Праз гасцінец № 18 / 1457 за 2020-05-02
Дыстанцыя і маска — чытву не перашкода
Як гэта ні парадаксальна, але кніга ў часы пандэміі здольная ператварыцца з крыніцы ўсяго самага прыгожага і здаровага ў пераносчыка заразы. І каб падобнага не адбылося, работнікі нашых кніжніц распачалі пэўныя крокі. Якія? Давайце даведаемся аб тым з першых вуснаў.
Далей
|
№ 17 / 1456 за 2020-04-25
Сядаюць на ровары і “айда!” за лазой
Перабудоўваюць сваю працу падчас каранавіруса і беларускія дамы і цэнтры рамёстваў. Яшчэ нядаўна ў іх на ўсю моц спорылася справа, гучалі дзіцячыя галасы, вопытныя майстры вучылі першым навыкам не толькі дзетак, але і дарослых, арганізоўваліся выставы, а цяпер... Не! Не, аказваецца! Установы не спынілі дзейнасць, а перавялі яе, як гаворыцца, на новыя рэйкі. Вось пра іх і “старыя рэйкі” наш сённяшні матэрыял.
Далей
|
№ 16 / 1455 за 2020-04-18
Вірусы прыходзяць і сыходзяць, а творчасць
Гэтай публікацыяй “К” пачынае серыю матэрыялаў аб культурным асяроддзі, у асноўным, невялікіх населеных пунктаў краіны, прадстаўляючы яго словамі кіраўнікоў адпаведных устаноў. І яшчэ мы папрасілі гэтых людзей не проста прэзентаваць свае вотчыны, але і расказаць пра тое, што змянілася ў іх дзейнасці ў сувязі з рэкамендацыямі Міністэрства аховы здароўя для насельніцтва. І першымі былі апытаныя намі тыя, хто ўзначальвае некаторыя з устаноў клубнага тыпу рэгіёнаў краіны.
Далей
|
№ 15 / 1454 за 2020-04-11
Баркалабаўскія хронікі
Першае, што прыходзіць на розум, калі чуеш назву дадзенага населенага пункта, вядома ж, — “Баркалабаўскi летапіс”. У гэтым помніку айчыннай гісторыка-мемуарнай літаратуры другой паловы ХVI — пачатку XVII стагоддзяў зафіксаваныя падзеі, якія ахопліваюць перыяд 1545 — 1608-х гадоў, што мелі месца на тэрыторыі шэрагу цяперашніх беларускіх зямель. Даследчыкі дакумента мяркуюць — складзены ён быў святаром вёскі Баркалабава Фёдарам Філіповічам Магілёўцам. Я ж сустрэўся ў гэтым ужо аграгарадку з тымі, хто стаіць на варце яго сённяшнiх хронік.
Далей
|
№ 14 / 1453 за 2020-04-04
Калі вёскі “шумяць”
Захаваць, захаваць, захаваць... Гэта самы часты дзеяслоў, які давялося мне пачуць пры зносінах з кіраўнікамі ўстаноў культуры вёскі Акцяброва. Захаваць традыцыі і абрады, захаваць цікавасць да фальклору ў моладзі, захаваць пераемнасць пакаленняў, захаваць чытача. Суразмоўцы мае з’яўляюцца праваднікамі, здавалася б, простай ісціны: чалавек, які не памятае сваяцтва свайго і які не жадае яго памятаць, ніколі не стане паўнавартасным грамадзянінам краіны. І думку гэтую яны год за годам, дзень за днём даносяць да землякоў…
Далей
|
№ 13 / 1452 за 2020-03-28
Такая розная Папоўка
Нягледзячы на асобныя нюансы, у цэлым працэсы, што адбываюцца ў сферы культуры гэтага населенага пункта, мне спадабаліся. Ну а некаторыя абставіны, якія маюць у ёй месца, выклікалі не тое, каб неразуменне, і не тое, каб моцнае здзіўленне. Хутчэй у аграгарадку Папоўка я знайшоў пацверджанне таму, што нават “выпадковыя” людзі могуць добрасумленна і вынікова працаваць у той галіне, якая ім не блізкая…
Далей
|
№ 12 / 1451 за 2020-03-21
Аграгарадок камфорту Вішнева
Насычанай сустрэчамі апынулася паездка аглядальніка “К” у Вішнева. І каб не пакрыўдзіць усіх тых жанчын, з якімі мне давялося ў ім пагутарыць, сёння я вырашыў адмовіцца ад звычайнага фармату выкладу матэрыялаў, што публікуюцца ў рамках дадзенай рубрыкі, і прапаную вашай увазе толькі ўрыўкі з маіх гутарак з гэтымі самаадданымі працаўніцамі на ніве культуры і адукацыі аграгарадка — іх прамую прамову.
Далей
|
№ 10 / 1449 за 2020-03-07
Чыстая Зэльва
Гэты гарадскі пасёлак — яскравы прыклад таго, калі гавораць аб чысціні беларускіх населеных пунктаў. Асабіста ў мяне склалася такое меркаванне пасля знаходжання ў ім. Ужо прабачце за падрабязнасць, нават у прыбіральні тамтэйшай аўтастанцыі з санітарыяй усё было ў адносным парадку (да прыкладу, у Мінску ў аналагічныя ўстановы некаторых вакзалаў без крайняй патрэбы лепш не заходзіць, каб захаваць у душэўным спакоі ўласнае эстэтычнае “я”). І культура Зэльвы мне падалася гэтакай жа чыстай у сваіх праявах. І цікавай.
Далей
|
№ 9 / 1448 за 2020-02-29
Палітра Замасточча: з “Забабонамі” і днямі беларускай мовы
Чатыры масты атачаюць дадзены аграгарадок: праз Слоўст — прыток ракі Волма, каля вёсак Апчак і Заямачнае, і ў Смалявіцкім раёне. Упершыню ж, як вёска, Замасточча згадваецца ў дакументах XVII стагоддзя. Якія культурныя насенні ў той час сеялі ў гэтым населеным пункце тагачасныя яго ўладальнікі — невядома, я ж паспрабаваў даведацца, што ў ім адбываецца цяпер.
Далей
|
Назад
|
Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці
|