Соцыум № 5 / 1444 за 2020-02-01
Шчорсы Храптовічаў: вяртанне ў часе і прасторы
23 студзеня ў галерэі “Лабірынт” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адбылася прэзентацыя выставачнага праекта “Вяртанне”, прысвечанага спадчыне графаў Храптовічаў — сядзібе ў Шчорсах Навагрудскага раёна Гродзенскай вобласці.
Арганізатарамі праекта “Вяртанне” выступілі Нацыянальная бібліятэка Беларусі і сядзіба-музей “Шчорсы”, размешчаная на тэрыторыі колішняга маёнтка Храптовічаў. Акурат на сродкі ад дзейнасці сядзібы былі выкананыя прадстаўленыя на выставе копіі карцін,
што некалі належалі роду Храптовічаў і захоўваліся ў Шчорсах, а сёння знаходзяцца
ў Дзяржаўным музеі выяўленчага мастацтва імя А.С. Пушкіна ў Маскве.
Далей
|
№ 4 / 1443 за 2020-01-25
Пакінуць нельга знішчыць. Дзе коска?
Рост гарадоў — працэс, бадай, адвечны, і гэтаксама вечныя праблемы, якія з ім звязаныя. Як знайсці баланс паміж стварэннем камфортных умоваў для развіцця гарадской прасторы ды жыцця гараджан — і захаваннем цікавых узораў архітэктуры мінулых гадоў? Як можа ўплываць на будучыню будынка ягоны гістарычны лёс?
Далей
|
Рух мусіць быць сустрэчным
На мінулым тыдні ў сталічнай галерэі “Універсітэт культуры” ў межах выставы “Адвечная прыгажосць” адбыўся круглы стол “Нашы традыцыі і плынь часу”. Поле дыскусіі — сучасны стан беларускага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Сваім бачаннем сітуацыі падзяліліся выкладчыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў (БДУКіМ), музейшчыкі, прадстаўнікі Беларускага саюза мастакоў.
Далей
|
Альтэрнатывы “экскаватарнай археалогіі”
Тэма археалагічнай спадчыны апошнім часам несупынна прыцягвае ўвагу СМІ — ды, на жаль, зусім не з нагоды сенсацыйных адкрыццяў. Інцыдэнт у ваколіцах Гальшанскага замка, дзе “экскаватарным метадам” былі выяўленыя (і пашкоджаныя) старыя пахаванні, літаральна праз пару тыдняў бадай паўтарыўся ў Слуцку — падчас будаўніцтва супермаркета на тэрыторыі Ніжняга замка. У абодвух выпадках умяшальніцтва грамадскасці, а затым і Інстытута гісторыі НАН Беларусі, паўплывала на ход падзей і спыніла працы. Але асадак, так бы мовіць, застаўся.
Пра тое, як палепшыць стан рэчаў у галіне, пра ўвагу да якой з боку дзяржавы сведчыць хаця б прыняцце Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь у снежні 2015 года адмысловага Указа № 485, мы вырашыліі запытацца ў кампетэнтных экспертаў. Першым з іх запрасілі да гутаркі Ігара ЧАРНЯЎСКАГА. Думаецца, выбар зразумелы: археолаг, які шмат гадоў адпрацаваў начальнікам упраўлення па ахове гісторыка-культурнай спадчыны Міністэрства культуры краіны, ведае гэтую праблематыку з розных бакоў — як юрыдычнага, так і практычнага.
Далей
| |
№ 3 / 1442 за 2020-01-18
На варце гістарычнага некропаля
У беларусаў калядныя святы заўжды былі звязаныя з памінаннем продкаў. Нездарма вечар перад Калядамі называюць Куццёй — а з гэтай стравы традыцыйна пачыналіся і вячэра на Дзяды, і памінкі па нябожчыку. Не забываюць у гэтыя дні аб шанаванні продкаў ды месцаў іх спачыну і энтузіясты аховы гісторыка-культурнай спадчыны.
Далей
|
Дзе ты, Дзед Барадзед, або Як скласці паліграфічны пазл?
Заўсёды, калі пры мне пачынаюць гаварыць пра тое, што сённяшнія дзеці не чытаюць папяровых кніг, я ўспамінаю адзін, здавалася б, неверагодны факт: апошняя кніга серыі “Гары Потэр і Падарункі Смерці” за адзін дзень, 21 ліпеня 2007 года, пабіла ўсе сусветныя рэкорды па продажы. Тады ў Вялікабрытаніі і ЗША за 24 гадзіны былі прададзены 11 мільёнаў экзэмпляраў названага выдання.
Далей
|
№ 51 / 1438 за 2019-12-21
Адраджэнне ці стагнацыя?
Калі святкаванне гучнай даты айчыннага кіно дасягнула сваёй кульмінацыі — 17 снежня, самы час спыніцца на вяршыні гары, каб агледзець навакольны кіналандшафт непрадузятым позіркам. Што ж адбываецца ў нашым кіно напрыканцы юбілейнага года? Шукае кірунак свайго далейшага развіцця кінастудыя “Беларусьфільм”, гучныя перамогі на міжнародных кінафестывалях святкуюць маладыя аўтары са створанымі ў кааперацыі стужкамі, рэспубліканскі кінавідэапракат паволі паварочваецца да сваіх кінавытворцаў і выпускае беларускія фільмы ў кінапракат, вялікія і камерныя кінафестывалі з жарсцю змагаюцца за свайго гледача… Каб зафіксаваць бягучы момант у нашай кінаіндустрыі, “К” звярнулася да самых розных прадстаўнікоў кінасупольнасці з просьбай адказаць на тры пытанні.
1. Якую падзею, фільм у беларускім кіно апошніх гадоў (ці года) вы маглі б вылучыць?
2. На якім этапе, на ваш погляд, зараз знаходзіцца беларускі кінематограф?
3. Што вы маглі б пажадаць айчыннаму кіно?
Вынікі невялікай апытанкі выявілі дасягненні і балявыя кропкі нашага кіно ды здзівілі пэўнымі агульнымі перажываннямі і хваляваннямі. З іншага боку, адказы вызначылі і галоўную станоўчую тэндэнцыю гэтага года — разуменне агульнай прасторы беларускага кіно. Перад вамі, калі хочаце, сеанс калектыўнай рэфлексіі з нагоды сыходзячага, 2019 года, калі наш кінематограф адсвяткаваў такі значны адрэзак свайго жыцця.
Далей
|
Сакрэты пад нагамі
Зямля беларуская поўніцца напамінамі аб мінуўшчыне — прычым не толькі ў пераносным,
а і ў самым прамым сэнсе. Пастаянна прыходзяць весткі аб усё новых і новых археалагічных знаходках — і не абавязкова зробленых навукоўцамі падчас мэтанакіраваных даследванняў. Часта артэфакты мінулых стагоддзяў паказваюцца з-пад зямлі падчас будаўнічых і земляных работ, а ўвагу на іх звяртаюць нават простыя мінакі.
Прычым адбываюцца такія знаходкі не дзе-небудзь у дрымучых лясах ці аддаленых вёсках, а ў самым цэнтры сталіцы! Дзіву даешся, як толькі здолелі яшчэ захавацца ў мінскай зямлі матэрыяльныя сведчанні гісторыі — прытым, што горад, а тым больш яго гістарычны цэнтр, зазналі на працягу ўсёй сваёй гісторыі безліч разбурэнняў і перабудоў, пры якіх часта змяняўся не толькі выгляд гарадскіх вуліц, але нават сам рэльеф зямной паверхні.
Далей
|
№ 50 / 1437 за 2019-12-14
Тапаграфія болю адбудаванага горада
Мы ведаем пра існаванне супраціву акупантам, ведаем, што захопнікі супраць яго змагаліся — але часта нават не задумваемся, дзе менавіта адбываліся тыя ці іншыя падзеі, нават вядомыя нам са школьных падручнікаў, не ўяўляем, дзе дакладна жылі і дзейнічалі героі і антыгероі ваеннай пары.
Як зрабіць гэтыя месцы заўважнымі і трывала замацаванымі ў грамадскай свядомасці? І галоўнае — як зберагчы будынкі, якія яшчэ захоўваюць памяць аб тых трагічных падзеях?
Як памяць пра мінулае можа ўратаваць каштоўныя будынкі, і чаму помнік не заўжды можна пазнаць толькі па знешнім выглядзе.
Далей
|
Назад
|
Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці
|