Скансэн як досвед
У працяг тэмы аб захаванні забудовы Паўночнага завулка ў Мінску, узнятай Наталляй Гермацкай у “К” № 5, хачу падзяліцца назіраннямі аб ахове драўлянай архітэктуры ў Скандынавіі. Перад ад’ездам на вучобу ў Швецыю ў 2009 г. я працавала ў Музеі народнай архітэктуры і побыту пад Мінскам, па вяртанні планавала туды вярнуцца, таму да помнікаў архітэктуры прыглядалася пільна, каб скарыстаць скандынаўскія ідэі на радзіме. Шмат вандравала, часта абіраючы пункт прызначэння па прыкмеце наяўнасці там музея на вольным паветры. Дарэчы, найменне “скансэн” для музеяў такога кшталту выкарыстоўваецца збольшага на постсавецкай прасторы. У Швецыі толькі адзін Скансэн — той самы першы ў свеце музей з помнікамі драўлянага дойлідства на вольным паветры ў Стакгольме. Хаця ў скандынаўскай навуковай літаратуры сустракаюцца версіі, што працы па перавозе будынкаў з сельскай мясцовасці першымі пачалі нарвежцы ў Осла.
Далей