Тры адкрыцці “Янкавага вянка”
“Здаецца, я не абышоў ніводнай тэмы, звязанай з Янкам Купалам. Наступны том серыі — пра Якуба Коласа”
25 550 дзён… Наколькі вялікая гэтая лічба? Напярэдадні свайго юбілею арыфметыкай заняўся знакаміты пісьменнік, старшыня Праўлення Беларускага дзіцячага фонду, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, галоўны рэдактар часопіса “Вясёлка” Уладзімір Ліпскі. Ён падлічыў: 25 550 дзён — гэта акурат 70 гадоў. Са значнай вяхой жыццёвага шляху павіншаваў пісьменніка і грамадскага дзеяча Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка. Пра гэта паведаміла Прэс-служба Кіраўніка дзяржавы. “Вас паважаюць за актыўную грамадзянскую пазіцыю і шматгадовую работу на пасадзе старшыні Праўлення Беларускага дзіцячага фонду, дзякуючы якой змяніліся да лепшага лёсы многіх маленькіх грамадзян нашай краіны, — адзначаецца, у прыватнасці, у віншаванні. — Напісаныя Вамі кнігі падабаюцца юным і дарослым чытачам, таму што яны прасякнуты любоўю да роднай зямлі і яе народа, непарыўна звязаны з гераічнай гісторыяй Беларусі, вучаць шанаваць Радзіму, быць добрымі і справядлівымі”. Аляксандр Лукашэнка пажадаў юбіляру таксама невычэрпнага натхнення, творчых поспехаў, здароўя, бадзёрасці і аптымізму. ...А калі рабіўся кадр, што аздабляе артыкул, Уладзімір Сцяпанавіч падзяліўся радасцю: ягоны том пра Янку Купалу выліўся ў цэлую серыю пазнаваўчых партрэтаў класікаў. І наступнай стане кніга пра Якуба Коласа. “Таму месца здымак каля помніка Коласу — зусім не выпадковае”, — усміхнуўся пісьменнік.
Далей