Часцінкі раю — вачамі мастака
“Святлана заўсёды была прынцыповым і не патрабуючым да сябе ўвагі Мастаком. Усё жыццё яна прысвяціла мастацтву”, — такімі словамі знакамітая беларуская мастачка Зоя Літвінава папярэдзіла адкрыццё ў Нацыянальным мастацкім музеі персанальнай выставы сваёй бліжэйшай сяброўкі, амаль што сястры, Святланы Катковай. Выставы пасмяротнай — у мінулым снежні на 80-м годзе жыцця Святланы Сяргееўны Катковай, члена Саюза мастакоў СССР і Саюза мастакоў Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі, не стала. Як ні дзіўна, гэта першая персанальная выстава Катковай у Нацыянальным мастацкім музеі, чые галерэі цяпер з яе карцінамі напоўніліся сонцам, колерам і кветкамі, якія мастачка называла “часцінкамі раю”.
Далей