Як гэта — працаваць... статуяй?
...У дзяцінстве, у турыстычнай паездцы па адным еўрапейскім горадзе, я гуляў па старажытнай плошчы. Абышоўшы яе некалькі разоў і падрабязна вывучыўшы, я раптам сутыкнуўся з нечым, што прыцягнула маю ўвагу. Гэта была статуя бронзавага колеру ў чалавечы рост на невялікай тумбе. Я здзівіўся, што нехта паставіў яе, пакуль я быў у іншым канцы плошчы. Падышоўшы, каб пакратаць халодную бронзу, я выявіў, што рукавы статуі ў камзоле... з матэрыі і што яшчэ крыху — і я змог бы яе паваліць! Так я і пазнаёміўся з жывымі статуямі. Пасля да гэтага мужчыны, які так апрануўся і замёр, падыходзілі турысты і фатаграфаваліся, кідаючы ў скрыначку манеты, а той паказваў цікавыя пантамімы. Гэта было 15 гадоў таму, і ўбачыць тады нешта падобнае хаця б на вуліцах Мінска было немагчыма. Але мне ўдалося пазнаёміцца з чалавекам, які арганізаваў у нашай краіне культуру жывых статуй...
Далей