Prof-партфоліа № 22 / 1200 за 2015-05-30
Здабыткі з любанскага "...куфэрку"
22 — 24 мая ў Любані прайшоў Х Адкрыты абласны фестываль дзіцячай тэатральнай творчасці “Чароўны куфэрак”. Юбілей стаўся дадатковай падставай паразважаць над далейшым развіццём і самога свята, і нацыянальнага тэатральнага мастацтва — як аматарскага, так і прафесійнага. Бо тое, бы ў люстэрку (у прамым, “крывым” і ўвогуле “залюстэркавым” сэнсах), адбіваецца на нашых дзецях і іх творчасці.
Далей
|
№ 21 / 1199 за 2015-05-23
Цікавасць да кухні ў вузкіх колах
Сёння ў інвентары нематэрыяльнай культурнай спадчыны Беларусі — шэсць элементаў, звязаных з традыцыйнай кулінарыяй. Што дало гэтым кулінарным традыцыям унясенне іх у інвентар нематэрыяльнай культурнай спадчыны? Мабыць, самае істотнае — шырокую вядомасць у вузкіх колах. Але цікаўнасць грамадства ў цэлым да традыцыйнай кухні пакуль невялікая. Можа, гэта абумоўлена стэрэатыпным поглядам на яе як “цяжкую” для страўніка?
Далей
|
Чым “чапляць”?
Першы год існавання вандроўнага тэатра “Вір” быў адзначаны выступленнем артыстаў на сёлетнім ІІІ Мінскім форуме вулічных тэатраў з пастаноўкай “Карабель дурняў”. Няхай век трупы — невялікі, але ж калектыў камфортна пачуваецца ў айчыннай культурнай прасторы, бо ў кожнага з яго ўдзельнікаў за плячыма значны досвед выступленняў на айчынных і замежных пляцоўках. На пытанні “К” пра тэндэнцыі руху вулічных тэатраў адказала Ганна НЕСЦЕРАВА — мастацкі кіраўнік і заснавальніца “Віра”.
Далей
|
№ 20 / 1198 за 2015-05-16
З усіх рамёстваў збяром “…Букет”?
З гэтага нумару "К" распачынае серыю гутарак
са старшынямі творчых саюзаў краіны. Якія
надзённыя пытанні хвалююць кіраўнікоў профільных суполак прафесіяналаў у сферах
культуры і мастацтва? Пра гэта і будуць інтэрв'ю
на старонках нашай газеты. Карэспандэнт “К” пагутарыла з доктарам мастацтвазнаўства, прафесарам, даследчыкам традыцыйных рамёстваў, старшынёй Беларускага саюза майстроў народнай творчасці Яўгенам САХУТАМ. Пад час размовы прагучалі і вострыя пытанні, што тычацца не толькі сферы матэрыяльнай спадчыны беларусаў. І пачалі мы з VII Рэспубліканскага фестывалю-кірмашу “Вясновы букет”, які пройдзе 23 мая ў Мінску на тэрыторыі Лошыцкага парку.
Далей
|
№ 18 / 1196 за 2015-05-02
Пад шрыфтам Песняра
На сёлетняй, ужо чацвёртай па ліку, навукова-практычнай канферэнцыі “Электронная культура”, што прайшла ў рамках XXII Міжнароднага спецыялізаванага форуму па тэлекамунікацыях, інфармацыйных і банкаўскіх тэхналогіях “ТІВО-2015”, айчынныя бібліятэкары, музейшчыкі ды ІТ-спецыялісты дэманстравалі шматлікія інавацыі, якія сёння актыўна выкарыстоўваюцца ў розных як дзяржаўных, так і прыватных установах ды арганізацыях сферы.
Далей
|
Як запоўніць лакуны?
Калі запытацца ў “мудрага” Інтэрнэту, што такое бортніцтва і Старажоўка, хто такія Мацей Бутрымовіч ды Паўлюк Багрым, дык ён спярша накіруе да адпаведных старонак у беларускай Вікіпедыі. Прычым, магчыма, гэтых старонак будзе ажно дзве, бо сёння айчынная вікі-энцыклапедыя ствараецца ў двух варыянтах. І самае цікавае, што “шчыруюць” над гэтым інтэрнэт-даведнікам адно толькі валанцёры. З адным з іх — рэдактарам беларускай Вікіпедыі Вольгай СІТНІК — і пагутарыла “К”.
Далей
|
№ 17 / 1195 за 2015-04-25
Свая метода
Сталічная Дзіцячая музычная школа мастацтваў № 10 невыпадкова носіць імя знанага кампазітара, народнага артыста Беларусі Яўгена Глебава. Тут рэгулярна ладзяцца канцэрты беларускай музыкі, у тым ліку прымеркаваныя да значных падзей у жыцці Беларускага саюза кампазітараў, праходзяць сустрэчы з творцамі, нараджаюцца самыя разнастайныя праекты, скіраваныя на падтрымку і развіццё айчыннай музычнай культуры ў кантэксце сусветнай. На сцэнах філармоніі, Канцэртнай залы “Верхні горад”, Цэнтральнага дома афіцэраў, Палаца культуры прафсаюзаў ды іншых пляцоўках вечары гэтай навучальнай установы сталі рэгулярнымі. Многія тэматычныя імпрэзы вызначаны па часе: “Зімняя казка” — на Каляды, “Музыка народаў свету” — у лютым. Ды што казаць, калі апошні па часе філарманічны канцэрт у Вялікай зале — “Музыка беларускіх кампазітараў у сэрцах нашых дзяцей” — адбыўся колькі дзён таму! І быў у бягучым годзе далёка не першым па ліку.
Далей
|
№ 16 / 1194 за 2015-04-18
Бярозавік для чытача
Бібліятэкі Асіповіччыны здзіўляюць з парога. У раённай, да прыкладу, за колькі крокаў ад абанемента трапляеш у плынь тэлеінфармацыі: пад столлю вісіць “плазма”, якая дэманструе мясцовыя навіны. Зручна, незвычайна. Але якімі цікавымі ні былі б прыдумкі ды сучасная тэхніка, удвая цікавей знаёміцца з новымі людзьмі ды зноў сустракацца са старымі знаёмымі. Чаму? Ды таму, што сваю справу яны лічаць самай галоўнай у свеце.
Далей
|
№ 15 / 1193 за 2015-04-11
Віртуальныя замкі ў 3D
Сёння многія касмічныя тэхналогіі выкарыстоўваюцца таксама і ў, так бы мовіць, чыста “зямных” справах. Калі хто гэтаму факту не верыць, таму раю завітаць у Аб’яднаны інстытут праблем інфарматыкі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, у аддзел сумесных праграм касмічных і інфармацыйных тэхналогій. Мая гутарка з загадчыкам згаданага аддзела Сяргеем КАРЭНЯКА і яго навуковым супрацоўнікам Дзмітрыем ПРАДУНОМ якраз і пачалася з касмічных тэхналогій, якія сёння выкарыстоўваюцца, у тым ліку, у сферы культуры.
Далей
|
Назад
|
Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці
|