Імпэт і магія “справы моцных”
Паверыць у тое, што рэжысёр Уладзімір АРЛОЎ ужо адсвяткаваў 20-годдзе з таго дня, калі ён стаў атрымліваць пенсію
(гэта яго ўласная фармулёўка), асабіста мне было вельмі
складана. Як і выказаць юбіляру звыклы набор зычэнняў.
Назіраючы за яго ўпэўненымі рухамі — як у кіно, гэтак
і па жыцці, — бачачы ў вачах папраўдзе маладзецкі запал, ты можаш хіба пажадаць хаця б толіку такога імпэту самому сабе, які пенсію яшчэ далёка не заслужыў.
Таму і нядзіўна, што гаварылі мы не столькі пра справы мінулых дзён (хаця зважаючы на “паслужны спіс” візаві, маглі б гаварыць пра іх суткамі), колькі пра новыя праекты. Балазе, рэжысёр насамрэч ні на якую пенсію не выходзіў. Сведчаннем таму — нядаўняя прэм’ера яго фільма “Пясняр. Сэрцам і думамі”. Увогуле, постаць Мулявіна пастаянна ўсплывала падчас нашай гутаркі. Гэта сімптаматычна, калі ўлічыць, што адбылася яна акурат напярэдадні сумных угодкаў смерці Песняра.
Далей