Ён заўсёды быў блізкім...
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка выказаў спа- чуванні родным, блізкім і калегам народнага артыста Савецкага Саюза Алега Янкоўскага ў сувязі з яго смерцю. Пра гэта паведам- іла Прэс-служба Кіраўніка дзяржавы. “Алег Янкоўскі навечна ўвайшоў у гісторыю як легендарны май- стар тэатра і кіно, чалавек выдатнага таленту і шырокай душы, чыя дзейнасць пакінула яркі след у савецкім, рускім і сусветным мастацтве, — гаворыцца ў спачуванні. — Для нашай краіны Алег Іванавіч заўсёды быў блізкім, родным чалавекам, які ўнёс знач- ны ўклад у развіццё нацыянальнага кінематографа і ўмацаванне культурных сувязей брацкіх народаў. Яго смерць стала незамен- най стратай для ўсіх беларусаў”.
Далей