Максіма маладых № 30 / 898 за 2009-07-25
Паміж “народнай гераіняй” і... Клеменцінай
Актрыса Паліна СЫРКІНА ўварвалася ў свет беларускага кіно з імклівасцю касмічнага аб’екта. Яе роля ў гучнай стужцы “Беларусьфільма” “Кадэт” Віталя Дудзіна была заўважана не толькі ў краіне, але і на некалькіх замежных фестывалях. Гэтымі днямі Паліна працуе на здымках камедыі Аляксандра Канановіча “Дрэва”. А ёсць жа яшчэ і ролі ў телесерыялах, тэатры. Разнастайнасці Паліны Сыркінай даводзіцца толькі здзіўляцца. Здаецца, што гэтая ўсмешлівая, вельмі абаяльная дзяўчына спрабуе адразу выканаць нейкую асабістую праграму-“максімум”. І, трэба прызнаць, гэта ў яе цяпер атрымліваецца.
Далей
|
№ 24 / 892 за 2009-06-13
Здымае вучань Пташука
Напрыканцы бягучага года Нацыянальная кінастудыя “Беларусьфільм” плануе парадаваць гледача новай эксцэнтрычнай камедыяй. Здымкі стужкі “Грашовае дрэва” распачаліся ў маі і павінны завяршыцца праз некалькі месяцаў.
Далей
|
На ўзбярэжжы імправізацый
Духавы квартэт “Riviera” — калектыў, па-сутнасці, “самадзейны”. Бо збіраюцца і рэпеціруюць музыканты ў вольны ад асноўнай працы час на грамадскіх пачатках, уласным энтузіязме і юнача-рамантычным душэўным парыве. Але ж удзельнікі ансамбля — зусім не аматары, а, наадварот, — суперпрофі. Іншых такіх не тое што ў краіне — у свеце не знайсці. Усе яны — лаўрэаты шматлікіх міжнародных конкурсаў, стыпендыяты і лаўрэаты спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі. Чаго тады здзіўляцца, што і сам квартэт заняў вышэйшую прыступку п’едэстала на Міжнародным конкурсе ў Фінляндыі ўжо праз год свайго існавання. Ды ўсё ж, мабыць, камусьці дзіўна: на што ім той квартэтны “галаўны боль”? З’яўляюцца артыстамі Прэзідэнцкага аркестра Беларусі, дзе нагрузкі — не абы-якія, выступаюць і сольна, і ў складзе Дэцымета духавых Прэзідэнцкага аркестра. Працуюць і па сумяшчальніцтве: усе яны выкладаюць у сталічнай дзіцячай музычнай школе № 10 імя Я.Глебава.
Далей
|
Адзін вобраз на дваіх
У межах мерапрыемстваў, якія праводзяцца Лацінаамерыканскім культурным цэнтрам імя Сімона Балівара ў Мінску, адкрылася інтэрактыўная выстаўка “Вобраз і слова без межаў”.
Далей
| |
№ 16 / 884 за 2009-04-18
“Мой сакрэт — у мяхах!”
Дваццацідзённы еўрапейскі фестываль акардэоннай музыкі ў французскай правінцыі Брэтань, які праходзіў там у трыццаці гарадах, адкрыўся выступленнем… беларускага праекта “Gurzuf”. Побач з джазам, шансонам, лірычна-светлым ф’южнам — ураганная энергетыка і драйв, якія складана нават вызначыць стылёва, ад беларусаў. Лідэр “Gurzuf”’а, малады кампазітар Ягор ЗАБЕЛАЎ, выпускнік Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, вядомы і ў іншай ролі: “саундтрэк” да шэрагу спектакляў Беларускага дзяржаўнага тэатра лялек загучаў дзякуючы яму. Але гэта сёння. Пачыналася ўсё зусім не з акардэона — а з баяна.
Далей
|
№ 15 / 883 за 2009-04-11
Падхапіць на пэндзаль Універсумы
У адным са сталічных салонаў мэблі адкрылася персанальная выстаўка дзевятнаццацігадовай выпускніцы Гомельскага мастацкага вучылішча Юліі СУПІЧЭНКА. Падалося цікавым, як рэалістычная манера пісьма, уласцівая ёй, упішацца ў сучасны інтэр’ер. Але, думаецца, такі незвычайны выбар экспазіцыйнай пляцоўкі мае свае відавочныя плюсы: чаму б праз сродкі ў тым ліку і дызайну не дэманстраваць узоры сучаснага мастацтва аўдыторыі, якая далёка не заўжды наведвае музеі і не цікавіцца найноўшымі тэндэнцыямі?
Далей
|
№ 11 / 879 за 2009-03-14
Каб зрэжысіраваць прафесіянала...
— А вось тут у нас 6-я студыя, адкуль і выходзім у прамы эфір, — сказаў вядучы і рэдактар канала “Культура” Беларускага радыё Уладзімір Трапянок, прачыніўшы дзверы ў невялікі пакой з камп’ютэрнай тэхнікай. — Перад мікрафонам даводзіцца спалучаць атрыманыя ў розны час навыкі: і акцёрскія, і рэжысёрскія, і журналісцкія…
Паімправізаваць на эфірныя і пазаэфірныя тэмы адразу пасля двухгадзіннай ранішняй праграмы “У рытме дня” я і прапанаваў Уладзіміру.
Далей
|
№ 7 / 875 за 2009-02-14
Скрабін па-беларуску ў “Карнегі-холе”“
У гэтай маладой беларускай піяністкі біяграфія сапраўды зорная. Ёй усяго 23 гады. Тым не менш, яна — лаўрэат міжнародных конкурсаў у Беларусі, Польшчы, Францыі, Італіі. Вольга СЦЯЖКО гастралявала ў многіх краінах: Германіі, Расіі, Харватыі, Славеніі, Вялікабрытаніі, Іспаніі. У 2007-м адбыўся яе дэбют у адной з найпрэстыжнейшых залаў свету — “Карнегі-холе” ў Нью-Йорку.
Далей
|
№ 49 / 866 за 2008-12-06
“Буду здымацца толькі з Грэйс Келі”
Калісьці мінская школа фатаграфіі вылучалася сваёй тэхнічнасцю. Гаворка тут не толькі пра ўдзельнікаў фотаклуба “Мінск”, дзе якраз ішоў напружаны працэс пошуку выразнасці, перш за ўсё — праз форму… Хаця лічбавы фармат максімальна спрасціў працэс атрымання выявы, творчы эксперымент спыніцца не можа, і сёння паступова пачынае праяўляцца новая галіна ў фотамастацтве: прынцыпова простыя на выгляд кадры, нібыта знятыя на звычайную “мыльніцу”, але канцэптуальныя і часцей за ўсё з сацыяльна значным пасланнем да гледача.
Далей
|
Назад
|
Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці
|