V.I.P. № 3 / 871 за 2009-01-17
Матывацыя каралевы
Да значнага юбілею артыста звычайна рыхтуецца бенефіс альбо ўрачысты творчы вечар. Аднак у адзін вечар зала Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі наўрад ці змясціла б усіх прыхільнікаў актрысы, чый шматгранны талент паходзіць, падаецца, ад самой беларускай зямлі, — пранізліва шчырай Таццяны МАРХЕЛЬ. Таму віншаванні і шчырыя словы на адрас заслужанай артысткі краіны будуць гучаць у тэатры цягам дзесяці дзён, за час якіх пакажуць пяць спектакляў з удзелам Таццяны Рыгораўны, а таксама адбудзецца вялікі юбілейны вечар актрысы.
Далей
|
№ 43 / 861 за 2008-10-25
Ствараць новае і не трапіць “убок”
Сёння спаўняецца 75 гадоў Нінель ШЧАСНАЙ — заслужанаму дзеячу мастацтваў БССР, члену Беларускага саюза мастакоў і Беларускага саюза архітэктараў, ветэрану працы, адной з самых тытулаваных мастачак нашай краіны, жанчыне-сонцу, жанчыне-сапраўднаму генератару энергіі. Яе работы — гэта сумесь ашаламляльных колераў і сполахаў святла, уласцівых, хутчэй, мастакам паўднёвых краін. Але Нінель Іванаўна знаходзіць гэтыя ясныя гукі колеру на Беларусі, калі казаць больш дакладна — у сваім свеце, дзе пануюць дабрыня, прыгажосць, згода як надзейныя захавальнікі міру.
Далей
|
№ 39 / 357 за 2008-09-27
Сімфонія ў чатыры рукі
Дзе жыве музыка? Хтосьці скажа летуценна: “У душы”. Хтосьці пафіласофствуе: “Там, дзе яе любяць”. Менш рамантычныя асобы дакладна канстатуюць: “У нотах і гуках”, або: “У філармоніі”, маючы на ўвазе менавіта “жывы” гук. Таму напярэдадні Міжнароднага дня музыкі, які адзначаецца 1 кастрычніка, нашымі суразмоўцамі сталі мастацкі кіраўнік Беларускай дзяржаўнай філармоніі, заслужаны артыст краіны, прафесар, вядомы піяніст Юрый ГІЛЬДЗЮК і ягоная жонка Вольга САВІЦКАЯ — кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, сябра Беларускага саюза кампазітараў, вядучая шматгадовага філарманічнага цыкла “Шэдэўры арганнай музыкі”. Гэтая сямейна-музычная пара неразлучная яшчэ са школьных гадоў — сядзелі за адной партай. Абодва нядаўна адсвяткавалі свае юбілеі — сціпла, быццам саступіўшы месца юбілею роднай філармоніі. Дый іх сямейны партрэт за раялем — чым не “дом, дзе жыве музыка”?
Далей
|
№ 37 / 855 за 2008-09-13
“Калі блытаць жыццё і тэатр — уся інтрыга згубіцца”
Заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Любоў РУМЯНЦАВА згодна з Указам Прэзідэнта краіны нядаўна ўганаравана ордэнам Францыска Скарыны.
Яна запомнілася многім перадусім дзякуючы сваёй першай вялікай ролі — Джуліі ў фільме “Альпійская балада”. З таго часу мінула ўжо больш за сорак гадоў, але далейшы творчы шлях актрысы зусім не знівеліраваў тое першае кранальна-абаяльнае ўражанне — хутчэй, расквеціў яго ў свежыя колеры новых вобразаў, як у кіно, так і на сцэне Тэатра-студыі кінаакцёра Нацыянальнай кінастудыі “Беларусьфільм”, дзе яна цяпер працуе.
Далей
|
№ 3 / 821 за 2008-01-19
Таццяна БАНДАРЧУК: “Ісці, спатыкацца, уставаць і не здавацца”
Беларускі дзяржаўны цырк сёння папулярны не толькі сярод сталічных жыхароў. Шматмільённая аўдыторыя АНТ па ўсёй Беларусі з захапленнем назірала за дзеямі, якія адбываліся на арэне рэаліці-шоу “Зорны цырк”. Жыхары і госці сталіцы ствараюць аншлагі на кожным прадстаўленні і забяспечваюць наведвальнасць у шэсць тысяч чалавек штодня. На ўнутрыпрафесійнай глебе Белдзяржцырк таксама застаецца фаварытам: цяпер не кожны цыркавы гастралёр можа выступіць на сталічнай арэне — ён павінен адпавядаць яе высокаму статусу. А калі ж нашы артысты самі выязджаюць на гастролі ці цыркавыя фестывалі, дык не вяртаюцца без узнагарод. Напрыклад, летась ІІІ месца на Сусветным фестывалі-конкурсе цыркавога мастацтва ў Маскве на Паклоннай гары занялі акрабаты, маладыя дрэсіроўшчыкі прывезлі “бронзу” з Усерасійскага фестывалю цыркавога мастацтва, а І месца цырк атрымаў на прэстыжным фестывалі CHIGAY Asias Grandest Street & Floats Parade ў Сінгапуры, прыз за якое ўручаў сам прэзідэнт гэтай краіны… За ўсімі гэтымі дасягненнямі стаіць працалюбівая і таленавітая Таццяна БАНДАРЧУК, у мінулым выдатная цыркавая артыстка, а сёння — мастацкі кіраўнік і дырэктар цырка.
Далей
|
№ 48 / 814 за 2007-12-01
Радзівон БАС: “Калі прыходзіць “Славянскі базар”, прачынаюцца ўсе музы Віцебска”
Радзівону Міхайлавічу БАСУ 29 лістапада споўнілася 55 гадоў. Для Віцебска, дый і для ўсёй культурнай прасторы рэспублікі, гэта не толькі факт яго асабістай біяграфіі, але і два вышэйшыя балы (дзве “пяцёркі”) за яго адданасць любімай справе, міжнароднаму форуму мастацтваў, любімаму гораду, у якім ён нарадзіўся і жыве, і культуры ўвогуле, якую ён любіць, адчувае і з’яўляецца яе неад’емнай часткай.
Нязменны дырэктар Міжнароднага фестывалю мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску”, дырэктар Дзяржаўнай установы “Цэнтр культуры “Віцебск”, заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь...
Гэты спіс можна доўжыць. Акрамя таго, Радзівон Міхайлавіч — любячы муж, бацька і сын.
Далей
|
№ 45 / 811 за 2007-11-10
Філіп ЭРБЕ: “Больш нідзе я не сустракаў такіх добрых людзей”
Філіп ЭРБЕ — фатограф далікатны. Уважлівы, тонкі, які сумяшчае ў сваіх творах прастату і тонкасць, дзіцячае замілаванне і разуменне свету, уласцівае людзям праніклівым і мудрым. Фатограф, які бачыць у простых рэчах ціхае дзіва.
Бельгійскі фотамастак ужо быў у Беларусі, прытым перасякаў мяжу нашай краіны нават не аднойчы, але гэтым разам ён прыехаў з дакладнай мэтай: зрабіць выстаўку аб краіне, якая натхніла яго надзвычай. “Падчас папярэдніх візітаў я проста закахаўся ў Беларусь, — прызнаецца мастак, — і маё сэрца падказала мне, што я павінен зрабіць праект аб вашай краіне. Праект, які будзе называцца “Зроблена ў Беларусі” і які, натуральна, будзе рабіцца ў Беларусі”.
У хвіліны яго адпачынку паміж паездкамі па беларускіх гарадах карэспандэнту “К” удалося пагаварыць з фотамастаком пра ідэю будучай выстаўкі, прыгажосць славянскіх жанчын і сучаснае фотамастацтва.
Далей
|
№ 44 / 810 за 2007-11-03
Панарама роляў Багдана Ступкі
Адным з чаканых гасцей сёлетняй “Панарамы” стаў народны артыст СССР і Украіны Багдан СТУПКА, улюбёнец як зацятых тэатралаў, так і кінаманаў.
Як мастацкі кіраўнік Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Івана Франка, на фестывальнай сцэне ён прадставіў эксперыментальны спектакль “Саламія”, у якім сам, дарэчы, не заняты, — дарогу маладым. Але затое ён шмат сустракаўся з нашымі прыхільнікамі ягонага таленту, у тым ліку і з будучымі акцёрамі і рэжысёрамі — студэнтамі Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, з гумарам разважаючы пра акалічнасці акцёрскай прафесіі, і не толькі. Багдан Сільвестравіч, дарэчы, з удзячнасцю ўзгадаў, што дыплом тэатразнаўцы ў 1987-ым годзе ў Кіеўскім тэатральным інстытуце імя Карпенкі-Карага яму падпісаў і ўручыў... “наш” доктар мастацтвазнаўства Анатоль Вікенцьевіч Сабалеўскі, 70-гадовы юбілей якога мы адзначалі сёлетняй вясной.
Далей
|
№ 40 / 806 за 2007-10-06
Уменне бачыць Юрыя Іванова
Фатаграфія, паводле Юрыя Іванова, — гэта перадусім адносіны. Не механічнае адлюстраванне рэчаіснасці і не яе візуальная трансфармацыя, а погляд аўтара на свет, людзей, гісторыю, само жыццё праз аб’ектыў фотакамеры. З дапамогай гэтага звыклага для нас інструмента — а ён, мусіць, недарэмна якое стагоддзе таму лічыўся ледзьве не чарадзейным — уласцівае канкрэтнаму чалавеку ўменне бачыць становіцца даступным і для ўсіх астатніх. Каб у пэўнай меры спазнаць яго, варта наведаць выстаўку “Паміж белым і чорным”, якая 28 верасня адкрылася ў Нацыянальным мастацкім музеі РБ. Аўтар прысвяціў яе сваім бацькам — сёлета абое з іх адсвяткавалі б стогадовы юбілей.
Далей
|
Назад
|
Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці
|