Рэальная сфера № 8 / 1238 за 2016-02-20
Як паяднаць праекты з прыбыткамі?
Хлеб з печы, што ні кажы, адрозніваецца ад таго, які штодня набываеш у прадуктовай краме. І мне, шчыра кажучы, проста шкада тых, хто падобнага вясковага бохана не паспытаў: спечанага на кляновых ці капусных лістах, свежага, гарачага, з хрусткай скарынкай… Менавіта такімі, раней звычайнымі, смачнымі хлебнымі вырабамі чачэрскія культработнікі мяркуюць не толькі выконваць планы платных паслуг, а і працаваць на развіццё раённага турызму, стварыўшы дзеля гэтага ў сваім раёне цэлы шэраг цікавых культурных праектаў. Некаторыя з іх, дарэчы, ужо атрымалі фінансавую падтрымку Еўрапейскага саюза…
Далей
|
№ 7 / 1237 за 2016-02-13
"Азгурка" і музейнасць
Мемарыяльны музей-майстэрня Заіра Азгура даўно займае пачэснае месца на карце анамальных зон Мінска. Брыкстайлавы асабняк, ад падлогі да столі запоўнены гіпсавымі выявамі дзеячаў савецкай эпохі, стварае неварагодны антураж для размаітых культурных дзеяў. Як правіла, наўпрост да тэматыкі ўстановы не дапасаваных. Але наўрад ці хто запярэчыць, што менавіта дзякуючы гэтай сваёй вечаровай (а часам начной), пазаўрочнай ды няпрофільнай, дзейнасці музей, які знаходзіцца ўбаку ад маршрутаў турыстаў, стаў папраўдзе запатрабаваным. Пра музейнае і немузейнае з нагоды 20-годдзя ўстановы мы гутарым з яе дырэктарам музея Аксанай БАГДАНАВАЙ і маладымі супрацоўнікамі — Ганнай БАБІЧ, Дзмітрыем МІХЕЕВЫМ і Кацярынай РАЮНЕЦ.
Далей
|
Ад львінай долі да працэнта спонсара
Ці ўяўлялі сабе тыя два энтузіясты, што на месцы створанага імі маленькага культурнага аб’яднання ў горадзе на Заходняй Дзвіне праз 65 год будзе дзейнічаць наймагутная сістэма — “Цэнтр культуры “Віцебск”. Карэспандэнт “К” пацікавіўся ў генеральнага дырэктара ўстановы Аляксандра СІДАРЭНКІ.
Далей
|
№ 6 / 1236 за 2016-02-06
Ні выніку, ні перспектыў?..
З года ў год назіраецца тэндэнцыя змяншэння колькасці ўстаноў культуры, якія праводзяць дыскатэкі — у свой час ці не найбольш прыбытковая і запатрабаваная паслуга для сельскіх устаноў культуры. Прычын таго — мноства. Гэта і міграцыя насельніцтва ў раённыя і абласныя цэнтры з вёсак, і абмежаванне часу знаходжання там непаўнагадовых наведвальнікаў, і шмат дзе састарэлая тэхніка і рэпертуар. Тым не менш сёння фармат дыскатэкі яшчэ жывы. Вось толькі пачуць музыку беларускіх выканаўцаў, не кажучы ўжо пра спевы на беларускай мове, праблема яшчэ тая. Пасля наведвання адной з дыскатэк у Шчучынскім раёне ў галоўнага рэдактара газеты “Культура” Сяргея ТРАФІЛАВА і спецыяльнага карэспандэнта Кастуся АНТАНОВІЧА з’явіліся пэўныя думкі, як гэтую справу скрануць з мёртвай кропкі.
Далей
|
№ 5 / 1235 за 2016-01-30
План на год
Гэты год — нешараговы для нашага выдання: як вядома, 2016-ы абвешчаны Годам культуры. Для рэдакцыі гэта азначае тое, што на яе членаў кладзецца асаблівая адказнасць па асвятленні культурнага жыцця дзяржавы наогул, у тым ліку, натуральна, і знакавых мерапрыемстваў. Мы і раней імкнуліся не пакідаць па-за ўвагай ніводнай буйной падзеі ў сферы (і нават “малой”, але такой, што заслугоўвае ўвагі), распавядалі вам пра дасягненні, заўважалі недахопы і сумесна з вамі шукалі шляхі да іх выпраўлення, сілай друкаванага слова дапамагалі, маем спадзеў, у вырашэнні праблем. Для нас не было і няма “дробязяў” у тых працэсах, якімі з дня ў дзень жывуць работнікі культуры і ў сталіцы, і ў невялікай вёсачцы. І стратэгію змяняць не збіраемся!
Далей
|
№ 4 / 1234 за 2016-01-23
Плямы фарбы на падлозе — з пэндзля Шагала
Каб не Ліверпуль, то ў “бітлоў” ніколі не было б Букінгемскага палаца. Каб не Пецярбург, у Бродскага — Нобелеўскай прэміі. А як бы прагучала такое сцвярджэнне, калі б дзеючай асобай там стаў горад над Заходняй Дзвіной? І адказ на пытанне “Каб не Віцебск, то…” карэспандэнт “К” шукала ў гэтым горадзе па адрасе вуліца Праўды, 5.
Далей
|
Драйв на сцэне СДК
У “К” № 43 за мінулы год надрукаваны артыкул Антаніны Маламы “І ўсё ж “пракаціла” пра першую танцавальную вечарыну ў СДК пасёлка Крупскі Крупскага раёна (не блытаць з райцэнтрам Крупкі!). Мы вырашылі прасачыць за развіццём падзей і наведалі ўжо чацвертую, калядную, вечарыну 10 студзеня.
Далей
|
Прыбытак за свой кошт
У “К” № 25 за 2013 год быў размешчаны артыкул Яўгена Рагіна і Кастуся Антановіча “Вятрак чакае “млынара”. Гаворка ў ім ішла і пра наш Раённы цэнтр рамёстваў, што месціцца ў аграгарадку “Русіно” Баранавіцкага раёна. У прыватнасці, вызначаліся нашы планы: зарабіць за год 16 мільёнаў пазабюджэтных рублёў, рэгулярна праводзіць абрад традыцыйнага вяселля, адкрыць Дом абрадаў, распачаць работу народнага тэатра “Батлейка”… Прайшло два гады. Мы паспелі шмат здзейсніць. Калі ў 2014-м РЦР зарабіў у бюджэт 47 мільёнаў, дык на сёння гэты паказчык дасягнуў 57 мільёнаў рублёў.
Далей
| |
№ 3 / 1233 за 2016-01-16
Сакральнае: праекты музея
Калектыў Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь — адзіны з буйных культурных інстытуцый, які сёлета атрымаў прэмію Прэзідэнта краіны “За духоўнае адраджэнне”. Высокай узнагароды ён быў удастоены за шэраг выстаў сакральнай тэматыкі, пачатак якім быў пакладзены яшчэ ў 2007 годзе.
Далей
|
Назад
|
Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці
|