцэну, гром апладысментаў, мора кветак. Такое ніколі не забываецца. І радасць гэтых імгненняў мае ўласцівасць раз-пораз вяртацца. Асабліва цяпер, напрадвесні.
Далей
|
№ 9 / 827 за 2008-03-01
Пераможна-вікторны Чарнабаеў
Народны артыст Беларусі Віктар Чарнабаеў: 50 гадоў на опернай сцэне
Каля 100 оперных партый і некалькі тысяч выступленняў — менавіта так, пры любові да статыстыкі і магіі “круглых” лічбаў і нулікаў напрыканцы, можна падлічыць “творчы ўраджай” народнага артыста Беларусі Віктара ЧАРНАБАЕВА за 50 гадоў дзейнасці ў Беларускай оперы. Але ж як вымераць той унёсак у нацыянальную музычна-тэатральную спадчыну, які ён зрабіў за гэты час і працягвае рабіць цяпер? 26 лютага Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы Рэспублікі Беларусь адзначыў яго юбілей спектаклем “Севільскі цырульнік” Дж.Расіні. І стала зразумела: знаны саліст яшчэ дасць фору моладзі, бо свой багаты тэатральны і жыццёвы вопыт спалучае з не меншым юнацкім запалам, якім могуць пахваліцца не ўсе маладзёны.
Далей
|
№ 43 / 809 за 2007-10-27
Шчаслівыя павароты
У жыцці Мікалая ЧАРГІНЦА былі футбол, праца на заводзе ў якасці рэгуліроўшчыка апаратуры, юрыспрудэнцыя, журналістыка, а абраў ён пісьменніцкую дзейнасць. На пытанне: чаму ён ў рэшце рэшт стаў празаікам? — старшыня Пастаяннай камісіі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу РБ, старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі адказвае, што гэта было хутчэй заканамернасцю, чым выпадковасцю.
Далей
|
Чатыры месяцы ў “Дарогах лёсу”
17 кастрычніка — у сямідзесяты дзень нараджэння пісьменніка, старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі, старшыні Пастаяннай камісіі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу РБ Мікалая Чаргінца — на Першым канале быў паказаны дакументальна-біяграфічны фільм “Дарогі лёсу”, прысвечаны творчаму і жыццёваму шляху вядомага ў краіне і за яе межамі літаратара і дзяржаўнага дзеяча.
Далей
|
Назад
|
Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці
|